Авторизация
 

Пятро Сушко—паэт, перакладчык, журналіст Міёршчыны

Пётр Сушко—поэт, переводчик, журналист Миорщины Пётр Паўлавіч Сушко — паэт, перакладчык і журналіст — нарадзіўся 1 студзеня 1937 года ў вёсцы Сушкі ў сям'і сялянскага паэта Паўла Міхайлавіча Сушко, для якога быў чаканым і любімым сынам. Яго дзяцінства апалена вайной, бо разам з маці і сястрой перажыў карную экспедыцыю ў партызанскім атрадзе.

 

П. Сушко вучыўся ў Чэраскай сямігодцы і Міёрскай СШ. Ужо ў школе праявіліся яго паэтычныя здольнасці, першы верш "Цёплы дождж" надрукаваў у Міёрскай раённай газеце "Зара камунізму" ў 1954. Працаваў выхавальнікам Александроўскага дзіцячага дома і лабарантам у школе, пасля службы ў арміі паступіў на факультэт журналістыкі БДУ. Потым—загадчык ад-дзела пісем у міёрскай раённай газеце "Сцяг працы" (1966-1968), дзе заснаваў сатырычны выпуск "Лазня" і даў назву "Ручаёк" літаратурнай старонцы, якая выходзіць да гэтага часу. Быў карэспандэнтам абласной газеты "Віцебскі рабочы" (1968-1969), пасля пераезду ў Мінск—літсупрацоўнікам газет "На страже Октября" (1969-1970) і "Звязда" (1970-1973), знаходзіўся на розных пасадах у часопісе "Вожык" (1973-1980), з'яўляўся адказным сакратаром штотыднёвіка "Літаратура і мастацтва", рэдактарам выдавецтва "Полымя". Друкаваўся пад псеўданімамі Пятрусь Абаранак, Ясь Ажынскі, Міхась Валашковіч, Цімох Дзераза, Халімон Клін, Яська Лысы, Апанас Парнаскі, Кастусь Паўлюковіч, Р. Рамянец, Пятрок Рамянец, Кірша Рымар, Раман Сітковіч, Тамаш Тутэйшы.


П. Сушко выдаў кнігі лірыкі "Пратока" (1976), вянок санетаў "Зямля гаючых траў", паэтычны зборнік "Бігосаўскі паром" (1994). Аўтар гумарыстычна-сатырычных зборнікаў "Ганарлівы сучок", "Восці напагатоў", "Парнаская кузня", "Касіў Ясь канюшыну", "Роздум ля Парнаса" і першага ў беларускай літаратуры вянка парадыйных санетаў з філасофскім зместам "Паэтычнае веча". З нараджэннем сына пачаў пісаць для дзяцей, потым выдаў зборнікі вершаў "Вясёлы бай", "Чмялёва гушкалка", "Ехаў кот у лес па дровы" (1990), "Жораў з выраю вярнуўся" (1994). Перакладаў вершы з польскай і ўкраінскай моў. На словы П. Сушко пісалі песні А. Палонскі, Л. Свердзел. Ствараў вершаваныя подпісы для агітплакатаў.


Член Саюза пісьменнікаў з 1984 года. У 2002 на Міёрскай СШ №1 устаноўлена мемарыяльная дошка, прысвечаная паэту.
Памёр у канцы 1996-га, напярэдадні ўласнага 60-годдзя.

 

***

 

Мне шкада таго, хто не бачыў
Веснаводдзя з ільдзінамі-крыгамі
І не чуў жураўліных плачаў
І рыкання кароў на выгане;
У духмяную канюшыну
Не валіўся, ад працы стомлены,
І паважнай хадой мужчыны
Не вяртаўся з касой дадому.
Быць заўсёды шчаслівым можна
І не ведаць настрою кіслага,—
Варта толькі напевы пожняў
І жытнёвых палеткаў выслухаць.


***
Калісьці будаваў мой бацька хату.
Прыйду са школы—і туды бягом.
Бы іскаркі, гарэлі вачаняты,
Я захапляўся працаю яго.
Мяне з дзяцінства вабіў кожны ганак,
Я нёс у сэрцы веру праз гады,
Што бацькавай рукою збудаваны
Палацы ўсе, пасёлкі, гарады.
Дзе жыць я заўтра буду, невядома,
Але, куды б ні вёз мяне цягнік,
Мне кожны дом здаецца родным домам,
А родным бацькам—кожны будаўнік.

 

САЛДАЦКАЯ СЛЯЗА
Была няласкаваю доля,
Ды не губляў надзей юнак.
Не буду скардзіцца ніколі,—
Сказаў,—бо гэта кепскі знак.
Паранены на ратным полі,
Шаптаў знядужаны юнак:
Не буду я стагнаць ад болю,
Салдацкі стогн—нядобры знак.
Бездапаможным у няволю
Яго забралі, і юнак
Рашыў і тут: "Не заскуголю,
Бо толькі ўсмешка—добры знак".
Нялёгкі шлях пераадолеў,
У родны край прыйшоў юнак,
Сказаў: "Не плакаў я ніколі,
А сёння—гэта проста так".

 

ХАДЗІЛІ МАЛЬЦЫ НА СЯЛО
У хаце дзядзькі Качана
Была на свята гамана.
Раз-пораз грукалі тут дзверы,
Да Гені, Надзі,Фені, Веры
І да малодшай самай Ганны
Хадзілі мальцы пастаянна:
Барбарын Аляксей з двухрадкай,
Сяргей з гадзіннікам-аладкай,
Бег Пеця па каня з аброццю
І забываў яе на плоце,
Арлоўскі тут бываў з Піліпам,
Аркадзь на скрыпачцы пілікаў…
Дзяўчатам жаніхі знайшліся,
Па свеце дзеці разбрыліся,
Пустуе хата, сціхла вёска,
Ні галасоў, ні падгалоскаў.
Адна ігрушына крывая
Самотна век свой дажывае.
Нібыта ўчорака было,
Хадзілі мальцы на сяло.

 

ПАБРАЦІМУ
Пастарэлі, дружа,
Пастарэлі,
Меней
Чым нам ёсць,
Не хочуць даць.
Мар былых
Высокія арэлі
Нам з табой
Ужо не разгайдаць.
Але хоць пакуль
Не ўсе збыліся,
Будзем верыць—
Збудуцца яны:
Маладым падлескам
Узняліся
Поплеч з намі
Нашыя сыны.

 

НЕАБТРЭСЕНЫ САД
Вартавала сад Гануся—
Маладзенькая ўдава,
А Васіль з гасцей цягнуўся,
Ні аб чым не бедаваў.
Захацеў усмак паесці
Сакавітых жоўтых сліў
І гарэзліва патрэсці
Над буданчыкам наліў.
Гаспадыня ж частавала
Крапівою Васіля,
Ды яшчэ лямантавала,
Даўшы ў плечы кухталя.
Кляўся хлопец з перапуду:
Мне ўжо стала саладзей,
Трэсці болей сад не буду,
Не будзі адно людзей.
Палагоднела кабета,
Распагодзіла пагляд,
З Васілём да скону лета
Вартавала разам сад.
Вартавала сад Гануся
З чарнабровым Васілём…
І кружыў шчасліва бусел
Над Ганусіным сялом.

скачать dle 11.3
рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Вконтакте
  • Facebook
  • OK
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 75 652
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 33 687
  • 1

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 12 338
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 11 366
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 10 922
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 10 357
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 3 865
  • 2
Курс валют в Беларусь
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 23 сентября 2017
Андрей, Василий, Гавриил, Глеб, Евгений, Иван, Климент, Константин, Николай, Павел, Петр, Татьяна, Семен

Именины 22 сентября 2017
Александр, Алексей, Василий, Григорий, Дмитрий, Захар, Иосиф, Никита, Сергей, Анна, Афанасий

Госці краін
free counters
Партнеры сайта