Авторизация
 

Аляксей Кавалевіч — настаўнік, журналіст, паэт і празаік

 Леанід МАТЭЛЕНАК

Фота з архіва рэдакцыі

Аляксей Пятровіч Кавалевіч (28.07.1929 — 6.09.2014) — настаўнік, журналіст, паэт і празаік. Нарадзіўся ў вёсцы Мілявічы Мастоўскага раёна на Гродзеншчыне ў сям'і каваля. 

Закончыў Дзярэчынскую СШ і Гродзенскі педінстытут імя Я. Купалы. Пэўны час працаваў завучам сярэдняй і дырэктарам васьмігадовай школ у Воранаўскім раёне. З 1963-га на Міёршчыне, выкладаў беларускую мову і літаратуру ў Міёрскай СШ, тады адзінай, з'яўляўся інспектарам аддзела народнай асветы. Пісаў вершы і супрацоўнічаў з рознымі перыядычнымі выданнямі. У пачатку 70-х прыняў прапанову заняць пасаду намесніка рэдактара раённай газеты "Сцяг працы". На высокім прафесійным узроўні асвятляў пытанні выхаваўчай работы, партыйнага і савецкага будаўніцтва, рыхтаваў літаратурную старонку "Ручаёк" і гумарыстычную "Лазню", пісаў апавяданні, нарысы, гумарэскі, вершы. Кіраваў дзейнасцю літаратурнага аб'яднання.


Пасля выхаду на пенсію выдаў восем кніг паэзіі і прозы: зборнік вершаў "Прыстанак" ў 1995-ым, потым былі нарысы і замалёўкі "Сустрэча праз гады", гумарыстычныя "Навагоднія прыгоды Дзеда Мароза і Снягурачкі на Міёршчыне" (1997), дакументальная проза "Наш родны кут", "Бацькоўскія карані" і "Волат на пустэчы", "Ах, мая рэдакцыя" (2002). Апошнім зазвінеў нарысамі і замалёўкамі пра лепшых людзей Міёршчыны "Бронзавы ліставей". А. Кавалевічу прысвоены званні выдатніка народнай асветы і заслужанага журналіста рэспублікі.

Царкоўны хор
Царкоўны хор, царкоўны хор—
Бальзам душэўны і сардэчны.
У маёй ты памяці навечна
З далёкіх пор, з далёкіх пор.
Царкоўны хор, царкоўны хор,
Бы шчэбет роднага дзіцяці.
Мне чутна, як спявала маці,
Да гэтых пор, да гэтых пор.
Звініць яе святое пенне.
Для нас, пакінутых сірот,
Яно мінулага зварот,
Яно надзея на збавенне.
Таму штогод, сабраўшы рэчы,
Нібыта птушка на прастор,
Паслухаць незабыўны хор
Імчу я куляй у Дзярэчын.
Бягу да роднае магілы,
Вяду з матуляй разгавор,
А ў вушах царкоўны хор,
Такі прыветлівы і мілы.

Сястра
О, Марыя, Марыя, дарагая сястра.
Мы ўжо сталі сівыя, нібы попел кастра.
Жураўлямі ў вырай адляцелі гады.
О, Марыя, Марыя, колькі ў сэрцы нуды.
Помніш смутак у хаце, што прынесла вайна?
Нашу родную маці пахавала яна.
Нібы вецер у полі з адзінокай вярбой,
Сіратлівая доля нас злучыла з табой.
Звонкім рэхам грачыным маладосць адгула.
Нам матуляй Айчына дарагая была.
Нам пяшчоты дарыла, бласлаўляла ў шлях.
Вытры слёзы, Марыя, што, як боб, на вачах…
О, Марыя, Марыя, не тужыць нам, а пець!
Хоць мы сталі старыя, нам душой маладзець.
Падрастаюць у нас дзеці, нібы птахі вясны,
Мы ніколі на свеце не дапусцім вайны!

Каваль
Каваў мой бацька долю для сыноў,
Каб на ўсіх траіх яе хапіла.
Але аднойчы дзікім каршуном
Яе вайна ў кіпцюры схапіла.
І, цяжкі молат, грукнуўшы на дол,
Узяўшы ў рукі, бы ў шчыпцы, вінтоўку,
Пайшоў ён у бой за Мінск і за Арол,
Як дзед хадзіў калісьці за Кахоўку.
Стаіць на плошчы бронзавы салдат
І ўдалеч пільна сочыць з п'едэстала,
Нібы ў кляшчах, сціскае аўтамат,
Каб долі мірнай на вякі хапала.

Дзярэчын
Паклон табе братэрскі, нізкі
І кветкі першыя вясны,
Дзярэчын, родная калыска,
Мая любоў і казкі-сны!
Імчу к табе, нібы на свята.
Тут кожны камень—успамін.
І бачу, як у сорак пятым
Уставаў ты з попелу, руін.
І памяць чэпіцца ўпарта,
Гудзе дакучлівай струной.
Ты нас тады садзіў за парты,
Дзяцей, знявечаных вайной.
Нам расчынялі насцеж дзверы
У дзіўны свет, нібыта ў рай,
Душы дзіцячай інжынеры—
Сачок, Сарокін і Тулай.
Адсюль, як вецер звонкі, весні,
Цераз лясы, лугі, палі
Панеслі мы імкненні, песні
Аб міру, дружбе на зямлі.

скачать dle 11.3
рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Вконтакте
  • Facebook
  • OK
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 75 386
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 30 937
  • 1

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 11 814
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 10 828
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 10 509
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 9 555
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 3 722
  • 2
Курс валют в Беларусь
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 21 июля 2017
Александр, Дмитрий, Николай, Федор

Именины 20 июля 2017
Герман, Лукьян, Павел, Сергей, Евдокия

Госці краін
free counters
Партнеры сайта