Авторизация
 

Падаравалі адпачынак Канцэрт у РДК з’яляўся працягам свята праводзін зімы. Па-сутнасці, гэта быў заключны этап раённага агляду мастацкай самадзейнасці. І тыя, хто разлічваў на добры духоўны адпачынак, — яго атрымалі, бо калектывы выступалі моцныя, падрыхтаваныя. Адна “Расінка” чаго вартая! Складвалася ўражанне, што не інакш як пры прыёме на работу ў дзіцячы санаторый праводзяцца конкурсы на артыстычную прыгоднасць. У “Расінцы” літаральна ўсе музыкі, танцоры, спевакі. Што ні чалавек — то талент. Выступалі гучна, ярка, іскрамётна. Зразумела, што пашанцавала калектыву з музычным кіраўніком. Людміла Войтава — чалавек-прафесіянал, сваю справу любіць, умее захапіць іншых. З цікавасцю пабачылі гледачы, а прадстаўнікі старэйшага пакалення ўспомнілі даўнейшы абрад —сватаўство. Цікава, да драбніц, з сялянскім гумарам данесены вясковы каларыт заручын... Песні, танцы, прыпеўкі, жарты, музыка — усё гэта прысутнічала ў нашых продкаў. Самадзейныя артысты “Расінкі” вобразна перанеслі гледачоў на некалькі дзесяткаў гадоў назад — у сялянскую хату, дзе печ, зэдлікі, стол на куце для гасцей... Сакавітая мова, характэрныя для таго часу, паводзіны жаніха і нявесты. Словам, усё ўспрымалася цудоўна, жыва. У зале зачаравана сачылі за дзеямі на сцэне, дзякавалі апладысментамі, воклічамі. Працяглая праграма не стаміла нікога. Хутчэй наадварот, міярчане былі ўдзячны выпадку змястоўна адпачыць. А якасць выступлення ацэньвала кампетэнтнае журы, выстаўляючы заслужаныя балы.

Падаравалі адпачынак
Наступным выйшаў на сцэну калектыў УП ЖКГ. Камунгасаўцы ўжо паспелі стварыць сабе заслужаную рэпутацыю. І на гэты раз яны падмацавалі яе. Прыемна ўражвала вакальная група жанчын у блакітным убранні, са стракатымі вяночкамі на галовах. Яны, безумоўна, толькі дабаўлялі вартасці мілагучнаму выкананню песенных твораў. Заваражыў спевамі Яніс Кухцінскі. Нельга было не залюбавацца сямейным дуэтам — Ладай і Кацяй Сушко. Маці з дачкой выступалі цудоўна. А вось зноў Ала Цурыкава і Яніс Кухцінскі, спяваюць прыгожа, зладжана. У зале ім падпяваюць. І нельга не пагадзіцца, што моцнае каханне, пра якое сама песня — пачуццё прыгожае, узвышанае. Вядома ўсім і песня “Надвор’е ў доме”, ведаюць яе, любяць, бо праўдзівыя там словы. Спявачка Лада Сушко яшчэ раз прымае хвалю апладысментаў. Спадабаўся гледачам танец, зладжаныя, прыгожыя рухі яго выканаўцаў, зачароўвала музыка.

Падаравалі адпачынак
Зноў гучаць песні. Артысты перадаюць узнёслы настрой гледачам, тыя ўдзячна апладзіруюць.
На сцэне — педагогі СШ №3. Песні пра Беларусь, пра зямлю, якая стала калыскай нашых продкаў. Выразна прасочваецца патрыятычная накіраванасць, святая любоў да Радзімы. Сінявокая Беларусь зведала нямала жыццёвых пакут. Адна з іх — Чарнобыль... Тонка, уражваюча, глыбока і ўсебакова прыпаднесена рэальнасць, трагедыя, дзе ахвярамі сталі нашы беларусы — добрыя, шчырыя, душэўныя, працавітыя. Яны прынялі гэты крыж лёсу.

На сцэне выканаўцы — настаўнікі. На нейкі момант яны пераўтварыліся ў тых чарнобыльскіх ахвяр. Слёзы — сапраўдныя, пакуты таксама, сіняватае святло, рухі, жэсты. Усё ўражвала да глыбіні душы. У зале панавала засяроджаная цішыня, гледачы маўкліва сачылі за дзеямі на сцэне.

... Да жанчыны-маці з “таго свету” па чарзе вяртаюцца... памерлыя муж, сын, дочкі. Яна размаўляе з іх абліччамі, і яны аддаляюцца зноў. А потым клунак з пажыткамі гучна падае на падлогу... І маці адыходзіць да сваіх, на той свет.
... І калі загарэлася святло, калі рэчаіснасць вярнулася ў залу, гледачы, бы ачомаўшыся, гучна ўзарваліся апладысментамі.

Зноў выходзяць дзяўчаты ў вясновых убраннях. Яны агучваюць, як вяртаецца да жыцця спакутаваная зямля, як верыць і спадзяецца на лепшае яе народ, яе беларусы, што заўсёды любілі і любяць сваю радзіму. Песні, танцы ў выкананні педагогаў узнімаюць настрой.

Талентам уразілі і настаўнікі з СШ №2. Эмацыянальна чытае верш Ніна Васільеўна Кірылава. А такіх зорак, як Леанід Мятла і Сяргей Філіпаў, ведаюць літаральна ўсе, бо спяваюць даўно на святах усіх узроўняў. Маючы такіх таленавітых людзей, калектыву ўдавалася не раз выходзіць на перадавыя пазіцыі. Гучныя авацыі прымаў у свой адрас і дырэктар СШ №2 Валянцін Мар’янавіч Кодзіс. Ён узначаліў педкалектыў параўнальна нядаўна, з 1 верасня. І зразумела, цесна знітаваўся з яго жыццём і справамі. На гэты раз на сцэне ён упершыню абараняў гонар СШ №2. Спяваў адзін і ў складзе вакальнай групы.

Падаравалі адпачынак
З задавальненнем паглядзелі сцэнку “Як Несцерка мяняў каўбасу”. Героі штораз выклікалі смех у зале, бо выконвалі ролі ўдала, з трапным гумарам, чым добра павесялілі гледачоў.

У праграме было шмат твораў патрыятычнай накіраванасці, не паскупіліся і на забаўляльны гумар.

У СШ №1 рыхтавалі праграму сумесна з выхавальнікамі сада №1. Цудоўна гучалі песні пра родную краіну, пра зямлю бацькоў. У шэрагу твораў прасочваўся выхаваўчы аспект.

Не пакінулі нікога раўнадушнымі бадзёрыя танцы, у якіх удзельнічаў і сам дырэктар Уладзімір Вікенцьевіч Ханецкі.

Наогул, свята атрымалася. Амаль да вечара зацягнуліся выступленні. Аднак ніхто не пашкадаваў аб праведзеных у РДК гадзінах. Наадварот, задавальненне і ўдзячнасць знітаваліся ў адзінае пачуццё, што выклікае сур’ёзнае станоўчае сілкаванне арганізма, што здольна замяніць любыя лекі.
На здымках: 1. Музыкі з “Расінкі”, 2. Вакалісткі СШ №3, 3. Наталля Анатольеўна Капусціна з СШ №2, 4. Вакальная група СШ №1.

Эвеліна БАГДАНОВІЧ.



рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 24 июля 2021
Аркадий, Лев, Елена, Ольга

Именины 23 июля 2021
Александр, Антон, Георгий, Даниил, Леонтий, Петр

Госці краін

free counters
Партнеры сайта