Авторизация
 

Пасля 75-годдзя нашага земляка Сяргея Панізьніка

После 75-летия нашего земляка Сергея ПонизьникаЛеанід МАТЭЛЕНАК

 

У маі мы адзначылі вялікай публікацыяй "Волат з-за Волты" 75-годдзе нашага земляка Сяргея Панізьніка. Ужо загаловак артыкула адлюстроўвае павагу да творчай актыўнасці, выніку плёну яго літаратурных намаганняў. Галоўнае, што паважаны ўзрост — не перашкода для новых набыткаў. Сёлета Сяргей Сцяпанавіч ужо двойчы парадаваў чытачоў сваімі выданнямі, і вось дуплет непасрэдна да  "круглай" даты — "Выбранае. Паэзія за паўстагоддзя творчай працы" і творчая справаздача, нататкі пра пісьменнікаў, навукоўцаў і дзеячаў культуры — "Абліччы сустрэчаў".

 

У зборніку "Выбранага…" змешчаны лепшыя творы з папярэдніх паэтычных выданняў Сяргея Сцяпанавіча. Укладальнік Аксеня Тарасевіч адзначае, што гэта адна з самых шчырых кніг нашага земляка, яе скразная тэма— родны Край. Аўтару ёсць што расказаць пра шматлікія падарожжы , вядомых лю-дзей, таямніцы музеяў і гісторыі, пра пражытае.
Прызнаюся, асабіста я заўсёды адзначаю паэтычныя радкі Сяргея Сцяпанавіча, што звязаны з нашым краем і яго малой Радзімай. Абавязкова перачытваю, як "ля Прыдзвіння—табуны іржалі", як "гукае вясну нездаўнелая песня Прыдзвіння", ці "над Прыдзвіннем ён зару такую ж, як і я сягоння, убачыць" або "ўзыходжу на гарачы мацярык: Прыдзвінне…", "быў краем свету прыбераг Дзвіны". Прыпыняюся побач з "Лявонпалем":


После 75-летия нашего земляка Сергея ПонизьникаЗвініць ля палаца
язміннае голле.
Схіляецца бор
да прадоння Дзвіны.
Лявонава поле,
Лявонава поле—
імя самай першай вясны.
З гадамі гаркоты
ўсё болей і болей.
З гадамі даўжэюць
вяртання шляхі.
Лявонава поле,
Лявонава поле—
крутыя твае берагі.
Мяне прывітала нялёгкая доля.
Любоў і надзея—ў крыле салаўя;
Лявонава поле,
Лявонава поле—
айчынная песня мая.


Далей гэтую тэму развіваюць вершы "Лявонпальская метраполія Лапацінскіх", "Вёска Панізьнікі", "Ручнікі бабкі Параскі", і не толькі.
Падстава яшчэ раз перачытаць калісь чытанае і такое роднае, блізкае.
Адам Мальдзіс нагадваў, што ў Сяргея Панізьніка восем абліччаў: паэт, празаік, перакладчык, краязнавец, дабра-дзей, кінасцэнарыст, песеннік і пасол добрай волі. З усімі гэтымі іпастасямі больш грунтоўна пазнаёміцеся, калі не перагарнеце, а перачытаеце ўсе 140 старонак "Абліччаў сустрэчаў". Наш зямляк прывабна і прыстойна глядзіцца на фоне такіх мэтраў беларускай літаратуры, як Аляксей Пысін, Рыгор Барадулін, Максім Танк, Уладзімір Караткевіч, Ніна Мацяш… Дай яму Бог такой жа творчай актыўнасці яшчэ на шмат гадоў! 

 

 

скачать dle 11.3
рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Вконтакте
  • Facebook
  • OK
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 75 486
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 32 376
  • 1

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 12 109
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 10 914
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 10 877
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 9 917
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 3 793
  • 2
Курс валют в Беларусь
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 24 августа 2017
Александр, Василий, Макар, Максим, Марк, Мартин, Федор, Мария

Именины 23 августа 2017
Вячеслав, Роман, Афанасий

Госці краін
free counters
Партнеры сайта