Авторизация
 

Другі тур раённага агляду "О, край родны, край прыгожы!" з Дзісны і Язна

Второй тур смотра "О, край родной, край красивый!" из Дисны и ЯзноЧым здзівіў і запомніўся другі тур раённага агляду-конкурсу мастацкай самадзейнасці "О, край родны, край прыгожы!" Месцамі творчага спаборніцтва 12 лютага сталі пляцоўкі Язненскага сельскага Дома культуры і Дзісенскага гарадскога Цэнтра культуры.

 

Стужкі рэк, прастора палёў, кроплі расы на травах і серабрысты іней на дрэвах, клёкат бусла і прадказанні зязюлі… Але не толькі гэтым вабіць і чаруе беларускі край. Ёсць іншыя складнікі яго прыгажосці і непаўторнасці. Якія? Кожны з калектываў-удзельнікаў адказаў па-свойму.

 

Второй тур смотра "О, край родной, край красивый!" из Дисны и ЯзноТрадыцыі і наватарства
Візітная картка Істаўскага сельскага клуба—народны фальклорны гурт "Іставіца". Па аб'ектыўных прычынах яго ўдзельніцы выступіць на сцэне не змаглі. Але ўбаку не засталіся. Запісалі відэаролік пра творчае жыццё-быццё. Ім завяршылася выступленне. А пачалося песняй у стылі рэп. Аўтар і выканаўца—малады хлопец Яўген Кабяк. Працуе на прадпрыемстве "Полацк-шкловалакно" і штогод выступае за родную вёску на раённым аглядзе-конкурсе. Радкі з песні "наша деревня—это наша маленькая крепость" можна лічыць дэвізам істаўчан.


—У нашай вёсцы людзі дружныя і згуртаваныя,—адзначае загадчык клуба Раіса Налівайка.—Угаворваць выйсці на сцэну не трэба. Удзельнічаюць сем'ямі, прыязджаюць падтрымліваць артыстаў. Вельмі люблю сваіх аднавяскоўцаў, працаваць з імі лёгка і прыемна.
Разам з народнымі песнямі конкурсная праграма ўключала вершы ў выкананні Людмілы Сямчонак, маладзёжны танец, дуэт Раісы Сачыўкі і Таццяны Белавус, жартоўную мініяцюру "У гасцях у бабулі".


Второй тур смотра "О, край родной, край красивый!" из Дисны и ЯзноМаладосць душы і спадчына народа
"Восемнадцать, мне снова восемнадцать, я хочу петь, танцевать и влюбляться…" Артысты з Цвеціна так бадзёра і з запалам спявалі песню "Бурановских бабушек", што ад апладысментаў не ўстрымацца. Запэўнілі: галоўнае—маладая душа.
Па сюжэце ў вёску прыязджае рэжысёр здымаць фільм пра сельскі быт. Настроены скептычна, ён пакрысе мяняе погляды. Спяваюць дзеці, моладзь, дарослыя. Вёска жыве. Лірычных нотак дадала ў творчую канву салістка Ірына Дуброўская, узрушылі вершы ў выкананні Вікторыі Кубліцкай і Андрэя Галыні.


Звярнуліся да народных традыцый. Праз тэатралізаваную пастаноўку нагадалі правілы святкавання Вялікадня. Заслаць стол чыстым абрусам, памыцца вадой, у якую пакладзена асвечанае яйка, шчодра пачаставаць валачобнікаў, вядома, пагуляць "у байца".


Второй тур смотра "О, край родной, край красивый!" из Дисны и ЯзноВернасць і вера
Калектыў артыстаў Папшулёўскага сельскага клуба невялікі. Надзейны, дружны, згуртаваны. Сімпатыі гледачоў заваёўвалі песнямі пра родны край, матулю, вёску. Юныя салісты Алена Мядзелец, Арцём і Паліна Баслакі на сцэне не навічкі.


—Арцём і Паліна—мае дзеці, Алена—пляменніца, з імі дома парэпеціраваць можна,—расказвае загадчык клуба Наталля Баслак.—Склад жаночай вакальнай групы не змяняецца. Сяльчанкі застаюцца вернымі творчай справе. У кожнай шмат сваіх клопатаў, звычайна вечарамі рыхтуемся.
Вершы са сцэны чыталі Іван Ісаковіч і Вольга Хрол. У апошняга аўтара радкі ўласнага сачынення.


—Пішу даўно, на розныя тэмы: сям'я, прырода, каханне і іншыя. Для сябе, друкавацца не імкнуся,—гаворыць Вольга Хрол.—Працую бібліятэкарам, таму ўдзел у аглядах-конкурсах перш за ўсё абавязак. І задавальненне. Вёска наша невялікая, ад горада аддаленая. Выхад на сцэну нібы пераўвасабленне. Паглядзіце, якія нашы жанчыны прыгожыя!


"І будет жить село родное!"—такімі аптымістычнымі песеннымі радкамі развіталіся выканаўцы з Папшулёў.


Второй тур смотра "О, край родной, край красивый!" из Дисны и ЯзноМоладзь і здаровы лад жыцця
—І як яна столькі запомніла?
—Вядома, маладая.
Кароткі дыялог гледачоў падслухала, калі са сцэны чытала даволі доўгую жартоўную байку артыстка Мікалаёўскага сельскага клуба Анжэліка Кабяк.
У творчай камандзе ў большасці моладзь. Актыўная, яркая, таленавітая. Салістка Марыя Арцімёнак—настаўніца ў Сіцькоўскай школе, удзельніца вакальнага квартэта "Балагуры" Таццяна Ганебная—фельчар хуткай медыцынскай дапамогі, саліст змешанага вакальнага гурта "Землякі" Іван Кабяк—супрацоўнік ЛВДС "Дзісна". Згуртаваў іх загадчык установы Ігар Мятла.


Пазітыву і ўсмешак дадаюць дзеці. Яны распачалі конкурсную праграму танцам "У гасцях у казкі". У размоўным жанры выступіла вучаніца Сіцькоўскай школы Каця Капыльская. Дарэчы, нумар "Сарочыны плёткі" прадстаўляла на занальным конкурсе дзіцячай творчасці "Здравствуй, мир!" і стала лаўрэатам.


Ёсць у мікалаёўскіх артыстаў уласны доктар Малахаў. Гэтую ролю ўзяў на сябе Фёдар Кубліцкі. Паказаў гледачам і журы, як правільна лечыць. У здаровым целе бадзёры дух. Што яшчэ трэба? "Благослови, прошу, мою Отчизну, небо,
и каждый дом, и всех, кто в нем…"—праспявалі Ігар Мятла і Марыя Арцімёнак.


Второй тур смотра "О, край родной, край красивый!" из Дисны и ЯзноПаэтычны радок і смачны блінок
Рыхтуючыся да агляду-конкурсу, язненскім артыстам не давялося штурмаваць інтэрнэт і кнігі паэзіі ў пошуках прыгожых слоў пра родны край. Вершаванае суправаджэнне падрыхтавала мясцовая паэтэса Марына Селівёрстава. Яна і распачала конкурсную праграму ўласным вершам "З каханнем да Радзімы". Яркія і запамінальныя выступленні дзяцей. Ксюша Бабінская і Света Гуцко спявалі дуэтам. Дзіцячым вакальным гуртом выконвалі "Варыся, кашка", дэманструючы вясёлы працэс. Давялося прымаць мікрафоны, каб на сцэне змясціліся юныя танцоры. У выкананні вакальных гуртоў гучалі народныя песні, салістка Алена Рунда звярнулася да сучасных матываў. Гумару дадала жартоўная пастаноўка "У Турцыю", а эстэтыкі—выстава творчых работ Тамары Касатай, дзе змясціліся пано з саломкі і вышыванкі.


Народны фальклорны гурт "Язынка" паабяцаў "Не жыццё, а Масленіцу" і пацвердзіў справай. Прапаноўвалі працягваць праказкі і за правільны адказ частавалі блінамі, вадзілі карагоды, ладзілі кірмаш. Атрымалася ярка і самабытна.


Второй тур смотра "О, край родной, край красивый!" из Дисны и ЯзноУсмешка дзіцяці і шчырасць
На сцэну Дзісенскага ГЦК першымі выйшлі артысты з Туркова. Большую частку конкурснай праграмы складалі дзіцячыя нумары. Віка Стома і Паліна Гудар спявалі пра сінявокую Беларусь. Пасля да іх далучыўся Ілья Арол і разам выканалі "Дарога да маці". Парадавалі танцамі і ўзнагароджаны апладысментамі ўдзельнікі дзіцячых харэаграфічных гуртоў. Жаночая вакальная група спынілася на кампазіцыях пра васількі і родныя мясціны. Напрыканцы выступлення салісткі Ірына Стома, Віка Стома і Таццяна Кашыра шчыра прызналіся песенным радком: "Я за тебя сердцем, Беларусь!"


Фальклор і… фламенка
Падчас выступлення Дзісенскага Цэнтра культуры прахалодную залу запоўнілі гарачыя апладысменты. Удзельнікі заслужылі іх па праву. Найбольш уразіў фальклорны нумар калектыву ветэранаў "Чырвоны гваздзік" разам з дзецьмі.
—Рады, што маю ідэю падтрымалі,—гаворыць дырэктар ГЦК Аляксей Астукевіч.—Падчас рэпетыцый дзеці распытвалі ў дарослых пра фальклорныя традыцыі, цікавіліся, як адзначалі святы раней.


Аляксей Астукевіч распачынаў конкурсную праграму сольным нумарам. Пасля выходзіў на сцэну ў складзе вакальных гуртоў. Спяваў разам з бацькам Антонам Баляслававічам, які спецыяльна прыехаў з павяцкіх мясцін, і сынам Даніілам. Сямейнае трыа сустрэлі на "Ура!" Дарылі асалоду салісткі Ядвіга Ганебная, Галіна Мялешка, Ганна Ермакова, ансамбль "Каліна". Удзельнікі тэатралізаванай пастаноўкі "Новыя прыгоды Несцеркі" падкрэслілі знаходлівасць і дасціпнасць беларуса. У Дзісне шануюць спадчыну і з павагай ставяцца да культуры іншых народаў. Доказ таму—іспанскі танец фламенка ў выкананні харэаграфічнага калектыву "Натхненне". Прадуманы ад касцюмаў да кожнага руху.

 

Прыгажосць краю не толькі ў яго прыродзе. Яна ў людзях. Маладых душой, адданых справе, шчырых і творчых. Якія берагуць традыцыі продкаў і з цікаўнасцю прымяраюць на сябе новыя ролі. Умеюць узняцца над складанасцямі быту і выйсці на сцэну, пераадолеўшы ўласнае хваляванне і чужыя стэрэатыпы. Якасць выканання і ўзятыя ноты будзе ацэньваць журы. Як звычайны глядач адзначу: апладысментаў і "Брава!" заслугоўвае кожны калектыў. І ўдзячнасці за падораныя настрой і асалоду.

 

Кацярына РЫНКЕВІЧ.
Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 630
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 94 996
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 698
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 656
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 724
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 770
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 927
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 6 декабря 2020
Александр, Алексей, Борис, Григорий, Иван, Митрофан, Федор

Именины 5 декабря 2020
Алексей, Архип, Борис, Василий, Владимир, Герасим, Иван, Илья, Максим, Марк, Михаил, Павел, Петр, Фаддей, Федор, Прасковья, Афанасий, Яков

Госці краін

free counters
Партнеры сайта