Авторизация
 

У Міёрах з канцэртам выступяць "Скіфы" з Пастаў

В Миорах с концертом выступят "Скифы" из Постав12 лютага, у нядзелю, жыхароў і гасцей горада у Раённы Дом культуры запрашае вакальна-інструментальны ансамбль "Скіфы" з Пастаў. Пачатак канцэрта — у 15. 00. Цана білета — тры рублі. Гурт унікальны тым, што ён з апошніх у Беларусі
выконвае ўжывую рок у старых традыцыях.

 

У Паставах існуе цэлая прафесійная рок-н-рольная студыя для моладзі. Усё дзякуючы мясцоваму жыхару Віктару Верацельнікаву. "Музыка мяне прыцягвала з дзяцінства",—расказвае ён. У тэхнікуме, арміі, на пастаўскіх танцах заўсёды іграе і спявае. А ў 1975 годзе заснаваў ансамбль "Скіфы", з якім на гэтых самых танцах і іграў. Скончыў адразу дзве творчыя ВНУ. На 12 год дзейнасць у музыцы спыніў. Але потым зноў адрадзіў "Скіфаў" і распачаў у Паставах рок-фестывалі.


Чаму "Скіфы"?
На думку пастаўчан, гэта прыклад носьбітаў вялікай культуры, якая дагэтуль хвалюе розум вучоных. Гурт таксама захацеў несці сваю культуру—рок-н-рольную, з інтрыгуючай музыкай і тэкстамі. З самага пачатку "Скіфы" выконваюць толькі вядомыя песні—заходнія і расійскія. На погляд Віктара Верацельнікава, яшчэ ніхто лепш не сыграў рок, чым "Біттлз", "Роллінг Стоўнз", "Машына часу", "Deep Purple". Гэты стыль музыкі толькі спалучаецца з жывым вакалам і жывымі інструментамі.


"Такія ВІА, як у нас, наколькі ведаю, засталіся ў Беларусі толькі ў адзінкавых экзэмплярах у Мінску,—расказвае Віктар.—Яны іграюць толькі ў барах і рэстаранах. У нашай краіне, на жаль, няма спецыяльных кавярняў, дзе можна паслухаць пэўныя накірункі—рок, блюз, джаз. У шырокай публікі цяпер запатрабаваны Сярдзючка, Ваенга, Круг, караоке".


Тое, што іграюць "Скіфы", яны самі называюць поп-рокам. Гэта песні Антонава, "Песняроў", Ратару, Ганны Веске, Разенбаума, "Машыны часу", "Smokie", "Eagles" і, як ні дзіўна, Гарыка Сукачова і "Сектара газу". Так, побач з "чырвонай рутай", "Студзеньскай завірухай", "Ты мяне на світанку разбудзіш", "Каліфорніяй" можна пачуць "А я мілага пазнаю па паходцы" і "Час дадому". "Гэта таксама добрыя песні,—дае ацэнку Віктар,—але да шансону не апускаемся. Усе нашы канцэрты гледачы ўспрымаюць на ўра. Зараз нячаста пачуеш слаўныя песні ў добрым выкананні элегантных артыстаў і з жывой музыкай".


За час існавання ансамбля, па словах кіраўніка, праз яго прайшло каля 150 музыкаў. Нехта заснаваў свае групы, нехта з'ехаў. Зараз "Скіфы" якраз шукаюць новую салістку і клавішніка. ВІА шмат гастралюе. Бывалі ўжо ў Міёрах на пляцоўцы ля возера, расказваюць пра цёплы прыём і вялікую аўдыторыю. Цяпер на адмысловы канцэрт шчыра запрашаюць у раённы Дом культуры.


Падрыхтавала Алена БАСІКІРСКАЯ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 604
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 94 256
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 533
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 559
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 708
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 742
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 890
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 25 ноября 2020
Александр, Борис, Владимир, Даниил, Дмитрий, Иван, Константин, Лев, Матвей, Николай, Степан, Федор, Афанасий

Именины 24 ноября 2020
Викентий, Виктор, Евгений, Максим, Степан, Тимофей, Федор

Госці краін

free counters
Партнеры сайта