Авторизация
 

Творцы першай хвалі: Войслаў САВІЧ-ЗАБЛОЦКІ

Авторы первой волны: Войслав Савич-ЗаблоцкийВойслаў (Вайніслаў)-Казімір Канстанцінавіч СУЛІМА-САВІЧ-ЗАБЛОЦКІ (15.3.1850-пасля 1893, Пецярбург). Нарадзіўся ў маёнтку Панчаны, рэшткі якога цяпер знаходзяцца на мяжы Міёрскага і Браслаўскага раёнаў, у багатай памешчыцкай сям'і. 

 

Бацька яго памёр рана, таму Войслаў выхоўваўся ў дзядулі ў маёнтку Мікалаёва Гарадоцкага павета (цяпер Шумілінскі раён) сярод дваровых людзей. Вучыўся ў Віленскай гімназіі, затым універсітэтах Прагі, Лейпцыга, Страсбурга, відаць, у якасці вольнага слухача.


Рана пранікся ідэямі вызваленчага руху і нацыянальнага абуджэння беларускага народа. У 1868 узначаліў нацыянальна-асветніцкую суполку "Крывіцкі вазок" у Пецярбургу, якая была забаронена ўладамі. Аказаўся пад наглядам паліцыі ў Варшаве, дзе выдаў на польскай мове сатырычную паэму "Праўдападобная гісторыя" (1871) і гістарычныя творы пра Каперніка (1873). У гэты ж час даслаў у часопіс "Вестник Европы" свае вершы. Адразу зарэкамендаваў сябе як пісьменнік трохмоўны (беларуская, польская, руская), што было характэрна для тагачасных беларускіх творцаў.
З 1875 за граніцай, жыве ў Аўстра-Венгрыі, Германіі, Егіпце, Францыі, Швецыі, Бельгіі, актыўна супрацоўнічае з рознымі газетамі і часопісамі, выдае газеты на польскай і французскай мовах. Падтрымлівае сувязі з рускімі і польскімі дэмакратамі. Да эмігранцкага перыяду адносяцца польскамоўная паэма "Аповесць пра мае часы" (1876, Прага), гістарычная аповесць "Полацкая шляхта" (1885, Познань). Незадаволенасць польскай эміграцыі выклікаў брашурай "Яшчэ Польшча не загінула, пакуль існуе Расія". Матэрыяльнае становішча яго вельмі цяжкае.


Летам 1887-га папрасіўся вярнуцца ў Расію. На радзіме за ім быў устаноўлены тайны нагляд. У 1888-1889 працаваў у рэдакцыі газеты "Виленский вестник", пазней жыў у цёткі на Лепельшчыне, у Мінску, Пецярбургу, меў намер "далучыцца да праваслаўнай царквы, веравызнання яго беларускіх продкаў". У 1892 надрукаваў нарыс "Шчаслівейшая Марыся" ў часопісе "Благовест". У гэтым і ранейшых творах утрымліваецца шмат беларускамоўных і этнаграфічна-фальклорных матэрыялаў. Апошні вядомы дакумент, што тычыўся Войслава Савіч-Заблоцкага, пісьмо з "Биржевых ведомостей" ад 3.02.1893 з адмовай надрукаваць яго пераклад з польскай нібыта з-за выкарыстання нелітаратурнай мовы.
Жыццё і творчасць Савіча-Заблоцкага супярэчлівыя і ў поўнай меры адлюстоўваюць нялёгкі шлях развіцця беларускай літаратуры таго часу.

 

У РОДНАЙ ЗЯМЛІ
Люблю цябе, зямля радная,
Дзе ў глухой пушчы ветры дуюць
І хмарка слёзная такая,
Што кветкі Божыя гаруюць.
Люблю цябе, плачу з табою
І песню слёзную пяю,
Ўздыхаю груддзю маладою
І свету грусць ад сэрца лью.
Святая грусць… паклон жа ёй!
Грабніцы беднай не ў смех:
У смерці грознай хто рабу
Не дасць пачоту—цяжак грэх!
Маліся, плач і грудзь раскінь,
Штоб вецер біў ў яе крылом,
І сэрца гладзь свайго разінь,
Штоб від няўзгод астаўся ў ём.

 

Фота для ілюстрацыі.

скачать dle 11.3
рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Вконтакте
  • Facebook
  • OK
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 75 657
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 33 811
  • 1

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 12 368
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 11 403
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 10 930
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 10 389
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 3 867
  • 2
Курс валют в Беларусь
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 26 сентября 2017
Александр, Илья, Корнилий, Леонтий, Лукьян, Николай, Петр, Степан, Юлиан

Именины 25 сентября 2017
Алексей, Даниил, Иван, Николай, Федор, Юлиан, Афанасий, Семен

Госці краін
free counters
Партнеры сайта