Авторизация
 

З Міёр у Кішынёў падарожнічаў карэспандэнт "МН"

 Алена БАСІКІРСКАЯ 

Фота з паездкі аўтара.

На фестывалі "Час вялікіх спадзяванняў" у Кішынёве адтачылі свае пёры маладыя пісьменнікі з чатырох суседніх краін — Беларусі, Расіі, Украіны і Малдовы. Арганізатары рэзюмавалі, што беларуская дэлегацыя вызначылася адной з самых зладжаных і майстэрскіх. Пад малдаўскім сонцам пагрэлася і наш карэспандэнт Алена Басікірская.

З Міёр у Кішынёў шлях няблізкі. Маршрутная карта паказвае без малога 1200 кіламетраў. Тым не менш, заўсёды лягчэй адольваць адлегласць у прыемнай кампаніі. На платформе ля цягніка «Мінск-Новая Аляксееўка» сабралася беларуская дэлегацыя. У складзе сябры Саюза пісьменнікаў Беларусі, журналісты Яна Явіч, Дзмітрый Юртаеў, Таццяна Купрыянец, Людміла Клачко, Ханна Чумакова і аўтар гэтых радкоў. Кіравалі камандай празаік, публіцыст, літаратурны крытык, дацэнт Белдзяржуніверсітэта Уладзімір Навумовіч і яго жонка, салістка хору БДУ Людміла Навумовіч.


 Суткі ў цягніку праляцелі, як адно імгненне. Мы перасеклі мяжу Беларусі і Украіны. Ранкам наступнага дня расхінуліся прасторы Малдавіі. Першае, што кінулася ў вочы,—бязмежныя палі вінаграднікаў. Здаецца, іх вырошчваюць тут усе ад малога да вялікага. Не толькі прадпрыемствы і прадпрымальнікі, але і прыватныя гаспадары. Кустоўі вінаградніку—абавязковая ўмова належнага гаспадарскага быту. Па дарозе ўбачылі больш гарыстасці, чым раўнін. Даволі экзатычна. Прычым, па словах тутэйшых жыхароў, няроўнасць тэрыторыі спараджае хуткія перамены клімату. Сапраўды. Ранкам у Кішынёве нас сустрэла палкае сонейка. Вечарам пайшоў моцны дождж, стала зябка. Неўзабаве ад непагадзі і след прастыў, нідзе мокрай плямінкі. Дзень за днём надвор'е чаргавалася: то спякотнае, то ўсяго 21 па Цэльсію.


Смачная ў Малдавіі кухня. Беларусы раз за разам нахвальвалі крохкую жоўтую бульбачку, якая проста таяла ў роце. Нацыянальная страва ў тамашніх жыхароў—мамалыга (кукурузная каша ў выглядзе тоўстых камоў). Падаецца з падсоленым тварагом і мясам. Далму (галубцы ў вінаградных лістах) падавалі разам са звычайнымі. Вядома, са смятанай… Курыца і качка, тварожная запяканка і яешня—нашы агульныя прысмакі.


Мясцовая рака лічыцца адной з самых чыстых. Хоць непадалёк у суседняй краіне Чорнае мора, тым не менш ахвотнікаў пакупацца ў Днястры хапае. Здзівіла, што падчас прагулак па Кішынёве ў грамадскім транспарце нідзе не пачулі рускай мовы. Але яе ўсе ведаюць. Усюды гучыць родная—румынская. Праўда, у Малдавіі яна набыла свой каларыт, своеасаблівы дыялект.


 У гэтай краіне няма метро, вельмі танны праезд—усяго 2 леі. (Для параўнання: 1 лей—нешта кшталту беларускай недэнамінаванай тысячы, або цяперашнія 10 капеек). Цэны, на погляд абывацеля, крыху вышэй, чым у Беларусі. А даходы, па словах мясцовых жыхароў, невысокія. У параўнанні ніжэйшыя чым у нашай краіне. Працвітае прыватны бізнес, асабліва моднай апошнім часам стала форма "купі-прадай". Вымірае сяло, зачыняюцца школы, шмат людзей мігруюць у Расію або Еўропу. Тым не менш у Малдавіі шмат станоўчага. Добразычлівы і працавіты народ. Спелая чарэшня, а нацыянальны брэнд—вінаграднае віно ў шкляной і пластыкавай тары. Дарэчы, сустрэлі ў Кішынёве магазін са знаёмым лагатыпам "Мілавіцы".


Акрамя знаёмства з краінай, маладыя пісьменнікі пачэрпнулі новыя прыёмы ў творчасці. Кожнага з іх "разбіралі" на майстар-класах па прозе, паэзіі, крытыцы. Праводзілі заняткі рэдактары "тоўстых" часопісаў з Расіі, Украіны і Малдовы, перакладчыкі, сцэнарысты. Ганаровым госцем стаў доктар філалагічных навук, прафесар Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта Уладзімір Новікаў.


Беларуская дэлегацыя выступіла дастойна. Асабліва не крытыкавалі яе на майстар-класах, адкуль многія іншыя выходзілі пакрыўджанымі. Да таго ж, суайчыннікі адзначылі карысць такога "разбору палётаў", бо бяздумная пахвала, акрамя самаўцехі, ніякага плёну не прыносіць. Кіраўнік дэлегацыі дацэнт БДУ Уладзімір Навумовіч сыпаў жартамі, як з рогу багацця, праводзіў круглыя сталы і ўласную вечарыну. Чаравала роднымі песнямі адданая беларуска Людміла Навумовіч. Пад гітару спявала нашы мелодыі Ханна Чумакова. Усе вельмі прасякнуліся беларускай творчасцю. Адыходзячы на хвілінку, сябры з Украіны прасілі: "Як будзе беларускі рэпертуар, абавязкова паклічце". І канечне, мы клікалі. Удзельнікі і майстры ацанілі ваенную паэзію Таццяны Купрыянец, пераклады Алены Басікірскай, крэатыў і артыстызм Дзмітрыя Юртаева, дзіцячую прозу Яны Явіч, філасофскія метафары Людмілы Клачко…


Знамянальным эпізодам стала наведванне сядзібы памешчыка Раллі ў сяле Долна, дзе гасцяваў Аляксандр Пушкін. У ссылцы ў Бесарабіі з 1820 па 1823 гады ён жыў нейкі час у гэтай сядзібе. Тут закахаўся ў цудоўную цыганку Земфіру, якой прысвяціў шмат сваіх твораў.
Удзельнікі фестывалю пазнаёміліся са сталіцай Малдавіі—Кішынёвам, фатаграфаваліся на плошчы Нацыянальнана Сходу, гулялі па праспекце Дача… Усяго, што ўмясцілася ў тыдзень, не пералічыць. Краіна сонца, кукурузы і вінаграду застанецца ў памяці надоўга. 

скачать dle 11.3
рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Вконтакте
  • Facebook
  • OK
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 75 473
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 32 185
  • 1

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 12 067
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 10 872
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 10 862
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 9 859
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 3 778
  • 2
Курс валют в Беларусь
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 19 августа 2017


Именины 18 августа 2017
Викентий, Ефим, Иван, Максимилиан, Дарья, Евдокия, Кристина, Мария, Нонна

Госці краін
free counters
Партнеры сайта