Авторизация
 

Творцы першай хвалі: Пётра ПРОСТЫ

Авторы первой волны: Пётр ПРОСТОЙІльдэфонс Бобіч (21.01.1890, в. Дзедзіна — 28.04.1944, Іўе), беларускі рэлігійны і культурны дзеяч, паэт, празаік, драматург, публіцыст.

 

Нарадзіўся ў сялянскай сям'і, вучыўся ў Мілашоўскім народным вучылішчы, затым у Ковенскай гімназіі. Літаратурную дзейнасць пачаў замалёўкай "Слёзы" ў газеце "Наша Ніва" ў 1907 годзе.


Скончыў Віленскую духоўную каталіцкую семінарыю (1911). Вышэйшую духоўную адукацыю атрымаў у Рыме (1911-1913). Дамогся папскага блаславення на выданне першай беларускай каталіцкай газеты "Беларус" (выходзіла ў 1913-15 гадах), у якой супрацоўнічаў пад псеўданімам Пётра Просты. Друкаваўся ў іншых выданнях. Яго творы "Абразкі", "Скарб", "Думкі ў чужой старонцы", "У калядны ціхі вечар", "Навагоднія думы", "Куча грошай" заўважаны чытачамі і крытыкамі, у тым ліку Сяргеем Палуянам і Максімам Багдановічам. У 1914 выходзіць брашура П. Простага "Нашто беларусам газеты?"


27.07.1915 пасвячоны ў ксяндзы ў Друі. Служыў у розных прыходах, у тым ліку ў Ідолта і Міёрах, быў настаўнікам у Віленскай беларускай гімназіі, карыстаўся беларускай мовай у пропаведзях. Друкаваўся ў выданнях на роднай мове "Наша думка", "Беларускія ведамасці", "Беларускія крыніцы". Аўтар працы на беларускай мове "Нядзелішнія эванэліі і навукі" (т. 1-3, 1921-1922), артыкулаў па рэлігійных і культурных пытаннях, вершаў, апавяданняў, п'есы "Свякроўка" (1917). Склаў у пачатку 40-х дзве кнігі казанняў "Роднае слова ў касцёле" і "Навучайце ўсе народы". З-за вайны яны засталіся ў рукапісах.


З 1930 святар у Іўі. Арышт у час вайны, гестапаўскія допыты і катаванні на працягу амаль года (1942-1943) у Лідскай турме, адкуль быў вызвалены намаганнямі вернікаў, падарвалі яго здароўе.

 

ВОЛЯ

— "Воля, свабода!" — сорак пяць гадоў таму крычаў мужык.
— "Свабода! Волю вам цар даў!.."
І, зняўшы шапкі, горача маліўся мужык за добрага цара, што даў волю, што асвабадзіў ад панскіх батагоў, што звольніў ад прыгону… Маліўся шчыра, горача за гэтага цара, і слёзы цяклі з вачоў, слёзы радасьці і падзякі…
— Воля! Свабода!..
Німа болей панскага прыгону, ня скачуць болей панскія бізуны па мужыцкай сярэдзіне… Але ёсьць прыгон правіцельства, і гэтаму правіцельству з усёй сілы памагаюць яго чыноўнікі, ёсьць нагайкі стражнікаў і казакоў, ёсць салдацкіе кулі… Прыгон цяжэйшы як быў перш!..
— Воля! Свабода!..
Гдзе ты, гэтая воля? Гдзе ты, свабодная мужыцкая праца?
Гдзе ня льецца мужыцкая кроў, мужыцкі пот, мужыцкіе слёзы?..
Турмы і астрогі стогнуць ад мужыцкіх енкаў, вароны і груганы дзяўбуць мужыцкае цела ў далёкай Манджурыі, рэкамі цячэ мужыцкая кроў і руч'ямі льюцца мужыцкія слёзы!..
— Воля! Свабода!
Гнецца мужык на ніве ад цяжкай непамернай работы, курчыцца ў хаце ад голаду і холаду, стогнець ад "начальства" — і гібнець у турмах ды ў ссылцы…
І гэта — воля?
Цяжкая твая доля, бедны мужык!
Даўгіе векі нясеш ты свой нялёгкі крыж!.. Але прыдзець гадзіна—і ты парвеш кайданы, у каторые заковалі цябе тваі мучыцелі, і высока, высока падымеш свой штандар за свабодную працу, за лепшую долю, за новае, свабоднае жыццё!..
Піотра Просты.
("Наша Ніва", №5, 2 лютага 1907 г.).

 

Я не зайздрошчу нідзе і нікому,
Крый мяне, Божа!.. Крый мяне Божа!..
Толькі адному зайздрошчу, панове,
Хто добра пісаці ўмее і можа.
Дайце мне пёры, дайце мне карту,
Наўчэце пёрам вадзіць як трэба.
Так бы пісаў я, так бы лятаў я,
Быццам па цёмнаму небу!
Спісаў бы відкі я цэлага свету -
Як кожны пекны, кожны адменны!..
А зараз жутка марнею ўлету,
Бо невучоны, бо непісьменны.

скачать dle 11.3
рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Вконтакте
  • Facebook
  • OK
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 75 652
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 33 687
  • 1

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 12 338
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 11 366
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 10 922
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 10 357
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 3 865
  • 2
Курс валют в Беларусь
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 23 сентября 2017
Андрей, Василий, Гавриил, Глеб, Евгений, Иван, Климент, Константин, Николай, Павел, Петр, Татьяна, Семен

Именины 22 сентября 2017
Александр, Алексей, Василий, Григорий, Дмитрий, Захар, Иосиф, Никита, Сергей, Анна, Афанасий

Госці краін
free counters
Партнеры сайта