Авторизация
 

Аўтары першай хвалі: Дзмітрый-Мечыслаў Касаты, Пётра Беларус

Авторы первой волны: Дмитрий-Мечислав Касатый, Пётр Беларус Дзмітрый-Мечыслаў Касаты — не надта вядомы польскі паэт і перакладчык. Нарадзіўся 3 верасня 1914 года ў сям'і Аляксея і Яніны з роду Крыўко ў Дзісне. Пра гэта сведчыць метрыка, выдадзеная ксяндзом.

 

Аднак сам адзначаў, што паходзіць з-за Нёмана, дзе на нямецка-расійскай мяжы бацька служыў пагранічнікам. У час Першай сусветнай вайны знаходзіўся ў эвакуацыі з маці, якая працавала служанкай. Бацька трапіў у палон, дзе займеў сухоты, а таму памёр ад хваробы ў 1921 годзе.
У сям'і было толькі паўтара гектара зямлі ў вёсцы Падліпкі-2. Жылі бедна. Толькі дзякуючы настойлівасці маці, уласным здольнасцям і падтрымцы настаўнікаў закончыў гімназію ў Дзісне, хаця былі перапынкі ў вучобе, у час якіх пасвіў кароў у дзядзі.


Друкавацца пачаў у гімназічным часопісе. Першы верш "Сёння я сам" змешчаны ў №1 "Нашага голаса" ў 1931 годзе. З чацвёртага нумара з'яўляўся намеснікам рэдактара, а ў 1935-36 гадах яго галоўным рэдактарам. У 1935-м за кошт гімназіі надрукаваў зборнік "Свянтаянскія агні". Экзамен на атэстат сталасці здаў у Навагрудку ў 1937-м. Далей вучыўся ў Варшаве, хаця стыпендыі хапала толькі на ложак у акадэмічным доме і студэнцкі абед. Перакладаў вершы і народныя песні з беларускай на польскую мову. У час вучобы друкаваў вершы ў "Маладых пёрах". Пасля вайны паэзіяй займаўся эпізадычна.


У 1939-41 гадах настаўнічае ў савецкіх школах. Падчас нямецкай акупацыі працуе ў гаспадарцы цесця-фельчара. 12 сакавіка 1945-га прызваны ў Войска Польскае. Удзельнічаў у ваенных дзеяннях. Дэмабілізаваны 12.11.1945, працаваў у Новым Томысе. З 1 чэрвеня 1947 становіцца кіраўніком аддзела асветы і культуры, займае іншыя пасады ў Вальбжыху. З 1952-га—дырэктар бюро мастацкіх выстаў у Вроцлаве. Меў сына і дачку. З 1976-га на пенсіі, памёр 11 мая 1993-га.

 

Пётра Беларус

Пад такім псеўданімам друкаваў карэспандэнцыі, вершы, апавяданні, замалёўкі, жарты і іншае з 1913 да сярэдзіны 1915 года ў "Нашай ніве" Пётр Яленскі, жыхар вёскі Міршчына Лявонпальскай воласці. Апавяданне "Якім Бяздольны" выйшла асобным выданнем у друкарні Марціна Кухты. У творах "Чутка з-пад Дзісны", "Убіўства", "У кузні", "Лякарства ад беднасці" і іншых выступаў супраць непісьменнасці і бескультур'я дарэвалюцыйнай вёскі, узнімаў тэму сацыяльнай няроўнасці, паказваў зараджэнне ў свядомасці сялян пратэсту супраць парадкаў царскай Расіі. Апавяданне "У кузні" ўвайшло ў хрэстаматыю "Беларуская дакастрычніцкая проза" (1965).


Вітольд ЕРМАЛЁНАК.

скачать dle 11.3
рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Вконтакте
  • Facebook
  • OK
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 75 647
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 33 543
  • 1

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 12 316
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 11 319
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 10 915
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 10 317
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 3 860
  • 2
Курс валют в Беларусь
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 20 сентября 2017
Александр, Андрей, Василий, Григорий, Евгений, Иван, Лев, Макар, Михаил, Николай, Петр, Степан

Именины 19 сентября 2017
Андрей, Архип, Всеволод, Давид, Денис, Дмитрий, Иван, Кирилл, Константин, Макар, Михаил, Фекла

Госці краін
free counters
Партнеры сайта