Отдел идеологической работы, культуры ... Миорского райисполкома подвел итоги

Отдел идеологической работы, культуры ... Миорского райисполкома подвел итогиУ зале дзіцячай школы мастацтваў 21 лютага сабраліся бібліятэкары, супрацоўнікі музея, кінавідэасеткі, клубных устаноў раёна, а таксама адказныя за ідэалагічную работу ў арганізацыях і на прадпрыемствах. Мерапрыемства праходзіла з удзелам намесніка старшыні райвыканкама Таццяны Стальмачонак, старшыні раённага аб'яднання прафсаюзаў Аляксандра Барэйкі, кіраўніка раённай агранізацыі ГА "Беларускі Фонд міру" Алы Смерцьевай.

 

Культура—не работа. Культура—стан душы
У гэтым упэўнены начальнік аддзела Аляксандр ТРОНЬКІН. Выступаючы з дакладам, адзначыў, што ў раёне склалася сістэма дзейнасці ўсіх устаноў культуры. Належным чынам вядзецца работа па захаванні народнай спадчыны, выхаванні патрыятызму,маральных якасцяў, фарміраванні навыкаў здаровага ладу жыцця, арганізацыі вольнага часу дарослых і дзяцей.
Аптымізацыя ўстаноў культуры ў мінулым годзе не праводзілася. Сёлета вымушаны да гэтага вярнуцца. З 1 лютага перастаў дзейнічаць Сіцькоўскі сельскі клуб. Адной установай сталі бібліятэка і клуб у Дворным Сяле. З 1 мая плануецца зачыніць Крукаўскую сельскую бібліятэку, з 1 верасня—аб'яднаць гарадскую і дзіцячую бібліятэкі ў Дзісне.


Отдел идеологической работы, культуры ... Миорского райисполкома подвел итогиУбачыць і ацаніць работу сельскіх клубаў і Дамоў культуры дазваляюць агляды-конкурсы мастацкай самадзейнасці. Штогод высока трымаюць планку Дзісенскі ГЦК, Язненскі, Перабродскі, Павяцкі, Цвецінскі СДК, Паташнянскі, Істаўскі клубы. Належны ўзровень творчай падрыхтоўкі дэманструюць калектывы цэнтральнай раённай бальніцы, УП ЖКГ, санаторыя "Расінка".
Ад устаноў культуры патрабуецца не толькі забаўляць, але і выхоўваць. Пастаўлена задача больш увагі надаваць рабоце з нядобранадзейнымі сем'ямі. У гэтым напрамку вызначаюцца Язненскі і Чапукоўскі СДК.


Традыцыйнымі сталі святы вёсак, вуліц. Асабліва цікавыя і патрэбныя ў невялікіх населеных пунктах. Плануецца павялічыць колькасць такіх мерапрыемстваў.


Отдел идеологической работы, культуры ... Миорского райисполкома подвел итогиАктуальнае пытанне—выкананне плана па платных паслугах. Добрымі вынікамі можа пахваліцца далёка не кожная клубная ўстанова. Між тым дырэктар РДК Аляксандр ФУРС адзначыў, што па гэтым паказчыку раённы Дом культуры лідзіруе ў вобласці. Нямала поспехаў на рахунку клуба майстроў "Святліца", якім кіруе Алена Батарчук; народнага тэатра пад кіраўніцтвам Аляксея Гайдзеля, эстраднай студыі "Зараніца" на чале з Ігарам Бунта, тэатра мініяцюр "Свае хлопцы" з нязменным кіраўніком Вольгай Борскай. Сёлета дваццаць год узорнаму тэатру авангарднай моды. Паспяховую будучыню прарочаць гуртку вакальных спеваў "Бэнс", у які ўкладвае душу малады спецыяліст Дар'я Шук.


Станоўча ацэнена работа бібліятэк. Іх у раёне 25. На стэлажах з'яўляюцца новыя кнігі, спісваюцца састарэлыя па змесце і выглядзе. Ёсць праблема з тэхнічным забеспячэннем. Толькі 14 устаноў абсталяваны камп'ютарамі. Вопытам работы падзялілася бібліятэкар з Язна Ларыса КАРПАВА. Маючы вялікую зону абслугоўвання—50 населеных пунктаў— удаецца выконваць планавыя паказчыкі і разнастайваць вольны час дзяцей. Юных чытачоў аб'ядноў-вае клуб "Вяснушкі".


Отдел идеологической работы, культуры ... Миорского райисполкома подвел итогиДзейнасць па захаванні памяці пра мінулае і арганізацыі выстаў працягваецца ў гісторыка-этнаграфічным музеі. За 2016 год на 208 адзінак папоўніўся фонд, праведзены цікавыя выставы. Як заўважыла дырэктар установы Аксана ЛАГУНЁНАК, высокую ацэнку ў вобласці атрымала выстава "Духоўная спадчына Міёршчыны". Прадстаўляліся культавыя прадметы стараабрадства, каталіцызму і праваслаўя. Між тым музей вымушаны адмаўляцца ад буйных выставачных праектаў, паколькі колькасць залаў абмежаваная. Установе патрабуецца пашырэнне. Пытанне пад увагай кіраўніцтва аддзела.


Отдел идеологической работы, культуры ... Миорского райисполкома подвел итогиПадвядзенне вынікаў—нагода адзначыць лепшых. Ганаровымі граматамі райвыканкама ўзнагароджаны выкладчык дзіцячай школы мастацтваў Таццяна Бялевіч і мастацкі кіраўнік Чапукоўскага СДК Тэрэза Корсак. Граматамі аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі ацэнена старанне выкладчыка дзіцячай школы мастацтваў Вячаслава Адзінца, язненскага бібліятэкара Ларысы Карпавай, дырэктара Цвецінскага СДК Зінаіды Кадушка.

 

Ідэалагічная работа не ведае дробязей
Напрамкі дзейнасці і першачарговыя задачы адказным за ідэалагічную работу ў калектывах акрэсліла намеснік начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Аксана АШУРКА.


У гэтай сферы задзейнічаны 32 супрацоўнікі, сем з іх прыступілі да абавязкаў у мінулым годзе. Між тым застаюцца вакантныя месцы.
Праводзяцца семінары для ідэалагічных работнікаў. Найбольш запамінальнае ў 2016-м мерапрыемства на базе ААТ "Узмёнскі край". Сёлета падобныя сустрэчы запланаваны ў Дзісенскім лясгасе, Міёрскім сельсавеце, ААТ "Чэрасы" і "Пад'ельцы". У мінулым годзе адбылося восем дзён сельсаветаў, такая практыка працягваецца.


Зроблены акцэнт на актывізацыю падпісной кампаніі і работу з моладдзю. У 2016-м у раён прыбыло 112 маладых спецыялістаў, 80% якіх родам з Міёршчыны. Замацаванне кадраў на першых працоўных месцах—задача актуальная.


Отдел идеологической работы, культуры ... Миорского райисполкома подвел итогиПра арганізацыю ідэалагічнай работы ў калектыве Міёрскага раёна газазабеспячэння расказаў адказны за гэтую справу Сяргей МАТЭЛЕНАК. У цэнтры ўвагі— працоўная дысцыпліна, бяспека на вытворчасці, выкананне ільгот і гарантый. Па выніках мінулага года Міёрскі РГЗ прызнаны лепшым па арганізацыі ідэалагічнай работы і адзначаны дыпломам за першае месца. Такую ж узнагароду заслужыла цэнтральная раённая бібліятэка. Другое месца за хлебазаводам і ААТ "Узмёнскі край". На трэцім Дзісенскі лясгас і ААТ "Міё-рскі райаграсервіс".

 

Отдел идеологической работы, культуры ... Миорского райисполкома подвел итогиПадводзячы вынікі нарады, намеснік старшыні райвыканкама Таццяна СТАЛЬМАЧОНАК падкрэсліла, што ў любой сферы вызначальная роля за чалавечым фактарам. Ад таго, наколькі зацікаўлены і аддадзены сваёй справе дырэктар клуба, залежыць, колькі гледачоў збярэ глядзельная зала. Важны для ўстаноў культуры знешні выгляд. Яркім прыкладам служыць Даўгінаўская бібліятэка-клуб. У мінулым годзе ўстанова стала пераможцам раённага конкурсу па добраўпарадкаванні. Паклапаціцца пра парадак і ўтульнасць на тэрыторыі і ў памяшканнях клубаў і бібліятэк таксама ў ліку першачарговых задач. Прадстаўнікам ідэалагічнай галіны трэба сачыць за працоўнай дысцыплінай у калектывах, працаваць на прафілактыку правапарушэнняў.


Кацярына РЫНКЕВІЧ.
Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

 

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.