Авторизация
 

Першыя наведвальнікі на выставе "Гораду Міёры—45"

Первые посетители на выставке "Городу Миоры-45"Чорна-белыя фотаздымкі міёрскіх ваколіц выклікаюць яркія ўспаміны ў дарослых, што прагульваліся па тутэйшых вуліцах некалькі дзясяткаў год таму. З цікаўнасцю пазіраюць на фота дзеці. Ім складана ўявіць гарадок без доўгай набярэжнай і добраўпарадкаваных пляцовак. 

 

Выстава "Гораду Міёры—45" у гісторыка-этнаграфічным музеі разлічана на наведвальнікаў розных узростаў. Зазірнулі ва ўчарашні дзень райцэнтра і карэспандэнты "Міёрскіх навін".

 

Экскурсавод Вольга Пупіна за адпраўную кропку ўзяла пачатак ХХ стагоддзя. На той час наш горад уяўляў сабой невялікае мястэчка з драўлянымі аднапавярховымі дамамі. Штодня з высокай вежы назіраў пажарны і ў выпадку надзвычайнай сітуацыі біў у звон. Завяршалася ўзвядзенне Успенскага касцёла. Дарэчы, для павышэння якасці будаўнічых матэрыялаў выкарыстоўваўся яечны бялок. З жаўтка гатавалі ежу для рабочых. Первые посетители на выставке "Городу Миоры-45"Праз некаторы час ксяндза Юзафа Бародзіча—ініцыятара новабудоўлі—саслалі ў Расію. Там ён таксама пабудаваў святыню, падобную да міёрскай.
Сваю гісторыю мае плошча Загінуўшых барацьбітоў. Тут у пачатку ХХ ст. шпарка ішоў гандаль. У верасні ладзіліся кірмашы. Сярод тавараў карысталіся попытам васкавыя фігуркі органаў чалавека. Лічылася, купіўшы, напрыклад, вока, можна пазбавіцца ад праблем са зрокам ці іншых вочных хвароб. У вайну замест смеху на плошчы чуліся стогн і плач. Вораг ператварыў навакольнае жыллё ў яўрэйскае гета.


Шмат цікавых фактаў змяшчае расповяд пра мінулае Міёр. Дапаўняюць яго прадстаўленыя экспанаты. На здымках—драўляная школа, кола агляду на паўвостраве, свята праводзін зімы, першамайскія дэманстрацыі… Засталіся ў кадры сустрэчы з вядомымі акцёрамі Уладзімірам Конкіным і Вячаславам Ціханавым.


Первые посетители на выставке "Городу Миоры-45"Супрацоўнікі рэдакцыі звярнулі ўвагу на ўзнагароды, якія ў 70-80 гады атрымала раённая газета "Сцяг працы". Калі завітае хтосьці з работнікаў колішняга малаказавода, з цікавасцю пагартае летапіс прадпрыемства.
Міёрскі край натхняе на творчасць. Прадстаўлены работы мастакоў Вячаслава Шамшура і Тамары Масленік, кнігі пісьменнікаў Аляксея Кавалевіча, Браніслава Мараза, Славаміра Даргеля, Сяргея Панізьніка.
Выстава займае адну залу. І абуджае безліч успамінаў, шэраг пытанняў, чараду здзіўленняў.


Кацярына РЫНКЕВІЧ.
Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 603
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 94 250
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 531
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 558
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 708
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 742
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 889
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 25 ноября 2020
Александр, Борис, Владимир, Даниил, Дмитрий, Иван, Константин, Лев, Матвей, Николай, Степан, Федор, Афанасий

Именины 24 ноября 2020
Викентий, Виктор, Евгений, Максим, Степан, Тимофей, Федор

Госці краін

free counters
Партнеры сайта