Авторизация
 

Міярчане на фестывалі ў Лёзне

 Алена БАСІКІРСКАЯ

 

Намеснік дырэктара цэнтралізаванай клубнай сістэмы Васіль Мядзюха, карэспандэнт газеты "Міёрскія навіны" Алена Басікірская, відэадэманстратар кінатэатра Аляксей Рачыцкі нанеслі творчы візіт у Лёзна. Там па слаўнай добрай традыцыі прайшоў фестываль самадзейных паэтаў і кампазітараў "Песні сунічных бароў".

Сёлета Міёршчыну прадставіў малады і таленавіты паэт Аляксей Рачыцкі. Мінулы раз прызёрства на фестывалі атрымала Ірына Радзіхоўская, якая пазнаёмілася з кіраўніком абласной пісьменніцкай арганізацыі Тамарай Красновай-Гусачэнка і цяпер працягвае плённа працаваць на творчай ніве.

 Памятаю непамерную радасць, калі ў 2012 годзе ўпершыню паехала на "Песні сунічных бароў" і сярод шматлікасці яго ўдзельнікаў атрымала гран-пры ў намінацыі "Залатое пяро". Чытала новы верш "Песня мая душэўная", пазней гэты радок паслужыў назвай для кнігі. Наогул, фестываль—самае цёплае мерапрыемства з усіх, дзе даводзілася бываць. Пазней яшчэ двойчы станавілася лаўрэатам, сёлета прыйшло прыемнае запрашэнне ўвайсці ў склад журы. Канечне, як ад такога адмовішся?!



 Прыемна было прадставіць творчага пераемніка Аляксея Рачыцкага, які на вялікай сцэне з вершамі выступаў упершыню. Але справіўся з хваляваннем, змог заваяваць сімпатыю лёзненцаў і адзначаны дыпломам за талент і крэатыўнае стаўленне да слова.


 Чаму бары менавіта сунічныя? Бо суніцы—гэта брэнд Лёзненшчыны, як для нас журавіны. У якім толькі выглядзе ні прадстаўлялася ягада: у адзенні, стравах, сувенірах, галаўных уборах, дэкоры твару і многім іншым. Фестываль у Лёз-не праводзіцца шаснаццаты раз, але ў статусе абласнога—шосты. Зрэшты, ён даў-но выйшаў за рамкі вобласці. Сёлета разам з 15-цю раёнамі Віцебшчыны пазнаёмілі з паэтычнай і музычнай творчасцю госці з трох рэгіёнаў Смаленшчыны: Руднянскага, Ельнінскага і Веліжскага.



 Ёсць у фестывалю і свой каларыт. Так, раней напрыканцы ўсе збіраліся вакол вогнішча і выпускалі ў неба галубоў. Сёлета сімвалічных папяровых птушачак вешалі на дрэўца перад сцэнай. Па традыцыі ў парку, дзе праходзіла мерапрыемства, разгарнуўся кірмаш вырабаў, сунічак, брэндавых сувеніраў. Юшкай і іншымі прысмакамі госці ласаваліся на гасцінных падворках з рэгіёнаў.
Міярчан чакала няблізкая дарога дадому. Затое цяпер прыхільнікаў лёзненскага свята стала больш.

скачать dle 11.3
рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Вконтакте
  • Facebook
  • OK
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 75 473
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 32 185
  • 1

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 12 067
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 10 872
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 10 862
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 9 859
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 3 778
  • 2
Курс валют в Беларусь
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 19 августа 2017


Именины 18 августа 2017
Викентий, Ефим, Иван, Максимилиан, Дарья, Евдокия, Кристина, Мария, Нонна

Госці краін
free counters
Партнеры сайта