Авторизация
 

Выданню "Літаратурная Міёршчына" — быць!

Изданию "Литературная Миорщина" — быть!Сёлетняе святкаванне 500-годдзя беларускага кнігадрукавання павысіла цікавасць  да нашай айчыннай літаратуры і яе творцаў. Трэба толькі вітаць імкненне вызначыць у такой вельмі шырокай праяве месца тутэйшых аўтараў. Сістэмны пачатак гэтай справе не так даўно паклаў наш зямляк Сяргей Панізнік, які прапанаваў дапоўніць  серыю "Беларусь літаратурная" спецыяльным томам — "Літаратурная Міёршчына", а матэрыялаў для яго хапае,  пад пакуль умоўнай назвай "На падкове Дзвіны". 

 

У распрацаваным Сяргеем Сцяпанавічам плане ў раздзеле "Не зарасці пракладзенаму следу" прадугледжвалася расказаць пра дзевяць творцаў ранняга перыяду і размясціць іх творы, наступны "Акорды суайчыннасці"—гэта яшчэ 28 імён, "Лёсам далучаныя"—плюс 20 і ў дадатак—дзясяткі два вытрымак з твораў вядомых аўтараў, што мелі дачыненне да нашых мясцін, і публікацый мясцовых краязнаўцаў.


Ідэю падтрымаў Міёрскі райвыканкам, у выдавецтва накіравана адпаведнае пісьмо. Сорамна прызнацца, але я не ведаю, на якой стадыі знаходзіцца цяпер рэалізацыя добрай задумы. Толькі важна іншае: гэтая ідэя працягвае жыць у розных варыянтах. Нядаўна выйшла кніга Вітольда Ермалёнка "Чароўных вандровак пярсцёнкі" пра краязнаўчыя маршруты па Міёршчыне, і ў ёй змешчаны даволі поўныя аповяды пра творцаў—паэтаў і пісьменнікаў, што нарадзілі-ся паблізу прапануемых турыстычных сцежак. Раённая газета па сваёй ініцыятыве пачала публікацыю серыі матэрыялаў пад рубрыкай "Літаратурная Міёршчына" з імкненнем дапоўніць біяграфічныя звесткі мясцовых аўтараў іх творамі. Дарэчы, у нашым першапачатковым спісе каля шасці дзясяткаў прозвішчаў (багатая на таленты Міёршчына!)


І вось літаральна гэтымі днямі свет пабачыла выданне Міёрскай дзіцячай бібліятэкі "Пісьменнікі Міёршчыны. Бібліяграфічны паказальнік". Яго складальнікам стала малады спецыяліст Анастасія Драба. У анатацыі аўтар адзначае, што "ў прапанаваным паказальніку змешчаны біяграфічныя звесткі аб найбольш вядомых пісьменніках Міёрскай зямлі, а таксама выдадзеныя імі асобныя выданні і пералік некаторых публікацый у перыядычным друку. Кожнае "персанальнае гняздо" ўключае ў сябе літаратуру "Аб ім" (кнігі, артыкулы з газет і часопісаў, энцыклапедычныя звесткі)".


"Паказальнік" пачынаецца вершам Пятра Сушко "Вялікі гонар быць народным…", калі сутнасць гэтага звання "для суайчыннікаў быць родным". Вось такога патрабавання, відаць, прытрымлівалася і складальнік выдання. Анастасія Міхайлаўна выбрала 13 аўтараў, размясціла звесткі пра іх у алфавітным парадку: Алена Басікірская, Ян Гушча, Славамір Даргель, Аляксей Кавалевіч, Алена Масла, Сяргей Панізнік, Пётра Просты, Войслаў Савіч-Заблоцкі, Франц Сіўко, Павел і Пятро Сушко, Галіна Тычка, Тэкля Урублеўская. Вядома, праявілася і яе прафесійная мэтанакіраванасць: названы аўтарскія выданні і публікацыі ў перыядычным друку, прыведзена літаратура аб аўтарах. Гэта вялікая праца, якая аблягчае пошук патрэбных звестак для нашых цікаўных суайчыннікаў.


Выданне складаецца з двух раздзелаў — "З гісторыі Міёрскага краю" і непасрэдна звестак пра творцаў. Пры гэтым аўтар сціпла пагаджаецца, што "паказальнік" не з'яўляецца вычарпальным, што дапаўненні і заўвагі будуць прыняты з удзячнасцю. Да такой заўвагі далучаемся і мы, раённыя журналісты. Прапануем на старонках раёнкі расказаць пра сябе цяперашнім паэтам і празаікам, падзяліцца ўспамінамі пра калег.
А выданню "Літаратурная Міёршчына" — быць!

 

Фота для ілюстрацыі.

Леанід МАТЭЛЕНАК. 

скачать dle 11.3
рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Вконтакте
  • Facebook
  • OK
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 75 657
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 33 811
  • 1

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 12 368
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 11 403
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 10 930
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 10 389
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 3 867
  • 2
Курс валют в Беларусь
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 26 сентября 2017
Александр, Илья, Корнилий, Леонтий, Лукьян, Николай, Петр, Степан, Юлиан

Именины 25 сентября 2017
Алексей, Даниил, Иван, Николай, Федор, Юлиан, Афанасий, Семен

Госці краін
free counters
Партнеры сайта