Авторизация
 

"Фішка.бай" ад Лесі Кодуш з Дзісны і яе мужа Славы Нагорнага

"Фишка.бай" от Леси Кодуш из Дисны и ее мужа Славы НагорногоШоу-бізнесмены Леся Кодуш і яе муж Слава Нагорны вядомыя ва ўсёй Беларусі. Кіруюць агенцтвам урачыстасцей "Фішка.бай", часта выступаюць на самых прэстыжных канцэртах краіны, сябруюць з папулярнымі айчыннымі тэлезоркамі Дзмітрыем Калдуном, Дзянісам Кур'янам, Сашам Нема, Вольгай Плотнікавай. А Пётр Ялфімаў пасля полацкага канцэрта нават начаваў у Дзісне. У самым маленькім гарадку Беларусі жывуць бацькі Лесі Кодуш. Яны і прымаюць на адпачынак ганаровых творчых гасцей, якіх прывозяць Леся і Слава.

 

Дзісенцы пазнаюць славутых землякоў, ціснуць руку, просяць сфатаграфавацца. Зорная пара тым часам не прамінае магчымасці сюды прыехаць. І нават па прафесійнай частцы. Выступалі з канцэртам на лінейнай вытворчай дыспетчарскай станцыі "Дзісна". Акрамя таго, пастаянныя госці на свяце іконы Святой Адзігітрыі, сямейных урачыстасцях. Лілія Вадзімаўна, маці Лесі, паказвае відэа, як зяць на 55-годдзе для цешчы спявае і акампаніруе на баяне. Нельга не заплакаць, прыгадвае Лілія Вадзімаўна, як Леся ёй на гэтым жа свяце прысвяціла песню "Мама, мамачка" ў баянным суправаджэнні. Дарагое і фота, дзе юбілярка трымае 55 руж, іх таксама падарылі дзеці. А на палатнянае вяселле прывезлі бацькам іх павялічанае фота з маладосці пад палатняным дэкорам у серабрыстай аблямоўцы.

 

"Фишка.бай" от Леси Кодуш из Дисны и ее мужа Славы Нагорного"Стары млын" малой Алесі

Леся з самага дзяцінства расла жвавай і мэтанакіраванай. Мама расказвае: "За хатнімі справамі я напявала новую песню Ігара Мікалаева пра стары млын. У садку на канцэрце аб'яўляюць: "Выступае Алеся Кадушка з песняй "Старая мельница". Я амаль што зніякавела. Чатырохгадовая малая падслухала і вывучыла. Дарэчы, слаўна праспявала".


Заўсёды, у садку і школе, Алеся любіла сцэну і арганічна на ёй выглядала. Аднойчы падчас падобнага канцэрта дзяўчыну заўважыў раённы маэстра, кампазітар Сяргей Аляксееў і адразу запрасіў у міёрскую вакальную студыю. Бацькі пагадзіліся штотыдзень вазіць юнае дараванне з Дзісны ў райцэнтр. Тым часам Алеся прадстаўляла раён у творчых конкурсах "Зорная ростань", "Мы родам з дзяцінства"… На адным з рэспубліканскіх тураў яе прыкмеціў беларускі кампазітар Алег Елісеенкаў.


Пасля школы Алеся паступіла ў Інстытут культуры на аддзяленне вакалу, таксама паўсюль актыўнічала. Старалася зарабляць уласныя грошы, каб бацькам лягчэй было вучыць сталічную студэнтку. Так, мама з замілаваннем разглядае фотаздымкі, калі дачка ў нацыянальным строі стаіць на сцэне леваруч ад Прэзідэнта нашай краіны і трымае кветкі і ўзнагароды для ўшанаваных дзеячаў.

 

"Фишка.бай" от Леси Кодуш из Дисны и ее мужа Славы Нагорного"Спявалі і саспяваліся"

Аднаго разу Алеся праходзіла праслухоўванне ў студыю "Гран-пры" да Алега Елісеенкава. Тады і прыгадаў ён маладую спявачку, якую заўважыў раней. Дзісенка папоўніла каманду кампазітара, разам з ёй Дзмітрый Калдун, Вера Карэтнікава, Слава Нагорны. Елісеенкаў палічыў, што ў сучасным шоу-бізнесе не хапае дуэтаў і вырашыў аб'яднаць Кодуш і Калдуна. Але справы перайначыліся, і Леся стала спяваць са Славам.


"Спявалі і саспяваліся",--смяецца Лілія Вадзімаўна і паказвае стос глянцавых часопісаў і рэспубліканскіх газет з выявамі творчай пары. Публікацыі пад рознымі стракатымі назвамі "Музыка нас звязала", "У мужа і жонкі павінна быць агульная казна", "Сумесныя роды змацоўваюць сям'ю". Сапраўды, Слава прысутнічаў пры нараджэнні дарагой дачушкі Эміліі, якой цяпер дзевяць гадоў. Яна, бялявая, таксама разам з бацькамі красуецца на вокладках выданняў, але да спеваў пакуль раўнадушная.


Дарэчы, у Лесі Кодуш музычная радня. Дзядуля—скрыпач, дзядзька—баяніст, мама, тата і брат таксама з галасамі. Таму ёй пашанцавала ў каго ўдацца. І з першых крокаў за дзісенскай артысткай, тады яшчэ школьніцай, сачыла раёнка. Захоўваюцца "Сцяг працы" з матэрыяламі "Юная спявачка", "Зорная ростань Лесі Кодуш". Наогул, бацькі збіраюць усе газеты з дачкой і зяцем. Калі якія не выпісваюць, то прыносяць суседзі. "Потым фатаграфуем і перасылаем Алесі",—расказвае мама.

 

"Фишка.бай" от Леси Кодуш из Дисны и ее мужа Славы НагорногоКадушка, Кодуш ці Нагорная?

Слава Нагорны—нарачанец са звычайнай сям'і, таксама прабіваў сабе шлях на сцэну самастойна. Вучыўся ў Інстытуце культуры, падпрацоўваў тамадой, пасля ініцыяваў сваю фірму "Фішка.бай", якой ужо восем гадоў. З задавальненнем прыязджае ў Дзісну, адпачывае на прыродзе, купаецца, палюе на дзікіх гусей. З кагорты паляўнічых тата і брат Лесі. Таму ласіная каўбаса на стале Кадушкаў не рэдкасць.
Сапраўднае прозвішча ў Лесі—Кадушка. Каб карацей і выразней гучала на сцэне, яго перафразавалі на Кодуш. Таксама як і імя Алеся на Леся. "Але мы ўсё роўна дачку называем Алеся, а тата крыўдуе, што перайначыла прозвішча",—расказвае Лілія Вадзімаўна. На сцэне—Леся Кодуш, у Дзісне—Алеся Кадушка, а ў пашпарце па мужу—Нагорная.

 

"Фишка.бай" от Леси Кодуш из Дисны и ее мужа Славы НагорногоЛішняга не балбатаць

Ці трымаецца дыет вытанчаная артыстка? Мама расказвае, што ў Дзісне з'ядае ўсё прыгатаванае. У Мінску частуе крэветкамі і іншымі заморскімі далікатэсамі. Кадушкі іх палюбілі і гатуюць самі. Характар Алеся ў многім пераняла ад запальнага таты, а знешнасць ад абодвух бацькоў. Хацела вусны і вушы маміны, атрымалася наадварот. Пажаданае дасталося малодшаму брату Аляксандру, які жыве ў Дзісне і працуе на лінейнай вытворчай дыспетчарскай станцыі. Свой маленькі горад вельмі любіць, а ў сястры часта гасцюе. Якой яна помніцца з дзяцінства? Вясёлая і баявітая. Магла і адлупцаваць, калі што не так. Не давала ляжаць на канапе, прымушала разам прыбіраць хату. Такая Леся Кодуш і па жыцці старанная і мэтанакіраваная.


Бацькі расказваюць, што папярэдзілі дачку пра візіт раённых карэспандэнтаў. Яна ж наказала не балбатаць лішняга. Толькі ці бывае лішняе ў лёсе дзяўчыны, якая самастойна вымасціла сабе дарогу ў клапатлівы і няпросты свет беларускага шоу-бізнесу? Для многіх прыхільнікаў Кодуш і Нагорны сталі кумірамі, на іх раўняюцца, імі захапляюцца. За песню "Тваё каханне" артысты ўзнагароджаны ў айчынным фестывалі "Песня года", а іх "Фішка" стала шлягерам.


У самых прыемных успамінах Алесі яе канцэрт у Міёрах і слёзы маэстры Сяргея Аляксеева. Ён уручаў кветкі і заплакаў ад шчасця, бо калісьці першым з прафесіяналаў заўважыў адоранасць дзяўчыны. Не памыліўся, а сляза як светлы знак усцешнасці.


Алена БАСІКІРСКАЯ.
Фота К. БЛАЖЭВІЧА.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 605
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 94 282
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 538
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 562
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 709
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 743
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 893
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 25 ноября 2020
Александр, Борис, Владимир, Даниил, Дмитрий, Иван, Константин, Лев, Матвей, Николай, Степан, Федор, Афанасий

Именины 24 ноября 2020
Викентий, Виктор, Евгений, Максим, Степан, Тимофей, Федор

Госці краін

free counters
Партнеры сайта