Авторизация
 

Сяргей ПАНІЗЬНІК нарадзіўся непадалёк ад Лявонпаля ў вёсцы Бабышкі

Сергей Панизьник родился недалеко от Леонполя  в деревне Бабышки

Леанід МАТЭЛЕНАК

Сяброўскі шарж Аляксандра КАРШАКЕВІЧА

10 мая 1942 года, калі неба за Дзвіною гарэла сполахамі асвейскай трагедыі, у вёсцы Бабышкі ў звычайнай сялянскай сям'і нарадзіўся Сяргей Сцяпанавіч ПАНІЗЬНІК. Тады гэты невялікі населены пункт быў даволі мнагалюдным. Цяпер трэба ўдакладняць, што размяшчаўся ён непадалёку ад Лявонпаля, куды ўжо ў пасляваенны час разам з суседскай дзятвой хадзіў у школу будучы паэт,  жэўжык-непаседа, якога рана пачало цягнуць да творчасці. 

 

Гэтае імкненне, нарэшце, вырвалася на прастору: ў 1959 годзе ў нашай раённай газеце, тады яна называлася "Зара камунізму", быў надрукаваны яго першы верш-байка, даволі дасканалы для школьніка-выпускніка. Цяпер гэтую падзею Сяргей Сцяпанавіч лічыць афіцыйнай датай пачатку сваёй літаратурнай дзейнасці, а тады яшчэ зусім не было відавочным, што праз восем гадоў ён стане членам Саюза пісьменнікаў Беларусі.


Ды і сам хлопец, прабачце, па тутэйшаму — малец, з заходнебеларускай вёсачкі такой перспектывы не мог прадбачыць. Таму прабіваўся ў вялікае жыццё паступова, з улікам тагачасных уяўленняў пра надзейныя і паважаныя сельскімі людзьмі спосабы здабывання ўласнага кавалка хлеба. Паступіў у Магілёўскае медыцынскае вучылішча, хаця не мінаў сустрэчы літаратурнага аб'яднання пад апекай Аляксея Пысіна. Потым нават крыху замацаваў атрыманыя тэарэтычныя веды на практыцы — папрацаваў фельчарам у Княжыцкай бальніцы непадалёку ад абласнога цэнтра.


Гэтага часу і вопыту аказалася дастаткова, каб вызначыцца з жаданнямі і карэнным чынам памяняць жыццёвы шлях. А ён павёў юнака на факультэт журналістыкі Львоўскага вышэйшага ваенна-палітычнага вучылішча. Потым — служба ваенным журналістам у Чэхаславакіі.


Да часу заканчэння вучобы ў 1967 годзе адносіцца выданне першай кнігі паэзіі "Кастры Купалля". Наступнымі сталі зборнікі вершаў "Палявая пошта" (1972), "Крона надзеі" (1975), "Чало і век" (1979), "Слова на дабрыдзень" (1982), "Мацярык" (1985), "Стырно" (1989).

 


Сергей Панизьник родился недалеко от Леонполя  в деревне БабышкиУ гэты час Сяргей Сцяпанавіч працаваў стыльрэдактарам у газеце "Вячэрні Мінск", рэдактарам Дзяржтэлекампаніі, на розных пасадах у выдавецтве "Юнацтва". Адпаведна нарадзілася кніга публіцыстыкі "Пасля вогненных вёсак…" (1980), дакументальныя аповесці аб'яднаны ў "Браніславе" (1985), крыкам душы сталі "Асвейскія трагедыі" (1990). А своеасаблівай аддушынай —вершаняты для дзяцей "Адкуль вясёлка п'е ваду" (1981), "Жыцень" (1986), "Мы —грамацеі!" (1989). Выступіў укладальнікам 10 зборнікаў гістарычнай літаратуры серыі "Бацькаўшчына", "Падарожнай кніжкі Скарыны" (1990), "У бязмежную даль: Кніга пра Максіма Багдановіча" (1996).
Толькі пералік зробленага сведчыць, што заслужаным стаў для нашага земляка медаль Францыска Скарыны ў 1991 годзе. Ён адзін з першых, хто адзначаны гэтай узнагародай незалежнай Беларусі.


Між тым сказана пра Сяргея Сцяпанавіча далёка не ўсё. Толькі нядаўна абнародаваны яго магнітафонныя запісы песеннага фальклору родных мясцін, зробленыя ў юнацкія гады. Так з'явіліся дыскі "Пад ясну зорыцу. Песенна-абрадавыя традыцыі Міёршчыны па матэрыялах аўдыёкалекцыі С. Панізьніка. Запіс 1968-1969 гадоў" (2013) і "Вясельныя песні і найгрышы вёскі Лявонпаль і яе наваколляў у запісах Сяргея Панізьніка 1968-1969 гадоў" (2016). Аднак назваць іх новай справай гэтага надзвычай шматграннага чалавека нельга, бо крыху раней з лёгкай рукі нашага земляка свет пачуў дыскі "Галасы"—запіс вершаў і песняў У. Караткевіча, вершаў Л. Геніюш, Р. Барадуліна (2009), "Арэлі. Сяргей Панізьнік у вершах і песнях" (2011).


Далей яшчэ нямала абзацаў можна пачынаць з традыцыйнага "і гэта не ўсё", бо Сяргей Сцяпанавіч—заўзяты збіральнік, калекцыянер і краязнаўца. У 1979 годзе ён стварыў радзімазнаўчы музей у вёсцы Цінкаўцы ў Верхнядзвінскім раёне, у 1999-м—у хатцы бабулі Ядзвінні ў Лявонпалі. Тут прайшло нямала прэзентацый, імпрэзаў, творчых сустрэч і іншых мерапрыемстваў па яго прапанове, не кажучы пра шматлікія экскурсіі. Шыкоўна адзначана 27 верасня 2009-га 10-годдзе музея з удзелам мастака Андрэя Плясанава і пісьменніка Васіля Якавенкі, прадстаўнікоў мясцовых улад і грамадскасці. Але святкаванне 1000-годдзя Лявонпаля, сцвярджаю як удзельнік і відавочца, аказалася самым яркім, уражвальным і мнагалюдным на памяці гэтага пакалення, яно проста немагчымым было б без ініцыятывы, ідэй і арганізатарскіх памкненняў Сяргея Панізьніка. Яно на значны час вярнула грамадскую цікавасць непасрэдна да мястэчка, яшчэ больш—да роду і спадчыны Лапацінскіх, у прыватнасці, Белага палаца.


Сергей Панизьник родился недалеко от Леонполя  в деревне БабышкиА ён узняўся вышэй нашага местачковага патрыятызму славіць толькі тутэйшае, хаця гэта не перашкаджае ў кожным зборніку вершаў трапным словам нагадваць нешта з бацькоўскага "мацерыка". У 1991-м узначаліў Сябрыну "Беларусь — Чэха-Славакія" (пазней — таварыства "Беларусь — Чэхія"), затым—таварыства "Беларусь — Латвія" пры Беларускім таварыстве дружбы і культурнай сувязі з замежнымі краінамі. Прапагандаваў беларускіх аўтараў і нашу літаратуру за мяжой, перакладаў замежных паэтаў на беларускую мову, услаўляў іншых творцаў, што ядналі суседнія народы. Перакладалі і яго на англі-йскую, балгарскую, латышскую, польс-кую, рускую, украінскую, чэшскую мовы. Стаў дыпламантам міжнароднага літаратурнага конкурсу ЮНЕСКА "Сустрэча двух сусветаў" да 500-годдзя адкрыцця Амерыкі (1992), адзначаны Ганаровай граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь за ўклад у развіццё і пашырэнне кантактаў паміж грамадскасцю Беларусі і сусветнай супольнасцю (1996). Кавалер Ордэна Трох Зорак Латвійскай Рэспублікі (1998). Лаўрэат Літаратурнай прэміі імя У. Калесніка (2000). Ганаровы грамадзянін Асвеі (2003).


Сяргей Сцяпанавіч з тых, каго нібы не прыгнятае ўзрост. Гэта засведчыла выстава з шасці раздзелаў да 70-годдзя ў Нацыянальнай бібліятэцы 3-31 мая 2012-га. На ёй экспанавалася больш за 120 выданняў, у тым ліку не названыя раней "Пры сьвячэнні…" (2004), "Літары ў расе" (2011), "На ўсе вякі" (2011), проста там не маглі быць "Гасцінцы з пуцявін-гасцінцаў" (2016) і іншыя. Найперш выдання "Аўтографы. З кніжніцы Сяргея Панізьніка (1960-2011)", якое пабачыла свет нядаўна і прысвечана 125-годдзю з дня нараджэння Максіма Багдановіча, 500-годдзю Скарынаўскага кнігадруку. І негалосна—свайму ўласнаму 75-годдзю. Прыемна трымаць маляванку з дарчым надпісам: "Хай Міёрская дзяржава на Волце і Мёрыцы ад песняў не зморыцца!"


Шмат гадоў Сяргею ПАНІЗЬНІКУ з бабышкаўскага папару!

скачать dle 11.3
рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Вконтакте
  • Facebook
  • OK
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 75 473
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 32 185
  • 1

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 12 067
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 10 872
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 10 862
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 9 859
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 3 778
  • 2
Курс валют в Беларусь
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 19 августа 2017


Именины 18 августа 2017
Викентий, Ефим, Иван, Максимилиан, Дарья, Евдокия, Кристина, Мария, Нонна

Госці краін
free counters
Партнеры сайта