Авторизация
 

Гастралёр

Гастролёр

Мікалай Багданаў

Фота для ілюстрацыі

 

Невялікая вёска N стаяла на скрыжаванні трох дарог. Жыло ў ёй каля паўтары сотні чалавек, з іх больш за палову — пенсіянеры. Усе адзін аднаго добра ведалі не толькі ў твар, але і пра звычкі. У вёсцы, як і ва ўсіх падобнага тыпу, працавалі пункты сацыяльнага абслугоўвання. Была прамысловая крама, якая прадавала і мэблю, бытавую тэхніку. Часта выручка дасягала значнай сумы.

 

Аднойчы ў краме ля дзвюх гадзін ночы запішчала сігналізацыя. Пра крадзеж ніхто не падумаў, бо сірэна часта выпадкова спрацоўвала. Але на гэты раз ранкам знайшлі параскіданыя тавары, не стала і выручкі ля пятнаццаці мільёнаў рублёў.


Такі дзёрзкі напад падняў на ногі аж тры раёны праваахоўных служб, бо падобныя крадзяжы здараліся, але злодзеяў затрымаць не ўдавалася. І цяпер зламыснік залёг на дно і нідзе не засвечваўся.


Прайшло месяцы тры, як у іншай вёсцы непадалёк таксама абрабавалі краму, дзе знікла каля дзесяці мільёнаў, танныя алкагольныя напоі і іншыя тавары. Пад падазрэнне трапіў беспрацоўны N, які год таму вызваліўся з турмы, дзе адбываў тры гады за крадзеж. Праваахоўнікі ўстанавілі назіранне, праз некаторы час выехалі затрымліваць злодзея, пакуль той вяртаўся дадому. Аднак ён стрэліў, параніў міліцыянера і хутка схаваўся ў хаце.


—Не на тога напалі, так я вам не здамся. Хто першы да мяне сунецца, застанецца без галавы ,—пра-крычаў крымінальнік і зноў стрэліў з рэвальвера, каб настрашыць.


—Хата акружана з усіх бакоў, выходзьце і здавайцеся. Ваша супраціўленне бессэнсоўнае.
Праз некалькі хвілін зацятага маўчання злачынца зноў падаў голас:


—У мяне заложніца, і я патрабую пяцьдзясят мільёнаў і аўтамабіль з поўным бакам паліва.
—Патрэбны час, каб усё падрыхтаваць.


—Калі праз дзве гадзіны не выканаеце, я прыкончу заложніцу, так што паспяшайцеся,—зласліва выгукнуў злодзей і зноў выпусціў стрэл.
Праваахоўнікі абмеркавалі дзеянні, перакрылі магчымыя шляхі. Прыгналі аўтамабіль і праз рупар аб'явілі, што загаданае выканана. Праз некалькі хвілін дзверы ў хаце расчыніліся і на ганку з'явіўся бандыт. Ён трымаў за руку жанчыну гадоў пад пяцьдзясят, наставіўшы ёй да скроні рэвальвер. Усе насцярожыліся. Ён запатрабаваў паказаць кейс з грашыма, пакласці зброю на зямлю і адысціся на пяць крокаў. Ведучы перад сабой жанчыну, скіраваўся ў бок аўтамабіля.


І тут аднаму міліцыянеру захацелася пачасаць за вухам—адвёў руку да галавы. Злодзей гэта прыкмеціў, мігам навёў на яго рэвальвер і націснуў на спуск. Пачулася асечка, стрэлу не было. Бандыт кінуў зброю на зямлю, штурхнуў у плечы жанчыну, якая ледзь не павалілася, а сам ірвануў на панадворак, пераскочыў праз плот і трапіў акурат у рукі праваахоўнікам. Тыя не марудзячы надзелі яму наручнікі і павялі да аўтамабіля. Параўняліся з заложніцай. Яна глядзела на арыштаванага, з вачэй цякла адзінокая сляза. Гэта была яго родная маці.


Жанчына толькі два месяцы як пайшла на пенсію. Усё жыццё працавала ў калгасе. Спачатку паіла і выкормлівала маладняк, а потым па асабістай просьбе старшыні стала даяркай. Гэта зараз малочнатаварныя фермы механізаваныя, раней усё рабілася ўручную. Прыходзілася ўставаць ні свет ні зара і класціся спаць далёка за апоўнач. Жанчына зарабіла пашану і аўтарытэт, шмат грамат і нават медаль "За доблесную працу".
Замужам яна ніколі не была. Ва ўзросце нарадзіла сына, ад каго—тайна. Хлопчыку дарыла ўсю любоў і ласку, траціла на яго ўсе грошы, каб не адчуваў нястачы.


Сынок рос, раслі і патрабаванні. З дзяцінства не дапамагаў, у школе вучыўся пасрэдна. Нікуды не паступаў і жыў за кошт маці. Рана заахвоціўся алкаголем, павёўся з дурной кампаніяй, якая крала. Пасля трохгадовага зняволення сваіх спраў не пакінуў, наадварот, стаў займацца асабіста—без памочнікаў. У зняволенні падсеў на іголку. Мацярынскай пенсіі яўна не хапала, вось і пайшоў рабаваць.

 

Пасля прысуду суддзя дазволіў маці падысці да сына. Яна толькі прашаптала:


—Што ж ты, сынок, нарабіў, я так цябе любіла і ўсё жыццё прысвяціла толькі табе.


Той паглядзеў на яе і злосна выкрыкнуў:
—Мне не трэба тваёй любові. Паглядзі, як заможна жывуць усе людзі. А ты што маеш, акрамя жабрацтва. Увесь час працавала, як вол, а дзеля чаго?


Жанчына нізка апусціла галаву, змахнула слёзы з маршчыністага твару і, выходзячы, ледзь вымавіла:
—Эх, сынок, сынок, я заўсёды была ў вялікай пашане і гэтым ганаруся.

скачать dle 11.3
рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Вконтакте
  • Facebook
  • OK
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 75 647
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 33 543
  • 1

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 12 316
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 11 319
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 10 915
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 10 317
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 3 860
  • 2
Курс валют в Беларусь
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 20 сентября 2017
Александр, Андрей, Василий, Григорий, Евгений, Иван, Лев, Макар, Михаил, Николай, Петр, Степан

Именины 19 сентября 2017
Андрей, Архип, Всеволод, Давид, Денис, Дмитрий, Иван, Кирилл, Константин, Макар, Михаил, Фекла

Госці краін
free counters
Партнеры сайта