Авторизация
 

Конкурс "Жывая класіка" выявіў лепшых чытальнікаў Міёршчыны

Конкурс "Живая классика" выявил лучших чтецов МиорщиныАлена БАСІКІРСКАЯ

Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА

Красавіцкай суботай вучні малодшых класаў і старшакласнікі спяшаліся ў раённы Дом культуры, па дарозе старанна паўтаралі вершы. Прыбраныя і ўзбадзёраныя, прыгожа чыталі іх са сцэны. Гуманнае журы то залівіста смяялася з "Савося-распусніка", то дзівілася смаку беларускіх страў з урыўка Ніла Гілевіча "Родныя дзеці", то захаплялася хараством роднай мовы. Конкурс "Жывая класіка" выявіў лепшых чытальнікаў раёна.

 

Конкурс "Живая классика" выявил лучших чтецов МиорщиныХапала канкурэнтаў у кожнай з чатырох узроставых намінацый. 70 юнакоў і дзяўчат у гэты дзень сталі намінантамі на званне "залатога голаса раёна". І сапраўды, свой талент яны пацвердзілі. Выключна ўсе чыталі па памяці, практычна ўсе ўжыліся ў вобраз, многія апрануліся ў касцюмы, згодна са сваёй пастаноўкай. Самае ўсцешнае, што з вуснаў кожнага гучала жывая беларуская мова. Ды такая мяккая і сапраўдная, што лепш не скажаш.


Конкурс чытальнікаў "Жывая класіка" праходзіць па ўсёй краіне і прадугледжвае дэкламацыю вершаў класікаў роднай літаратуры. Да слова, не толькі вершаў, некаторыя ўдзельнікі з імпэтам абралі празаічныя ўрыўкі і чыталі іх не менш меладычна. Дэкламатары прозы сярод пераможцаў таксама ёсць.


Конкурс "Живая классика" выявил лучших чтецов МиорщиныУ намінацыі "1-4 класы" больш за ўсіх здзівіў Даніла ЛАЎРЫНОВІЧ з Язненскай школы, які расказаў верш Адама Русака "Добра ведаю ўрок". Хлопчык запомніўся артыстызмам і арыгінальным творам. Па сюжэце вучань добра ведаў урок і заўсёды цягнуў руку ўгору, але настаўніца ніколі не выклікала. І толькі тады, як хлопец рукі не падняў, яго спыталі. Гэтага Данік і чакаў. Да слова, арыгінальнасць вобраза і твора—важны фактар. У большай меры дзякуючы гэтаму Даніла Лаўрыновіч з Язна ў сваёй намінацыі заняў першае месца і прадставіць раён у вобласці.


Конкурс "Живая классика" выявил лучших чтецов МиорщиныУ гэтай жа намінацыі на другім месцы Ілья АРОЛ з Туркоўскай школы--у нацыянальным касцюме з патрыятычным вершам Янкі Купалы. Падзяліла гэтую прыступку з ім Лізавета ШЧАРБІЦКАЯ са Слабады з аднайменнай касцюміраванай пастаноўкай "Жук і слімак". На трэцім месцы ў найменшай узроставай катэгорыі Кацярына БУЛГАК з "Мышкай і кніжкай" з гарадской базавай, узмёнцы Мацвей РОГАЧ з "Савосем-распуснікам" і Вікторыя МАЦЮК з вершам "У кнігарні" Кастуся Цвіркі. Мама ёй хацела купіць кнігі пра многія краіны, але чытачка найперш пажадала пра Беларусь. Падзякі аб'яўлены Маргарыце ІВАНОВАЙ са Слабады з "Вечарам над Міёрамі" мясцовага аўтара Аляксея Кавалевіча, Дзмітрыю ТРОНЬКІНУ, Аляксандры ГРЭЦКАЙ з СШ №2 і праўнучцы Перамогі Аляксандры ГЛЕБКА з гарадской базавай, якая з гонарам чаканіла крок у гімнасцёрцы і фуражцы.
Конкурс "Живая классика" выявил лучших чтецов Миорщины У намінацыі "5-6 класы" першае месца прысуджана павятчанцы Аніце МАЦУК з прозай пісьменніцы-зямлячкі Алены Масла "Пакінутае дзіця". Аніта з кветачкай у руках і ў квяцістай сукенцы перадала ўсе пачуцці і задумы аўтаркі. Дзяўчынка прадставіць раён у абласным этапе. На другім месцы Вікторыя МАТЭЛЕНАК з СШ №2 і Марыя ЛАЗУР з Узмён. Трэція—Алеся СМЕРЦЬЕВА і Паліна ШЧАРБІЦКАЯ са Слабады, якія прыгадалі кожную літару алфавіта; Ганна ІСАКОВІЧ з Сіцькова і Сафія КРАСОЎСКАЯ з СШ №3 імя Ягора Томкі.


Конкурс "Живая классика" выявил лучших чтецов МиорщиныУ намінацыі "7-8 класы" лепш за ўсіх вызначылася Юлія КРУК з СШ №2. Яна выбрала верш "Мама" Яўгеніі Янішчыц, глыбока праніклася ў вобраз, запомнілася лагічнымі паўзамі, інтанацыяй, адметнай манерай чытання. Юлія прадставіць раён у вобласці. Вікторыя ШОКЕЛЬ з Дворнага Сяла і Дзмітрый СВІРКА з Сіцькова падзялілі не толькі другое месца, але і аднолькавы ўрывак з рамана "Родныя дзеці" Ніла Гілевіча. Яны прачыталі "самы смачны" эпізод пра беларускія стравы. На трэцім месцы ў катэгорыі "7-8 класы" Уладзіслаў БАСЯНОК і Дар'я КАСЦЮКЕВІЧ з Цвеціна, Анастасія КОЗЕЛ з Дзісны, Алеся ЗІНЬКЕВІЧ з СШ №3 імя Я. Томкі.


Адказна паставіліся да конкурсу старшакласнікі. У намінацыі "9-10 класы" перамагла Аксана КАСКЕВІЧ з Павяцця, якая расказала пра вяртанне дадому Сцяпана Вячоркі—героя з рамана Ніла Гілевіча. Любоў і павага да родных мясцін—лейтматыў выступлення. Аксана прадставіць раён у абласным этапе майстроў дэкламацыі. На другім месцы Уладзімір СТАЦЭВІЧ з Дзісны з тым жа "смачным урыўкам" Гілевіча, Крысціна КАТОВІЧ з Дворнага Сяла, якая прачытала "Ліст з палону" з палявой пошты; Ксенія ЖУК з СШ №3 імя Я. ТОМКІ з "Жураўліным выраем". На трэцім месцы Аляксандр МАСКАЛЁЎ з СШ №2, Дар'я ГРЭЦКАЯ з Узмён, Анастасія БЕЛЬСКАЯ з Завуцця. Падзякі аб'яўлены Крысціне АСТУКЕВІЧ з Павяцця, Валянціне МІЗЭР з СШ №2. Алімпіядніца Вераніка ЗАКРЭЎСКАЯ з СШ №2 таксама атрымала падзяку, хоць магла прэтэндаваць і на большае. Яна вызначылася глыбінёй пранікнення ў вобраз, уласнай манерай чытання, градацыяй голасу, але падабрала не зусім удалы верш—"Малітву за Беларусь" сучаснай пісьменніцы Соф'і Шах пра занядбанасць мовы, краіны. Звычайна на конкурсах падобнага кшталту прынята прыкмячаць станоўчае ці векапомныя старонкі гісторыі.


Конкурс "Живая классика" выявил лучших чтецов МиорщиныГэта проста настаўленні на будучыню ад журы, якое склалі загадчыца дзіцячай бібліятэкі Валянціна ЛАКОТКА, карэспандэнт райгазеты Алена БАСІКІРСКАЯ, дырэктар Цэнтра дзяцей і моладзі Валянціна МІТРАФАНАВА, метадыст і паэтка Святлана ЗАХАРЭВІЧ і старшыня, намеснік начальніка аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Галіна ГУР'ЕВА.
Арганізавала і правяла конкурс метадыст Цэнтра дзяцей і моладзі Алена СУШКО. Яна паставілася да сваёй справы карпатліва, з вялікім энтузіязмам. "Што ўлічыць на будучыню?"—пыталася ў журы Алена Рычардаўна.


Гэта важнае пытанне, як і наступнае: "як вылучыцца з вялікай кагорты і запомніцца?". Бо напрыканцы мерапрыемства 70 дзяцей запар складаюць слаўную агульную карцінку, але прыгадаць кожнага паасобку складана. Таму задача першая—запомніцца. Для гэтага патрэбны найперш—талент, вобраз, арыгінальны твор, артыстызм, і самае важнае—кожнае слова не проста чытаць, а ўяўляць перад сабой яго карцінку. Не бывае перамогі без упэўненасці. Толькі гатовыя да поспеху могуць яго атрымаць. Шчыра віншуем пераможцаў, хай спрыяе ім фартуна. Наперадзе абласны і рэспубліканскі этапы, якія выявяць лепшыя "залатыя галасы". Спадзяёмся, там засвецяцца і землякі. 

скачать dle 11.3
рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Вконтакте
  • Facebook
  • OK
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 75 473
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 32 185
  • 1

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 12 067
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 10 872
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 10 862
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 9 859
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 3 778
  • 2
Курс валют в Беларусь
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 19 августа 2017


Именины 18 августа 2017
Викентий, Ефим, Иван, Максимилиан, Дарья, Евдокия, Кристина, Мария, Нонна

Госці краін
free counters
Партнеры сайта