Авторизация
 

Творцы першай хвалі: Вацлаў ЛАСТОЎСКІ

Авторы первой волны: Вацлав ЛАСТОВСКИЙВацлаў Юсцінавіч Ластоўскі (20.10.1883 -  23.01.1938), беларускі грамадска-палітычны дзеяч, гісторык, публіцыст, пісьменнік, акадэмік Акадэміі навук Беларусі з 1928 года. Нарадзіўся ў засценку Калеснікаў на Дзісеншчыне (сучасны Глыбоцкі раён) у сям'і дробнага арандатара. Дзяцінства правёў у ваколіцах Старога Пагоста (зараз Міёршчына), у родных мясцінах закончыў народнае вучылішча, вучыўся ў Дзісне.

 

Толькі адзін год "зайцам" слухаў лекцыі ў Пецярбургскім універсітэце, глыбокія веды па беларускай гісторыі, літаратуры і мастацтве атрымаў шляхам самаадукацыі.
Першы вопыт грамадскай дзейнасці сярод беларускай дыяспары набыў у час работы канторшчыкам на таварна-чыгуначнай станцыі ў Рызе. У 1902 го-дзе стаў сябрам Польскай сацыялістычнай партыі Літвы і Беларусі, у 1906-м уступіў у Беларускую сацыялістычную грамаду. Станаўленне як літаратара, крытыка і публіцыста адбылося ў 1909-1914 гадах, калі працаваў сакратаром газеты "Наша ніва". У Вільні выдае "Кароткую гісторыю Беларусі" (1910). Максім Багдановіч высока ацаніў яго апавяданне "Сож і Дняпро", казку-легенду "Дзень ружовай кветкі". Псеўданімы Власт, Пагашчанін і іншыя. Рэдагаваў часопісы "Саха" (1912), "Беларускі сцяг" (1922), "Крывіч" (1923-1927), газету "Гоман" (1916-1917).
Разам з іншымі беларускімі дзеячамі ўдзельнічаў у абвяшчэнні 25.03.1918 незалежнасці БНР, а ў снежні ўзначаліў Раду Міністраў. Аднак пасля грамадзянскай вайны адышоў ад палітычнай дзейнасці.


В. Ластоўскі выдаў свае фальклорныя запісы з Дзісеншчыны, пісаў падручнікі для беларускіх школ. Стварыў "Падручны расійска-крыўскі (беларускі) слоўнік" (1924). Да гэтага часу захавала каштоўнасць яго "Гісторыя беларускай (крыўскай) кнігі" (1926). Адной з найбольш дасканалых у беларускай літаратуры стала навукова-фантастычная аповесць "Лабірынты".
Урад БССР дазваляе В. Ластоўскаму вярнуцца на навуковую работу ў рэспубліку. З 1927 ён дырэктар Беларускага дзяржаўнага музея, праз год абраны акадэмікам, з 1929—неадменны сакратар БелАН, загадчык кафедры этнаграфіі. Аднак становіцца ахвярай першых сталінскіх рэпрэсій, арыштаваны 21 ліпеня 1930, а 6 снежня пазбаўлены звання акадэміка. Сасланы ў Саратаў, дзе працуе загадчыкам аддзела рукапісаў, старажытных і рэдкіх кніг бібліятэкі Саратаўскага дзяржуніверсітэта. Зноў арыштаваны 20.08.1937, 23.01.1938 асуджаны да выключнай меры пакарання і расстраляны ў гэты ж дзень. Рэабілітаваны ў 1958 і 1988 гадах. Адноўлены ў званні акадэміка ў 1990-м.

 

***

Паэт, ты вольнага Пегаса
ў прыгожых дум ярмо ўпрагай
і тучны чарназём
мінуўшчыны радзімай
у скібы стройныя складай!
Бо толькі гэта глеба
дасць нам жаданы агняквет,
якім крывіцкі геній
счаруе свет.
Бо толькі родны чарназём,
цяплом духовым абагрэт,
здалее даць пітомнае красы
прадзіўны квет.
(1923)

 

Чырвонец
(верш у прозе)
У меставай браме, дзе люд плыве ракой і варта моцная дзень-ноч пільнуе, схіліўся я й падняў чырвонец паўнаважны з-пад ног людскіх,—якога перш не бачылі ранейшыя хадзьбіты.
Кругом мяне натоўп зрабіўся.
Казалі мне адны, што я падняў от свежую іх згубу… Другія,—што я не першы звочыў, што дзель яны павінны ўзяць з маёй знаходкі.
Старожы ж, каб сагнаць натоўп, усім крычалі, што я місцюк, што я кастыг за пенязь выдаю: "Бо хто на бітым шляху па золаце таптаў бы, чакаючы "яго" прыходу з падарожы?!"
І ўсе паверылі старожы…
(1926-1927)

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 625
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 94 808
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 652
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 633
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 719
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 762
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 922
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 4 декабря 2020


Именины 3 декабря 2020
Александр, Алексей, Анатолий, Арсений, Василий, Владимир, Григорий, Емельян, Иван, Иларион, Иосиф, Исаакий, Макар, Николай, Анна, Татьяна, Фекла

Госці краін

free counters
Партнеры сайта