Авторизация
 

Творцы першай хвалі: Павел СУШКО

Авторы первой волны: Павел СушкоПавел Міхайлавіч Сушко (7.11.1909-26.09.1974) — першы паэт Міёршчыны пераходнага перыяду.

 

Нарадзіўся ў вёсцы Сушкі цяпер Міёрскага сельсавета ў сялянскай сям'і. Рана страціў бацьку, а таму правучыўся ў школе ўсяго тры гады, змалку зведаў горкую долю заходнебеларускага селяніна-бедняка. Страціў здароўе ў войску, ад сухотаў і смерці дамашнімі сродкамі ўратавала маці. І пры гэтым яшчэ ў 1938 годзе пачаў дасылаць свае вершы ў прагрэсіўныя беларускія газеты і часопісы.


Пасля ўз'яднання (1939) быў абраны старшынёй Чэраскага сельсавета. У час Вялікай Айчыннай як былы савецкі работнік трапіў у канцлагер і толькі пры падтрымцы паплечнікаў вырваўся з-за калючага дроту. Потым стаў сувязным падпольнага атрада "Масква", байцом 4-й Беларускай партызанскай брыгады. У газеце "Кліч партызана" (орган Міёрскага падпольнага райкама КП(б)Б) выступаў пад псеўданімам Язэп Сяўня, напісаў "Марш беларускіх партызан". Пасля вызвалення родных мясцін яго мабілізуюць на працоўны фронт у Сібір, дзе надрываўся галодным у шахтах. Актыўны ўдзельнік аднаўлення разбуранай вайной калектыўнай гаспадаркі, селькар раённай, абласной і рэспубліканскіх газет. Паэт-самародак, з'яўляўся настаўнікам і мудрым дарадцам старэйшаму сыну Пятру, які стаў журналістам і таксама паэтам, цэлай кагорце "ручайкоўцаў", членаў творчага аб'яднання пры раённай газеце "Сцяг працы". Пашчасціла свае творы надрукаваць у часопісе "Полымя". Вершы "Сцяжынка" і "Ой, ішла дзяўчына" пакладзены на музыку. Было некалькі спроб выдаць уласную кніжку вершаў, аднак атрымаліся толькі падборкі ў калектыўных зборніках "Сцягі і паходні" (1965) і "У паходзе" (1985), "Ростані волі" (1990).
Узнагароджаны медалямі.

 

АДГАЛОС

Багата песень,
Сэрцу блізкіх,
Спяваеш ты,
Край родны мой.
Напеў іх, сумны
Ад калыскі,
Лунае ціха
Нада мной.
Збіраю іх
У сініх далях,
І над бяздольны
Накіп слёз
З маіх грудзей
Гарачай хваляй
Ірвецца
Чулы адгалос.
1938

 

Я ЗНОЎ БУДУЮ НОВЫ ДОМ

У кожнага аднавяскоўца
Дамы, як водзіцца, былі,
У вокнах іх гарэла сонца,
Ў падстрэшшах
ластаўкі жылі.
То меркаванні не мае,
Спрадвеку ў людзях
сказ вядзецца,
Дзе ластаўка гняздо звіе,—
Ў тым доме радасней
жывецца.
…Я зноў будую новы дом
І спадзяваннем
сэрца цешу,
Што, можа, ластаўка
гняздо
Звіе і пад маім
падстрэшшам.
1971

 

ЯВАЧНАЯ КВАТЭРА

За шчыльнай сцяною
альшанага тыну
стаіць пад вярбою
старая хаціна.
Калісьці змрок шэры
мы мералі крокам,
абрысы кватэры
шукаючы зрокам.
І рыпалі дзверы
на стук асцярожны,
заходзіў з даверам
сюды падарожны.
А часта, бывала,
ад вока ліхога
і днямі хавала
яна сувязнога.
Сягоння ж нічога
хаціна не тоіць,
а толькі былое
у памяці мроіць.

 

СВЕТЛЫ СУМ

Прыходзіць сум па велічным і светлым,
Па недасяжным. Падступае жаль,
Што не лятаў на трасах міжпланетных,
Хадзіў я пешшу ўсё жыццё амаль.
І хоць цяпер я жыць магу ў дастатку,
Куды ні глянь—бязвоблачная даль,
Спытае хто—кажу, што ўсё ў парадку…
А па няздзейсненым—туга і жаль.

 

ЧАС ПОМСТЫ

Наўкола разбой і пажары,
Ліецца нявінная кроў,
Зганяюць звяругі-пачвары
У рабства сясцёр і братоў.
Бясстрашнасць нам грукае ў грудзі,
Да помсты згуртоўвае нас.
Не будзем жа, людзі, марудзіць,—
Адпомсціць крыўдзіцелям час.
1943

 

***

Без мары я жыць бы не здолеў,
Хоць радасці мала дала.
Зрадніла з трывогай і болем,
Спакой назаўжды адняла.
Насустрач віхурам і хмарам
Наперад за ёю лячу,
Мільёнамі
Сэрца ўдараў
Яшчэ
За яе
Заплачу.
1963

 

БЕЛАРУСІ

Ну, з чаго б тыя словы мне выкаваць,
У гарніле якім гартаваць,
Каб любоў сваю шчыраю выказаць,
Што табе я хачу перадаць?
Ты ж уся, як вясёлка квяцістая,
Як сатканая з промняў кайма,
Залатая, святая, агністая,
Наша ясная доля сама.
1940

скачать dle 11.3
рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Вконтакте
  • Facebook
  • OK
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 75 647
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 33 543
  • 1

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 12 316
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 11 319
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 10 915
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 10 317
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 3 860
  • 2
Курс валют в Беларусь
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 20 сентября 2017
Александр, Андрей, Василий, Григорий, Евгений, Иван, Лев, Макар, Михаил, Николай, Петр, Степан

Именины 19 сентября 2017
Андрей, Архип, Всеволод, Давид, Денис, Дмитрий, Иван, Кирилл, Константин, Макар, Михаил, Фекла

Госці краін
free counters
Партнеры сайта