Авторизация
 

На юбілеі Шаркаўшчынскага аб'яднання "Світанак"

 Шаркаўшчынскае народнае літаратурна-музычнае аб'яднанне "Світанак" на днях адзначыла 25-гадовы юбілей. Пабывала на вечарыне і павіншавала калег па пяры карэспандэнт "Міёрскіх навін". 

Вершы, як печка ў доме, ствараюць цяпло і ўтульнасць. У паэта высакародная праца, бо чытачы чакаюць споведзі, перажываюць разам з аўтарам, параўноўваюць радкі са сваім жыццём. А кадры мінулых дзён праходзяць, як у кіно. Асалода ў творчасці — наймілейшая з усіх. Гэтыя словы з пасляслоўя да зборніка "Пяе душа паэта" шаркаўшчынскіх літаратараў, якія сябруюць з народным літаратурна-музычным аб'яднаннем "Світанак". Кіруе гэтым клубам сябра Саюза пісьменнікаў Беларусі, журналіст Кацярына Сосна, якая прыязджала на творчыя сустрэчы і ў нашу рэдакцыю, дзялілася пісьменніцкім вопытам.


Усё, што ажыццяўляецца ўпершыню, застаецца ў памяці назаўсёды. "Пяе душа паэта" — гэта першы сумесны зборнік світанаўцаў. Хоць кожны другі з добрай дваццаткі ўдзельнікаў клуба мае свае кнігі. Калектыўная праца выдадзена ў Глыбокім на 60 старонках. Здавалася б, нямнога. Тым не менш тут для сябе знайшлі месца 14 аўтараў. Прыемна, што суседская шаркаўшчынская зямля багатая на таленты. Я для сябе адкрыла шматлікія імёны, але многія ў творчых колах добра вядомыя. Міледзій Кукуць — наш зямляк, нарадзіўся ў Усаўцах, жыве і працуе ў Шаркаўшчыне, сябар Саюза пісьменнікаў Беларусі.  Два вялізныя томікі вершаў у сталічным выдавецтве "Кнігазбор" выдаў інжынер электрасетак Віктар Лагун. Начальнік тамашняга райгазу Эдвард Вялічка захапляецца жартамі, прыкмячае іх у звычайнай рэчаіснасці. Выступаў ён на галіновым аглядзе газавікоў і ў Міёрах. На многія вершы Людмілы Ардынскай напісаны песні, выконвае іх мясцовая спявачка Ірына Буднік. Іх своеасаблівы "альянс" высока ацэнены ў абласным конкурсе паэтаў і кампазітараў "Песні сунічных бароў" у Лёзне. Дарэчы, Людміла Ардынская — аўтар "Радзюкоўскіх сустрэч", якія ладзяцца апошнія тры гады запар у вёсцы Радзюкі. Гэта своеасаблівая літаратурна-музычная гасцёўня для зацікаўленых. Надзея Вайцюль, Таццяна Еўдакова, Алена Гугалінская, Святлана Клімза, Ірына Тарбецкая, Уладзімір Мілянцей… Яшчэ дзясяткі імён можна пералічаць у шэрагу творых асоб Шаркаўшчыны. І гучаць яны дзякуючы "акумулятарам" прыгожага пісьменства, якія не лічацца з часам і намаганнямі, арганізоўваюць сумесныя сустрэчы, майстар-класы, запрашаюць больш вопытных пісьменнікаў, у якіх ёсць чаму павучыцца. Каардынатары творчай дзейнасці ў Шаркаўшчыне — гэта, несумненна, Кацярына Сосна і Людміла Ардынская. Дарэчы, на словы Кацярыны Мар'янаўны напісаны гімн "Ельня — беларускія Бермуды" да нашага брэндавага экалагічнага фестывалю "Жураўлі і журавіны Міёрскага краю".


Як рэзюме юбілейнай вечарыны, у Міёры прыехала кніга шаркаўшчынскіх пісьменнікаў. "Плод нашай творчасці мы выносім, дарагі чытач, на твой суд. Парадуйся разам з намі прыгажосцю лета, пацешся і паспагадай нашаму любімаму радку… І мы, аўтары, будзем вельмі ўдзячныя табе",—звяртаецца ў прадмове Людміла Ардынская. Міёрскія калегі рады, што ў шаркаўшчынскіх таварышаў на творчай ніве ўсё ўдаецца.

Алена БАСІКІРСКАЯ.

Фота аўтара.

 

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 625
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 94 775
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 645
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 629
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 719
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 762
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 922
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 3 декабря 2020
Александр, Алексей, Анатолий, Арсений, Василий, Владимир, Григорий, Емельян, Иван, Иларион, Иосиф, Исаакий, Макар, Николай, Анна, Татьяна, Фекла

Именины 2 декабря 2020
Адриан, Александр, Валентин, Вениамин, Геннадий, Герасим, Григорий, Денис, Дмитрий, Иван, Игнатий, Иларион, Константин, Леонид, Михаил, Петр, Порфирий, Сергей, Тимофей, Федор, Яков, Семен

Госці краін

free counters
Партнеры сайта