Галоўная > Культура > Прывезлі ўражанні і дыплом

Прывезлі ўражанні і дыплом


7-06-2013, 11:21. размясціў: gazeta

Привезли впечатления и диплом З выдатным настроем вярнуліся міярчане з рэгіянальнага фестывалю дзіцячай творчасці "Двина-Дзвіна-Daugava", што праходзіў у Верхнядзвінску напрыканцы мая. Па-першае, таму што шмат пазітыўных уражанняў пакінула само свята, куды з'ехаліся творчыя дэлегацыі з Расіі, Польшчы і Прыбалтыкі. Па-другое, таму што нашым удалося ўзняцца на п'едэстал пераможцаў. У конкурсе культарганізатараў дзіцячых гульнёвых праграм "Вясёлкавы карагод", дзе спаборнічалі 9 удзельнікаў з вобласці, яны занялі трэцяе месца. Міёрскі тэатр гульні "Фантазёры", якім кіруе Алена Шангіна, прадставіў праграму "У гасцях у клоўнаў". З іх ролямі выдатна справіліся рэжысёр РДК Аляксей Гайдзель і вучаніцы СШ №1 Яна Шмарлоўская і Паліна Мацвеева.

 

Дыпломам за другое месца ў конкурсе "Ззянне моды-2013" узнагароджаны ўзорны тэатр авангарднай моды РДК  "Говорящие модели". 18 юных модніц з Міёр паказалі журы і гасцям фестывалю дзве калекцыі — "Капрыз" і "Аліса ў краіне цудаў". Пастараліся самі дзяўчаты, іх ідэйны натхняльнік Святлана Яроменак (мастацкі кіраўнік РДК), харэографы Аляксандра Катышава (настаўнік ДШМ) і Юлія Блажэвіч (настаўнік СШ №2). Трэба адзначыць, што другое месца міярчане падзялілі з удзельнікамі з Оршы, а першае ўступілі модніцам з Віцебска і Масквы.

Трэцяе месца ў конкурсе культарганізатараў для нашых удзельнікаў было нечаканым, а таму прыемным удвая.

Кацярына СУРАВЕЦ.


Вярнуцца назад