Галоўная > Культура > Хто стане "Міёрскай Журавінкай"?

Хто стане "Міёрскай Журавінкай"?


23-09-2013, 16:16. размясціў: gazeta

Кто станет "Миорской Клюковкой"?
У рамках экалагічнага фестывалю "Журавы і журавіны Міёрскага краю" 29 верасня на паўвостраве адбудзецца конкурсная праграма. За тытул Міс "Міёрская журавінка" будуць змагацца вучаніцы 10-11 класаў.

 

— Прэтэндэнтак выбіралі з ліку самых актыўных і творчых. Некаторыя з дзяўчат даўно супрацоўнічаюць з раённым Домам культуры, таму паўдзельнічаць вызваліся самі, — расказвае куратар мерапрыемства Алена Сяргееўна Шангіна.

 

Сёлета яго канкурсанткі: Надзея Драба, Алена Касевіч, Юлія Бунта, Анастасія Няхаева з СШ №2, Святлана Стральчук з Дварнасельскай школы і Лада Масленік з СШ №3. Усе танцавальныя нумары і падтанцоўку канкурсанткам забяспечваюць удзельнікі калектыву СШ №3 пад кіраўніцтвам Наталлі Генадзьеўны Варанько.

Міёрскія дзяўчаты не толькі прадэманструюць сваю знешнюю прыгажосць, але і раскрыюць таленты. У першым конкурсе — "Візітная картка" раскажуць публіцы пра сябе, а некаторыя нават пакажуць свае ўменні, праспяваюць ці будуць танцаваць. У конкурсе "Асенні букет" дзяўчаты прадставяць кампазіцыі, створаныя на асеннюю тэматыку. У каго якія ідэі, пакуль што застаецца пад сакрэтам.

 

Інтэлектуальную падрыхтоўку раскрые конкурс "Пытанні з куфра", прысвечаны экалагічнай тэматыцы фестывалю. У кулінарным спаборніцтве "Стравы з журавін і дароў восені" кожная з канкурсантак прэзентуе ежу, прыгатаваную сваімі рукамі: Надзея прадставіць на суд журы страву з грыбамі, Алена — фаршыраванага шчупака, Лена і Насця — салаты, Света — курыцу, Лада — торт.

 

Завершыць праграму конкурс касцюмаў на асеннюю тэматыку "Святочнае ўбранне". Тут няма межаў фантазіі дзяўчат, таму падрыхтоўка незвычайных строяў ідзе поўным ходам.

Думаем, што міярчанам і гасцям фестывалю будзе на што паглядзець.

 

Арына БАРКОЎСКАЯ.


Вярнуцца назад