Авторизация
 

Елка-вожык і пеўнікі ў Міёрскай бібліятэцы

Ель-ёж и петушки в Миорской библиотеке Міёрскія бібліятэкары, як заўсёды, радуюць чытачоў навагоднім настроем і адпаведнай атрыбутыкай. На гэты раз прама на абаненцкім стале—елка-вожык. Літаральна кожны пакіне каментарый на такую прыдумку.

 

Даўно заўважана, што кніжныя апартаменты не толькі крыніца друкаванай прадукцыі, але і ачаг культуры з рознымі забавамі, конкурсамі і мерапрыемствамі. Штогод цэнтральная раённая бібліятэка да Новага года і Каляд майстравала елачку з кніг, па-рознаму іх аздабляючы. Цяпер таленавітая інтэлігенцыя вырашыла здзівіць іншай навінкай. Калега Вольга Федуковіч у інтэрнэт-сеціве пачэрпнула ідэю, ажыццявілі яе бібліятэкары разам з мастаком-афарміцелем Аленай Чарнаок. У выніку атрымалася елка-вожык з зялёным конусным каркасам, а замест іголак--шарыкавыя ручкі.
Да таго ж, асобны стэнд выдзелены сімвалу новага года—пеўніку. Там розная тэматычная літаратура—ад народных казак пра чырвоны грэбень да "Да трэціх петухоў" Васіля Шукшына, фігуркі гэтай птушкі. Несумненна, з такой павагай да ранішняга кукарэкі ён абавязкова падорыць бібліятэкарам сваю ўвагу і імпэт да працы.


Алена БАСІКІРСКАЯ.
Фота К.БЛАЖЭВІЧА.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 613
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 94 422
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 562
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 580
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 713
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 745
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 910
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 27 ноября 2020
Александр, Алексей, Аристарх, Василий, Виктор, Гавриил, Георгий, Григорий, Дмитрий, Константин, Михаил, Николай, Петр, Порфирий, Сергей, Федор, Анна, Филипп

Именины 26 ноября 2020
Герман, Иван

Госці краін

free counters
Партнеры сайта