Авторизация
 

Творцы першай хвалі: Язэп ДРАЗДОВІЧ

Авторы первой волны: Язеп ДроздовичЯзэп (Іосіф) Нарцызавіч Драздовіч (1.10.1888—15.09.1954) — беларускі графік, жывапісец, скульптар, этнограф, археолаг, пісьменнік. арадзіўся ў сям'і дробнага арандатара ў засценку Пунькі на Дзісеншчыне, на ўскрайку Галубіцкай пушчы (цяпер Глыбоцкі раён). Застаўся сіратой у два гады — бацька рана памёр. Маці Юзэфа адна ставіла на ногі пяць сыноў, Язэп — малодшы, і дачку. 

 

Яна вельмі любіла беларускую народную творчасць, ведала шмат казак, баек, легенд і прыказак. Пад яе ўплывам Язэп пачаў маляваць у пяць гадоў. У 1906-1910 гадах вучыцца ў віленскай школе мастацтва прафесара Трутнева і мастака Рыбакова. Да гэтага часу належыць першая праца для друку — вокладка для беларускага календара на 1910 год.


1910-1917—служба ў войску фельчарам пасля заканчэння фельчарскай школы ў Саратаве. У гэты час сям'я арандавала землі ў шматлікіх засценках і маёнтках, у тым ліку ў Станулеве ля Міёр. Сюды, у Міёры, Язэп Драздовіч прыязджаў да маці на адпачынак пасля хваробы ў 1915 годзе. Пазней даследаваў археалагічныя помнікі ў наваколлях Старога і Новага Пагоста, на Язненшчыне, у тым ліку гарадзішча Сквірэц, больш вядомае як Паддубнікі.


З войска звольнены па стане здароўя. І вось гэты чалавек, які надта часта хварэў, жыў бабылём хаця па гасцінных, але чужых кутках у беднасці, а часта і ў галечы, паспеў зрабіць надзвычай шмат. Мастак Пётр Сергіевіч назваў яго маленькім беларускім Леанарда да Вінчы, які ўсё мог, за што ні браўся. Максім Танк дапоўніў: усё жыццё яго прайшло ў вандроўках у пошуках хлеба і ісціны.
Пасля вяртання з войска ён працаваў на зямлі ў родных мясцінах і заснаваў кааператыў "Беларус", Германавіцкае культурна-асветніцкае таварыства "Заранка".


У 1919-1920 гадах настаўнічаў, працаваў мастаком і ілюстратарам выдавецтваў у Мінску. Затым вучыў малюнку дзяцей у Глыбокім, гімназістаў—у Навагрудку. Ужо савецкіх школьнікаў перад вайной—у Лужках. Заснаваў мастацкую студыю-майстэрню пры Віленскай беларускай гімназіі. Арганізоўваў мастацкія выставы ў Радашковічах, Вільні, Навагрудку.


Сабіраў этнаграфічны матэрыял на Палессі і Дзісеншчыне, запісваў беларускі фальклор, апрацоўваў народную лексіку для слоўнікаў.
Язэп Драздовіч—аўтар графічнай серыі помнікаў замкавай архітэктуры Беларусі і Літвы (1927-1929), заснавальнік касмічнай тэматыкі ў беларускім мастацтве (пачаў з серыі "Жыццё на Марсе" ў 1931-ым). Стварыў серыю вялікіх карцін з гісторыі Старажытнай Русі і адным з першых у выяўленчым мастацтве звярнуўся да жыцця і творчасці Францыска Скарыны. Пісаў пра сябе, што ён "народны сялянскі мастак", яго маляўнічыя насценныя дываны на палатне—цяпер сапраўдны скарб.


У літаратуры пачынаў вершамі "Салдацкая доля", "Кій", "Веташок" і іншымі. У 1919-ым надрукаваў апавяданне "Нявольніца кволага сэрца", у 1922-ім—"У вар'яцкім доме", гісторыка-бытавую аповесць "Гарадольская пушча", паэму "Трызна мінуўшчыны". Самы значны твор—аповесць "Вялікая шышка" (1923). Прадоўжыў касмічную тэму аповесцямі і апавяданнямі "У мурах Трывежу", "Пушча Заўрындзія", "Жыццё на Месяцы", "Жыццё на Сатурне", навукова-папулярнымі брашурамі, некаторыя з якіх так і засталіся ў рукапісах.


Пералічыць усё цяжка. І пры гэтым работа за хлеб, жыццё не песціць, разбівае мары і задумы, паступова след раствараецца між вясковых людзей, псеўданім апошніх гадоў—Язэп Забыты… Гэта вытрымкі з публікацый да 125-годдзя з дня нараджэння, калі Язэпа Драздовіча сталі называць геніяльным, калі ў Германавічах быў створаны музей мастацтва і этнаграфіі і культурна-асветніцкі цэнтр яго імя.


Па некаторых звестках, на схіле жыцця ў Язэпа Нарцызавіча да іншых хвароб дадаліся праблемы з вачамі. Памёр ён у невядомасці ад раку страўніка ў Падсвільскай раённай бальніцы. Пахаваны на могілках у Ліплянах, за 8 кіламетраў ад Галубічаў. 

 

"Дзённік" Язэпа Драздовіча цяпер  каштоўная крыніца звестак пра падзеі 30-х гадоў мінулага стагоддзя паблізу Міёр, Шаркаўшчыны і Глыбокага, пра жыццё самога аўтара. Вось урывак, які належыць да 1936 года, ліпень, нядзеля:   

 

—Сабраліся рэчкаўцы ў Стары Пагост на возера купаць коні. Мужчыны і мальцы конна, а мы з адным маладым гаспадаром на лінейцы запражжу. Паехалі, узбіраючыся на Пагосцкую ўзвыш, дзе кругам раскрываецца панарамны прастор (краявід). На ўзвышшы адчувае сябе чалавек шмат бадрэй, весялей, як на гэтых нізінах.


А вось і Стары Пагост на жвірыстым хрыбце ўзвышша па-над возерам. Па-за возерам узвышаецца міжазер'е, "Гораўка(-кі)", дзе, як кажуць мяйсцовыя людзі, стаяў замак і горад тут быў. Ці быў, ці не быў тут горад з замкам, а што царква драўляная, якую калісь перавязлі ў Новы Пагост, бадай што, тут недзе стаяла. Стаяў тут у канцы вёскі (на гэтым баку) магазінавы свіран, а сярод вёскі карчма аграмадная, то я гэта помню. У карчме гэтай, якая аддавалася панамі ў арэнду, жыў у падурослыя леты, гадаваўся наш слаўны навуковец Вацлаў Ластоўскі, які пазней так ідэалізаваў гісторыю культуры нашага краю. Ад карчмы гэтай, якая стаяла ў сутоках Рэчкаўскай дарогі з вуліцай, цяпер пазасталася ад ейных мураваных шул і падмуркі толькі адна груда абломкаў.


Цяпер Стары Пагост ужо разышоўся на хутары і ад быўшай брукаванай вуліцы, калісь цесна абсаджанай саломена-стрэшнымі, з лабякамі ды застрэшкамі, хатамі, пазасталася толькі адна дарога з рэдка раскінутымі сялібкамі малазямельных, "на старыцы" пазасталых на "бродзе" каля магільнікаў. Мы выкупалі коні і самі выкупаліся. Я купаў старыкаватага белячка, які, хоць і моршчыўся ды пафыркваў і пнуўся з глыбі к берагу, аднак жа зусім вылязаць з вады не хацеў, і конь любіць купанне, непапушч слана і чалавека.


У часы купання я прайшоўся па ўсеянаму дробнымі каменчыкамі берагу канца возера, прыглядаючыся,—ці не знайду між імі штучна абробленага рукамі першабытнага чалавека і якраз набрыў між каменчыкамі (на) невялічкую тамагавачку (сякерку без дзіркі)—прыладку каменнага веку. А далей колькі дзе не прыглядаўся, нічога падобнага не наброў. Наброў на супрацьлеглым беразе, рыбу ловячы, але ўжо не на камень, а пачарнеўшую на дне возера вы-кінутаю фалямі на бераг дубовую дубінку (пабавешку)… Прыехаў Ігнатовіч з адным са сваіх швагроў, Пугаўкам, з броднем, у калёсах на рыбу. Аб'ехаўшы з імі па ўзбярэжжу кругам возера на міжазер'і аж да Кульні, дзе я іх і аставіў, яны прыняліся брадзіць, а я адправіўся на Гараўкі.


Гараўкі—гэта дзве гары, два высокія ўзгоркі (між Пагосцкім возерам і Юндзілоўскай імшарай), на якіх народная фантазія даўнейшы замак узбудавала і прыпляла да гэтага нямала легендаў. Што ваколіцы азёр Пагоста і Краснага гістарычныя, то гэта факт, аб якім сведчуць розныя находкі як перад вайной (знаходка залатой, з пяццю званочкамі, дыядэмы і бранзулеты на Пагосцкіх гародах, гаршчок старадаўнейшых сярэбраных манет дзесь на імшарнай астравіне, якія расійскай адміністрацыяй былі адабраныя, канфіскаваны), так і па вайне. Праз адну такую находку скарба адзін краснянскі маскаль аж пакончыў жыццё самагубствам.


А што—у раёне такіх двух досыць прасторных азёр, як Пагост і Краснае, мусіла быць хоць адно калісь гарадзішча ў прадгістарычныя часы, калі людзі асядляліся найболей па ўзбярэжжу вод, рыбаловячы. Але на гэных Гораўках аніякіх гарадзішчынскіх прызнакаў не найшоў. Ані ўз'язных дарог з тэрасамі ды адкопамі, ані характэрных для гарадзішч чарназёму з прымессю вугаля, апаленай гліны, перапаленага камення і жарствы, астаткаў кухонных адпадаў, а самае важнае—гэта чарапкоў варэнных гаршчкоў з прымессю жарствы ў вылепцы. Бо ўрнавыя гаршчкі ў адменнасць ад варэнных, не патрабавалі жарствы. Знойджанае безжарствяное чарап'ё, а тым болей без перапаленага камення і печнай гліны, а толькі пры апаленых касцях могуць сведчыць, што тут было не гарадзішча, а "копішча"—дахрысціянскіх часоў магільнік.
Адной Гораўкі (канцавой) верх гляісты, а другой (хрыбтовай) верх пясчысты, і на абедзвюх іх няма чарназёму. Абедзве яны пашуцца, а іхнія крутыя схоны парыты мейсцамі рытвамі патокаў вады.
Калі што і было на іх, то спаласкалася.
З Гораўкі адчыняецца шырокі прыгожы дзіўны кругазор з панарамай азёр, імшары і прымыкаючых да іх людскіх селішчаў з туманна-сізымі далямі лясоў і пасёлкаў Наддзвінскай роўнядзі.


(Друкуецца па "Язэп Драздовіч. Праз церні да зорак": успаміны, артыкулы, прысвячэнні, мастацкія творы / уклад. Міхася Казлоўскага. - Мінск: Мастацкая літаратура, 2014. Стар. 499-500.).

скачать dle 11.3
рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Вконтакте
  • Facebook
  • OK
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 75 652
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 33 687
  • 1

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 12 338
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 11 366
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 10 922
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 10 357
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 3 865
  • 2
Курс валют в Беларусь
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 23 сентября 2017
Андрей, Василий, Гавриил, Глеб, Евгений, Иван, Климент, Константин, Николай, Павел, Петр, Татьяна, Семен

Именины 22 сентября 2017
Александр, Алексей, Василий, Григорий, Дмитрий, Захар, Иосиф, Никита, Сергей, Анна, Афанасий

Госці краін
free counters
Партнеры сайта