Авторизация
 

Проза Славаміра Даргеля "Над хмарамі чыстае неба"

Алена БАСІКІРСКАЯ

 

Міярчанін па паходжанні і мінчанін па прапісцы Славамір ДАРГЕЛЬ выпусціў чарговую кніжку прозы ў блакітна-нябеснай вокладцы пад назвай "Над хмарамі чыстае неба". Як заўсёды, некалькі экзэмпляраў падарыў  рэдакцыі раённай газеты. Нам прыемна знаёміцца самім і знаёміць чытачоў з новымі набыткамі таленавітага аўтара. 

 

Першым укладзена апавяданне, якое стала, па сутнасці, лейтматывам кнігі. Называецца яно "Дзякуй табе, сынок". Чытаецца лёгка і хутка. Размова пра чалавечнага ўчастковага інспектара, які ўсёй дабрадушнай натурай стараўся паставіць на шлях ісціны мужчыну. 35-гадовы Мікалай Захаркін спачатку цішком вечарамі выпіваў дома, на ўсе заўвагі толькі адмахваўся. Маўляў, можа сабе дазволіць, бо працуе і пад плотам не качаецца. Тым не менш, з кожным днём усё больш станавіўся заложнікам алкаголю, страціў работу і чалавечае аблічча. Такіх звычайна накіроўваюць на лячэнне. Разведаць сітуацыю прыйшоў участковы інспектар, які выконваў абавязкі без фармалізму. Вырашыў даць шанц Мікалаю, уладкаваў яго на абутковую фабрыку. Той аказаўся канкурэнтным спецыялістам, кінуў піць. На фабрыцы сустрэўся са сваёй абранніцай, з якой пабраліся шлюбам. Але неўзабаве даў пра сябе ведаць посталкагольны сіндром, пацягнула да чаркі, сталі трэсціся рукі і цела, кіпела кроў… Мікалай перабраў раз-другі… Страціў жонку, работу, стаў выносіць з хаты рэчы. Участковы інспектар моцна пашкадаваў, што паддаўся на просьбы і не адправіў падапечнага ў прафілакторый. Мікалай на гэты раз і сам пагадзіўся на лячэнне. Сабраўшы рэчы, на развітанне хацеў абняць маці, але яна адвярнулася. Тады мужчына цвёрда для сябе вырашыў, што трэба мяняцца. Урэшце вылечыўся, стаў татам, сынам, мужам, спазнаў сапраўднае чалавечае шчасце. І паціснуў руку ўчастковаму інспектару…за клопат і нераўнадушша. Дарэчы, гэтая гісторыя заснавана на рэальных падзеях. Аўтар Славамір Даргель па спецыяльнасці юрыст, і ў пачатку сваёй кар'еры ў Мінску служыў участковым інспектарам.


У кнігу ўвайшлі і іншыя апавяданні, некаторыя з іх друкаваліся ў раённай газеце. Напрыклад, "Горкі мёд" пра мужыка, які пераблытаў гарчыцу з мёдам і дадаў яе ў чай; "Брыльянтавы россып" пра незвычайнае хараство роднай прыроды, ранішнюю расу, падобную на дыяменты. У "Жураўліных слязах" расказваецца, што журавіны—слёзы журавоў з Ельні. У рэшце рэшт, кніга "Пад хмарамі чыстае неба" пра жыццё—такое простае і прыгожае, якое ёсць у кожнага з нас. Пра каханне, расстанне, абставіны. "Абставіны—гэта лёс, які не абойдзеш і на кані не аб'едзеш",—піша аўтар.


Жадаем Славаміру Рыгоравічу новых творчых перамог!


Дарэчы, да юбілею міліцыі за аўтабіяграфічнае апавяданне "Дзякуй табе, сынок" аўтар адзначаны ўзнагародай Міністэрства ўнутраных спраў.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 625
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 94 808
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 652
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 633
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 719
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 762
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 922
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 4 декабря 2020


Именины 3 декабря 2020
Александр, Алексей, Анатолий, Арсений, Василий, Владимир, Григорий, Емельян, Иван, Иларион, Иосиф, Исаакий, Макар, Николай, Анна, Татьяна, Фекла

Госці краін

free counters
Партнеры сайта