Авторизация
 

Творцы першай хвалі: Адольф ЧЭРНЫ

Авторы первой волны: Адольф ЧерныАдольф Чэрны (1864-1952) — вядомы чэшскі славіст, пісьменнік, акадэмік, доктар філалагічных навук, заснавальнік часопіса "Славянскі агляд". Шмат увагі надаваў гісторыі беларускага народа. У 1889 годзе з навуковымі мэтамі вандраваў па Дзісеншчыне. 

 

Вынікам той экспедыцыі стала выдадзеная ў 1894 у Кракаве на польскай мове кніга "Песні беларускія з Дзісенскага павета Віленскай губерні". У прадмове аўтар дзякуе найперш Яну Святаполк-Мірскаму з Камянполля за гасцінны прыём і дапамогу ў зборы мясцовага фальклору.
Асноўныя запісы зборніка зроблены ад Міхаліны Астукевіч з Камянполля і Ефрасінні Шульскай з Падліпак, абедзьвюм тады было па 40 гадоў. Дадаткова Я. Святаполк-Мірскі даслаў даследчыку яшчэ 8 песняў і мелодый да іх.


Усяго ў зборніку 52 песні, першыя 16 — вясельныя. Асабліва цікавыя звязаны з абрадам "Дзявочы вечар", калі сяброўкі і жанчыны рыхтавалі маладуху да вяселля. Шэраг песняў звязана з гульнямі "Цярэшка", "Падушачка", "Лявоніха". Дарэчы, толькі "Лявоніхі" запісана 8 варыянтаў, вось адзін з іх:


Пайшоў дзед у грыбы,
А баба ў кветкі.
Як сышліся, абняліся—
Як малыя дзеткі.
Баба ракі варыла,
Смачна юшка была.
Дзяцюк дзевачку любіў,
Бо то душка была.
У каго рыжы вісок,
Таму рыбкі кусок.
У каго руда барада,
Таму юшачкі шкада.
Чорны рыжага спытаў:
Чым ты бараду красіў?
На прыслонечку ляжаў,
У гару бораду дзяржаў.


У зборніку змешчаны валачобныя, веснавыя, пятроўскія, купальскія песні, а таксама прысвечаныя святому Юрыю, талацэ, дажынкам. Яны запісаны з мелодыямі, могуць быць карыснымі і для цяперашніх фальклорных калектываў.
Вітольд ЕРМАЛЁНАК.

скачать dle 11.3
рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Вконтакте
  • Facebook
  • OK
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 75 478
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 32 285
  • 1

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 12 098
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 10 878
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 10 873
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 9 876
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 3 780
  • 2
Курс валют в Беларусь
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 20 августа 2017
Александр, Алексей, Антон, Василий, Дмитрий, Иван, Митрофан, Михаил, Никанор, Петр, Афанасий

Именины 19 августа 2017


Госці краін
free counters
Партнеры сайта