Авторизация
 

Новае выданне нашага земляка Славаміра Даргеля

Новое издание нашего земляка Славомира ДаргельЛеанід  МАТЭЛЕНАК

 

Пошта даставіла ў рэдакцыю пакет з некалькімі кніжкамі з мяккімі вокладкамі ў блакітна-салатава-ружовых колерах з выявай "летняй" маладой прыгажуні. Гэта новае выданне нашага земляка Славаміра Даргеля, якое толькі што пабачыла свет невялікім накладам у сталічным выдавецтве пад эгідай Беларускага рэспубліканскага літаратурнага фонду. Аповесць на 154 старонках, безумоўна, выклікае цікавасць у міёрскіх аматараў "прыгожай славеснасці", хаця яе падзеі і не прывязаны да пэўнай мясцовасці. На фоне амаль абстрактнага "гарадскога" жыцця ідзе аповяд пра шляхі пошуку звычайнага чалавечага шчасця некалькімі пакаленнямі нашых землякоў.

 

Кніга пісалася лёгка, адолеў яе за тры месяцы, — праз колькі дзён апавядаў Славамір Рыгоравіч пры візіце ў рэдакцыю "Міёрскіх навін". — Першыя чытачы нават выказалі меркаванне, што ў ёй, напэўна, рэалізаваліся мае калісь неажыццёўленыя мары. Магчыма, так лічыць ёсць падставы, бо сітуацыі ўзяты рэальныя, хаця і не прывязаны да канкрэтных прататыпаў.


Кніга пачынаецца "з канца", у "Пралогу" галоўная гераіня Алена — ужо пенсіянерка, да якой сямейнае шчасце прыйшло ў сталым узросце, нагадвае ўласнае мінулае. Яна, малодшая дачка са звычайнай прыстойнай сям'і, пражыла няпростае жыццё. Вучылася, атрымала спецыяльнасць, якая яе задавальняла. Сімпатычная, але не надта ініцыятыўная ў адносінах з супрацьлеглым полам, доўга не магла ўладкаваць уласнае жыццё. Таму і замуж выйшла "па неабходнасці" за чалавека слабавольнага, які безаглядна падпарадкоўваўся дыспатычнай маці. Сям'я нібы склалася, з'явіліся дзеці. Але ў кожнага з гэтых трох чалавек, ды і іншых герояў кнігі, свае погляды на жыццё, свае інтарэсы ў ім. Адсюль — розныя лініі паводзін і пошуку персанальнага шчасця. Нехта імкнецца адолець нягоды душэўнай цеплынёй, падтрымаць блізкіх людзей, дасягнуць усяго ўласнымі настойлівымі штодзённымі намаганнямі на працягу доўгага часу. Іншы ўладкоўвае свой дабрабыт за кошт іншых, карыстаецца магчымасцямі моманту. А хто да ўсяго абыякавы, нават да ўласнага лёсу, — хай будзе як будзе.


Як лічыцца, пераказваць змест твора — справа неперспектыўная. У чытача ёсць магчымасць на чужым вопыце прасачыць, што з кожнай лініі паводзін, ацэнкі жыццёвых каштоўнасцей атрымліваецца. Аўтар сцвярджае, што шчасце дасягальнае ў любым узросце, калі людзей звязвае сапраўднае каханне, калі пачуцці ўзаемныя, шчырыя, калі яны прадыктаваны не карыслівым разлікам, а падказаны сэрцам.
Спадзяюся, што і для вас сустрэча з гэтай кнігай будзе цікавай, павучальнай, карыснай. 

 

 

скачать dle 11.3
рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Вконтакте
  • Facebook
  • OK
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 75 647
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 33 543
  • 1

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 12 316
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 11 319
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 10 915
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 10 317
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 3 860
  • 2
Курс валют в Беларусь
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 20 сентября 2017
Александр, Андрей, Василий, Григорий, Евгений, Иван, Лев, Макар, Михаил, Николай, Петр, Степан

Именины 19 сентября 2017
Андрей, Архип, Всеволод, Давид, Денис, Дмитрий, Иван, Кирилл, Константин, Макар, Михаил, Фекла

Госці краін
free counters
Партнеры сайта