Авторизация
 

Каля вялікай навагодняй спадарыні ў Міёрскім РДК

Около большой новогодней госпожи в Миорском РДКДраконы з зялёнымі хвастамі, смелыя піраты, ваўчаняты… У каго толькі не пераўвасобіліся малыя на дабрачыннай елцы райцэнтра. Каля вялікай навагодняй спадарыні ў раённым Доме культуры дзеці скакалі і карагодзілі, удзельнічалі ў конкурсах і чыталі вершы Дзядулю Марозу. Але найперш у актавай зале іх чакала чарадзейнае дзейства з героямі свята.

 

Прысутных прывітаў і павіншаваў старшыня райвыканкама Ігар Кузняцоў. Малыя ўладкаваліся ў мяккіх крэслах, з прыўзнятымі галоўкамі і адкрытымі роцікамі сачылі за напалам падзей. На сцэне з'яўляюцца Дзед Мароз са Снягуркай, яны маюць намер раскласці падарункі, ды іх няма, як і посаха, які скралі нячыстыя сілы. Героі напісалі пасланне волату Алёшу Паповічу. Ён і скіраваўся да Кашчэя Бессмяротнага вяртаць скрадзенае. Апошні з цяперашніх дыназаўраў Змей Гарыныч расказаў, дзе схавана карта дарогі да Кашчэя. Адна частка ў Бабы Ягі, якая з насцярогай сустрэла волата, Около большой новогодней госпожи в Миорском РДКале напрыканцы вельмі ўпадабала яго за вясёлыя прыпеўкі. За другім пазлам арыенціру Паповіч пайшоў да Кікімары, якая гуляла ў карты з вадзяным. Не пагадзіўся Алёша на розныя гульні з нячысцікамі і рашуча запатрабаваў падказку шляху, за тое адарыў злых сіл чароўнай дудой. Тыя не ўстаялі перад падарункам. Салавей-разбойнік пабаяўся волатаўскай булавы і таксама аддаў сваю частку карты. Цяпер Паповіч без праблем патрапіў у апартаменты Кашчэя. Захацеў злодзей з волатам сілай мерыцца, і Алёша ў знак пагрозы дастаў іголку, зламаўшы якую спапялела б Кашчэева жыццё. У любой казцы станоўчы фінал. Кашчэй перапужаўся такога ходу падзей і вярнуў дзедмарозаўскі посах. А з ім мяхі напоўніліся падарункамі.


Около большой новогодней госпожи в Миорском РДКУ дзействе спявалі юныя артысткі Саша Пашкоўская, Каця Уткіна, Мілана Шымко, дзіцячы вакальны гурт "Бэмс". Вытанцоўваў у кампаніі дзяўчынак Максім Шчабол. А ролі казачных персанажаў выконвалі культработнікі Дар'я Шук, Дзіяна Маляўка, Аляксей Гайдзель, Ігар Сардыка, Анастасія Жабёнак, Аркадзь Рудзёнак, Алена Шангіна, Святлана Яроменак, якая з году ў год здзіўляе новымі адмысловымі касцюмамі для пастановак. Казачны, зразумелы і захапляльны сцэнарый да ранішніку прыдумаў кіраўнік народнага тэатра РДК Аляксей Гайдзель. А Ігар Сардыка так незаўважна пераўвасобіўся з усемагутнага Кашчэя на любімага Дзеда Мароза, што гэтага ніхто і не заўважыў. Сапраўдная казка і чарадзейства, сюрпрызы, ласункі і ўсмешкі—вось што чакала малых міярчан на навагодняй дабрачыннай елцы. З імі разам героі з казак і прадвеснікі Новага года.


Алена БАСІКІРСКАЯ.
Фота К.БЛАЖЭВІЧА.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 617
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 94 569
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 600
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 603
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 713
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 754
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 921
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 30 ноября 2020
Геннадий, Григорий, Захар, Иван, Михаил

Именины 29 ноября 2020
Василий, Виктор, Дмитрий, Иван, Макар, Матвей, Михаил, Николай, Сергей, Федор

Госці краін

free counters
Партнеры сайта