Авторизация
 

Творчая дэлегацыя з Міёр наведала Верхнядзвінск

 Творчая дэлегацыя з Міёр адправілася ў Верхнядзвінск на бібліяноч. У праграме сустрэча з літаратарамі, квэст па горадзе, забавы для дзяцей, канцэрт наваполацкага Цэнтра сучаснага мастацтва "Джэм" і нават… трон прадказанняў.

Гасцей і ўдзельнікаў прыняла Верхнядзвінская цэнтральная раённая бібліятэка імя Т. Хадкевіча. Арганізатар мерапрыемства — дырэктар установы Людміла Куўшынава. У першай частцы склікала літаратурная гасцёўня, галоўнымі героямі якой сталі творчыя міярчане — карэспандэнт Алена Басікірская, відэадэманстратар кінатэатра Аляксей Рачыцкі і спецыяліст тэрытарыяльнага цэнтра Юлія Вітко. Творчую споведзь гасцей верхнядзвінцы ўспрынялі "на ўра". Задавалі шмат пытанняў, прасілі пачытаць пра каханне, разглядалі кніжкі і публікацыі, падарылі альбом пра свае мясціны. Міярчане ўручылі гаспадарам драўляны зрэз з адлюстраваннем мясцовага касцёла, над якім пастаралася мастачка Алена Плехтан.


У міярчан нават знайшліся вершы, прысвечаныя верхнядзвінскаму паэту і журналісту Эдуарду Зубрыцкаму. Гэта знакавая постаць для тамашняй літаратуры і для ўсёй нацыянальнай спадчыны ўвогуле. Дарэчы, у бібліятэцы "рачнога горада" на пачэсным месцы творы Сяргея Панізьніка з Бабышак. Яны таксама лічаць яго сваім земляком. У іх, як і ў нас, Сяргей Сцяпанавіч стварыў музейную хатку.


Міярчане трымалі ўражанне гасцей на высокай ноце. Юлія Вітко і Аляксей Рачыцкі расказалі пра першыя крокі ў літаратуру. Юля пачала друкавацца ў расійскіх выданнях, Аляксей свае вершы ўпершыню выдаў у раённай газеце. Галоўнае, што абое літаратараў—таленавітыя, са сваім вобразным успрыняццем.


Тым часам іншыя ўдзельнікі, задыханыя, вярнуліся з квэсту па горадзе. Яны выконвалі шматлікія заданні, адказвалі на пытанні, каманда прафсаюзаў не саступала школьнікам—і наадварот. Пасля прагучаў канцэрт ад Цэнтра сучаснага мастацтва "Джэм" пад кіраўніцтвам Максіма Міхайлава. Артысты паказвалі танцы ў стылі хіп-хоп, спявалі і ў традыцыйнай манеры.


Дарэчы, верхнядзвінскія бібліятэкары ўзялі для сябе за правіла ладзіць бібліяноч. Ідэю перанялі, згодна з агульнымі тэндэнцыямі, і кожны раз праграму насычаюць новымі і яркімі фарбамі. Міярчанам радасна пабываць у суседзяў і падзяліцца з імі сваімі паэтычнымі знаходкамі. 

Фота аўтара. 

Алена БАСІКІРСКАЯ.

скачать dle 11.3
рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Вконтакте
  • Facebook
  • OK
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 75 486
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 32 376
  • 1

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 12 109
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 10 914
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 10 877
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 9 917
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 3 793
  • 2
Курс валют в Беларусь
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 24 августа 2017
Александр, Василий, Макар, Максим, Марк, Мартин, Федор, Мария

Именины 23 августа 2017
Вячеслав, Роман, Афанасий

Госці краін
free counters
Партнеры сайта