Авторизация
 

У Міёрскім РДК праводзілі Стары год і віншавалі з Калядамі

В Миорском РДК проводили Старый год и поздравляли с РождествомІ няма ніякага сумнення, што ў тую хвіліну, калі дарослыя ўжо заснулі, а дзеці яшчэ не прачнуліся, у доме з'яўляецца Дзед Мароз. Але хочацца свята і напярэдадні. 25 снежня раённы Дом культуры запрасіў міярчан на традыцыйны канцэрт, прысвечаны праводзінам 2016 года і сустрэчы з новым, а таксама—Калядам. 

 

Прачнуцца зімовым ранкам з прадчуваннем радасці, не намацаць нагой тапачкі і басанож, пакуль ніхто не бачыць, прыбегчы ў пакой, дзе ў кутку бліскучая елка хавае ў густых лапах скруткі, скрынкі і пакункі… І адкуль толькі ведае Дзед Мароз, пра што мараць хлопчыкі і дзяўчынкі? Прыкладна так разважаў малы артыст Даніла Пілецкі, які разам з татам Сяргеем надалі праграме хатнюю ўтульнасць, разглядалі падарункі пад елкай і шчыра размаўлялі.


В Миорском РДК проводили Старый год и поздравляли с РождествомКалі зажмурыць вочы ад шчасця, узвее пах хвоі і мандарынаў… Тым часам на сцэне выступалі Святлана Ішчук, Тамара Якімёнак, народныя гурты "Мерыца", "Азярніцы", выхаванцы дзіцячай школы мастацтваў… А жыццё, аказваецца, можна пражыць двума спосабамі: ці без цудаў, ці суцэльна з імі… І разам з тым людзі не перасталі верыць у незвычайнае. Нібыта гэтаму знак, выступленні Лады Сушко, Дзіяны Маляўка, Святланы Атопкінай. Дапамаглі апынуцца ў казцы паветраныя дэкарацыі ад Ларысы Кузьміной і тканінная варажба ад Святланы Яроменак. Сцэнарый з адмысловымі ноткамі прыдумала рэжысёр Вольга Борская.


Вядучыя падзяліліся, што ў поўнач для Новага года трэба расчыняць дзверы, у Эстоніі добрай прыкметай лічыцца сустрэць на вуліцы трубачыста, а ў Іспаніі на Новы год ядуць вінаград на хуткасць. Пад бой курантаў—12 штук абавязкова. У Балгарыі чыхнуць за сталом—да плёну. У Перу з чамаданам абхо-дзяць квартал, каб выправіцца ў доўгачаканую вандроўку. А гледачы Дома культуры адразу ў ёй і аказаліся, бо выступала амерыканская Мэрылін Манро, ці міёрская Дар'я Шук. Адправіла нас на ўсход танцавальная група "Фазія".


В Миорском РДК проводили Старый год и поздравляли с РождествомІ зноўку белая цемра за акном. Хутчэй папіць чаю і ў гэтую цемру—усё паспець, купіць, падрыхтаваць да свята. Спыніся, я паслухаю цябе. Прыходзь, радасць. Так прачула да гэтага, самага непрадказальнага і жаданага пачуцця, звярталіся вядучыя. Услаўлялі яго, а разам—блакітны сусвет, родных і нашага Уладара Заступніка Ігар Мятла, Аляксей Конах, дзіцячы вакальны гурток пад апякунствам спявачкі Дар'і Шук.


В Миорском РДК проводили Старый год и поздравляли с РождествомКожны з нас, незалежна ад узросту, у поўнач загадае жаданне, успыхнуць елачныя гірлянды, а бенгальскія агні шыпеннем рассыпяць свае іскры. Цуду быць, і навагодняя ноч, па сутнасці, прызнанне гэтага цуда, яна праўдзівая, хоць і не праўдападобная. Стаўшы дарослым і разважлівым, чалавек усё ж прыдумляе казку, сваю…


Алена БАСІКІРСКАЯ.
Фота К.БЛАЖЭВІЧА.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 17 июня 2021
Иван, Митрофан, Назар, Петр, Ростислав, Мария, Марфа, Софья

Именины 16 июня 2021
Денис, Дмитрий, Лукьян, Михаил, Павел, Юлиан, Афанасий

Госці краін

free counters
Партнеры сайта
Сайт Президента Республики Беларусь Витебское областное управление МЧС Витебский областной исполнительный комитет Миорский районный исполнительный комитет Полимерные полы в Ижевске rs-st.ru/polymer_poly.