Авторизация
 

Аркестр Міёрскай ДШМ грыміць басамі, баян выдувае мех

Оркестр Миорской ДШИ гремит басами, баян выдувает мехЗаўсёды ўздымаецца настрой, калі ў перадканцэртнай зале або на сцэне безліч маленькіх убраных дзетак іграюць на баянах і акардэонах, часта большых за саміх выканаўцаў. Гэта ўзорны аркестр, якім кіруе выкладчык Дзіцячай школы мастацтваў Ігар Лавец.

 

У калектыве выступаюць настаўнікі-ілюстратары, якія служаць прыкладам. Гітарыст Антоній Блажэвіч старанна замяніў маэстру Мікалая Рагоўскага. Менавіта бас-гітара задае танальнасць. Яе гучанне не прэвалюе, проста згрупоўвае вакол сябе астатніх. Жанна Каськевіч акампаніруе на фартэпіяна, Вячаслаў Адзінец натхнёна перабірае кнопкі клавіятуры на акардэоне. Тым часам Ігар Лавец далікатнымі рухамі паказвае аўфтакты. Дзеці на рэпетыцыях разам з мелодыяй вывучаюць іх амаль што на памяць. Знак увагі, уздых, уступ, і ўсё ж звяно, якое злучае вялікі аркестр у адзіны жывы арганізм,—проста неабходнае.


Сапраўды, аркестр жывы, бо іграе без фанаграм. Умоўна кажучы, кожная мелодыя нараджаецца на сцэне. Гэтаму папярэднічае мноства рэпетыцый. Артыстам ад 9-ці да 14-ці гадоў. Узроўні пачаткоўца і дзевяцікласніка не параўнаць. Настаўнік знайшоў аптымальнае выйсце: падлеткі іграюць поўную партыю, малыя толькі самую немудрагелістую. Тым не менш, таксама ўдзельнічаюць і гэтым ганарацца. Як сабраць 45 артыстаў разам, калі ў кожнага заняткі ў школе мастацтваў і агульнаадукацыйнай у розны час і нават змены? Серада, 18 гадзін—звычайная пара рэпетыцый, на якую аркестранты іншых спраў не плануюць.


Оркестр Миорской ДШИ гремит басами, баян выдувает мех 50 % музычнага поспеху залежыць ад выкладчыка. У гэтым упэўнены Ігар Лавец і ўсёй натурай імкнецца адпавядаць прызванню. У 70-х гадах сам заканчваў Міёрскую школу мастацтваў, вучыўся ў зараз пакойнага Эдуарда Францавіча Таўкіня. Многія з таго выпуску сталі прафесійнымі музыкамі, у тым ліку Сяргей Аляксееў, які шмат гадоў прысвяціў роднай школе і Міёршчыне. Ігар Лавец таксама паступіў у Наваполацкае музычнае вучылішча. Там зарэкамендаваў сябе паспяховым студэнтам, застаўся выкладаць у мясцовай школе мастацтваў, папоўніў тамашні народны калектыў. Завочна паступіў у Акадэмію музыкі і перабраўся ў родныя Міёры, бо тут, па перакананнях маладога выкладчыка, праявіць сябе можна лепш. Ды і шумлівыя гарады Ігару Лаўцу не па натуры. Разам з тым, ахвотна ездзіць на курсы павышэння кваліфікацыі, інтэрнэт-форумы, бо ў выкладанні аддае перавагу вірлівасці.


З 1990 года настаўнічае ў Міёрскай школе мастацтваў і з таго часу непарыўна звязаны з аркестрам баянаў і акардэонаў. Напачатку там займалася няшмат дзяцей, таму калектыў называўся ансамблем. Год за годам гурт разрастаўся, цяпер паўсоценная аўдыторыя не пусцее. Выпускнікі змяняюцца малечай. Тут кожны знаходзіць сабе прымяненне. Па сутнасці, задзейнічаны ўсе народнікі. Так у школе называюць вучняў аддзялення народных інструментаў. На званочках іграюць піяністы, на шумёлах—любыя ахвотнікі з музычным слыхам. Для конкурсаў аркестрантам пашыты бела-чорныя касцюмы. Аднак дзеці апранаюцца ў залежнасці ад мелодыі. Калі яна гуллівая і хуліганістая, то і стыль адпаведны. А ў лірычных напевах адзенне класічнае.


Зараз баяністы і акардэаністы рыхтуюцца да дзіцячага конкурсу ў Браславе, да гэтага шмат перамагалі ў Дуброўна. Там звычайна раз на чатыры гады праходзіць галіновы агляд, і сярод 55 калектываў міярчане становяцца лаўрэатамі І ступені. Гэта пра многае сведчыць. На сцяне побач з дыпломамі фотаздымкі залатых выпускаў 2004 і 2007 гадоў. Сярод вучняў Ігара Лаўца і яго сын Павел, які таксама пайшоў па бацькавай сцяжынцы. Сямігадовым хлопчыкам перамог у конкурсе баяністаў, а вырасшы, стаў другім у прэстыжным конкурсе імя І. Жыновіча. Скончыў Акадэмію музыкі і цяпер выкладае ў Мозырскім каледжы. Ажаніўся з піяністкай. У маладой сям'і двухгадовая дачушка Маша, якая ўжо цікавіцца музыкай. Ёсць у каго. У мамінай і татавай дынастыі ўсе адораныя. А тата Ігара Лаўца—баяніст Уладзімір Іосіфавіч (цяпер пакойны)—працаваў дырэктарам Дома культуры.


Оркестр Миорской ДШИ гремит басами, баян выдувает мехУ ігры на інструменце найперш патрэбны вынослівасць і ўседлівасць. Усё залежыць ад самога вучня. Пры жаданні нават без слыху музыкай авалодае. Толькі ўсё часцей сучасныя дзеці чакаюць лёгкіх удач. Але так не бывае. Усюды трэба працаваць.


Як вопытны выкладчык Ігар Лавец на падапечных голасу не павышае, паляпшае дысцыпліну жартам. Каб не свавольнічалі, займае іх кожную секунду. "Вучань іграе, рукі і вочы заняты, увага прыкавана да мелодыі. Як гарэзаваць?",—смяецца настаўнік.


Сам валодае шасцю інструментамі. Падчас службы ў арміі штукарыў на тубе ў ансамблі. Іграе на гітары, бас-гітары, баяннай устаноўцы. Чым лягчэй авалодаць? Дакладна не вядома, але традыцыйна прасцей бачыць клавішы ці струны. За баянам ці акардэонам яны прыхаваны ад вока. Да таго ж, важна адчуваць духавы мех. Найбольш складана іграць на скрыпцы. У ігры на інструменце, як і ўсюды, абавязкова практыкавацца, а ўдасканальвацца можна вечна.


Разам з тым, адукацыя ў музыцы не абавязковая. "Таму прыкладам тэлепраграма "Іграй, гармонік!". Колькі, аказваецца, самародкаў!",—тлумачыць Ігар Лавец і паказвае коміксы і рэбусы, якія малюе выхаванцам для лепшага запамінання нот: дом, мі-ска, рэ-па, фа-соль, соль… Творчы падыход з асацыяцыямі ратуе ад бессэнсоўнага завучвання і надоўга запамінаецца.


Пакуль размаўляем, да настаўніка прыходзіць былая вучаніца Віка Варонька. Цяпер студэнтка, але прыгадвае колішнія заняткі як самы залаты час. Удзячныя вучні—найлепшы падарунак для настаўніка, які ва ўсім знаходзіць дасканаласць.


Алена БАСІКІРСКАЯ.
Фота К. БЛАЖЭВІЧА.

скачать dle 11.3
рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Вконтакте
  • Facebook
  • OK
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 75 722
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 35 080
  • 1

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 12 624
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 11 800
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 11 017
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 10 743
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 3 902
  • 2
Курс валют в Беларусь
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 22 октября 2017
Авраам, Ефим, Константин, Максим, Петр, Яков

Именины 21 октября 2017
Василий, Виктор, Владимир, Дмитрий, Иван, Николай, Павел, Петр, Елизавета, Мария, Надежда, Пелагея, Таисия, Татьяна

Госці краін
free counters
Партнеры сайта