Авторизация
 

Стаіць печ і будзе стаяць

Мікалай БАГДАНАЎ

Фота для ілюстрацыі

На гэты раз вясна прыйшла амаль на месяц раней. Снегу ўзімку выпала мала, і ён хутка сышоў з палёў. Ужо ў першыя дні сакавіка сонца прыгравала на 4-5 градусаў вышэй за кліматычную норму. Такой з'яве радаваліся ўсе: весела шчабяталі птушкі, затаўклі мак камары, на першы аблёт вылецелі пчолы з вулляў. Не засталіся ўбаку і людзі. Яны сталі прыбірацца ля будынкаў, папраўляць агароджы, капацца ў кветніках.

 

Андрэй падняўся разам з сонцам і, выйшаўшы на панадворак, паглядзеў на неба—ні хмаркі. Пакуль ёсць вольны час, вырашыў пачысціць, пабяліць і падрамантаваць комін. З падстрэшша дастаў лесвіцу, прыставіў яе да даху, другую ўсцягнуў паверх шыфера і ўсчапіў за вільчык. На канец вяроўкі прымацаваў двухкілаграмовую гіру, вышэй—квач і палез на дах.
Мясцовыя вяскоўцы даўно ўжо паразбуралі рускія печы, бо ім на зменупрыйшоў прыродны газ. Колькі не ўгаворвала на гэта жонка, але аддаваць сваю печ Андрэй не збіраўся. Любіў у зімовыя доўгія вечары пагрэць бакі.


Толькі гаспадар дабраўся да коміна і апусціў гіру ў дымаход, як адчуў, што лесвіца на шыферы стала сыходзіць з ног. Можа, з-за напругі, бо Андрэй як-ніяк важыў больш за сто кілаграм. А мо проста доўгі час ляжала без справы і падгніло мацаванне. Мужчына інтуітыўна ледзь паспеў абедзвюма рукамі ўхапіцца за комін, выпусціў з рук вяроўку, якая пад цяжарам імгненна знікла ў дымаходзе. Лесвіца тым часам з грукатам паляцела ўніз, зачапіла прыхіленую да даху і грукнулася на зямлю.


—Каб на цябе ліха,—вылаяўся Андрэй і стаў думаць, як злезці. Азірнуўся—вакол ні душы. Хто дапаможа, калі ў вёсцы адны пажылыя жанчыны?! Крычы, колькі хочаш.
Жонка ў гэты час якраз упраўлялася ў хляве, даіла кароўку, чысціла стойла, таму не бачыла і не чула, як усё здарылася. З поўным вядром малака яна вярнулася ў хату. Праца-дзіўшы сырадой, паставіла яго ў маразільнік, каб крыху ахалодзіць да прыезду малаказборшыка. Пачала гатаваць сняданак, як пачула прыглушаны голас мужа. Праз акно зірнула на вуліцу—нідзе анікога. "Мо падалося",—падумала Алеся і зноў пайшла да пліты. Але не паспела на патэльні павярнуць блін, як мужаў голас пачуўся зноў, толькі больш злосны.


—Алеся, ты там зусім аглухла, выйдзі на панадворак.
Жанчына падалася да печы, глянула ў дымаход, а там чыста і неба бачна.
—Ты чаму сядзіш на коміне, злязай і не крычы на ўсю вуліцу,—выгукнула яна.
Андрэй не на жарт раззлаваўся:
—Выходзь на панадворак, кажу табе. Падай мне вяроўку, што пад страхой вісіць.
—Зараз, толькі газ выключу,—прамовіла Алеся ў дымаход, як у мабільнік.


Выйшаўшы на двор, яна зняла з цвіка вяроўку.
—Колькі я цябе прасіла, выкінь ты гэтую печку. Дык не, упёрся, як бык. Яму, бач, спіну трэба пагрэць. Вось і сядзі зараз на даху да самага вечара, тады, можа, паразумнееш,—папракнула жонка, паглядаючы ўверх.
—Я табе выкіну! Лепш падстаў да даху лесвіцу, залезь на яе з вяроўкай і кінь мне,—трымаючыся за комін, павучаў Андрэй.
Алеся разоў пяць кідала ўгору вяроўку, пакуль гаротнік не злавіў. Прывязаўшыся да коміна, Андрэй нарэшце дабраўся да лесвіцы. Злезшы, ён узяўся ладзіць новае прымацаванне да вільчыка. Раз-пораз незадаволена бурчэў сабе пад нос:
—Бач, папракае мяне. І не падумаю выкідваць. Стаіць печ і будзе стаяць.

скачать dle 11.3
рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Вконтакте
  • Facebook
  • OK
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 75 647
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 33 543
  • 1

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 12 316
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 11 319
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 10 915
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 10 317
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 3 860
  • 2
Курс валют в Беларусь
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 20 сентября 2017
Александр, Андрей, Василий, Григорий, Евгений, Иван, Лев, Макар, Михаил, Николай, Петр, Степан

Именины 19 сентября 2017
Андрей, Архип, Всеволод, Давид, Денис, Дмитрий, Иван, Кирилл, Константин, Макар, Михаил, Фекла

Госці краін
free counters
Партнеры сайта