В Заутьевской библиотеке заработал клуб

В Заутьевской библиотеке заработал клубУ Завуццеўскай сельскай бібліятэцы распачаў работу клуб для сталых людзей. Першае снежаньскае пасяджэнне ўдзельнікаў сабрала няшмат. Бібліятэкар Яўгенія Фурс спадзяецца, што далей вяскоўцы з большым энтузіязмам прымуць прапановы правесці разам вольны час.

 

За чаяпіццем з ласункамі разважалі, як зрабіць цікавай пару заслужанага адпачынку, расказвалі пра свае турботы і захапленні. Завітала ў госці кіраўнік дзісенскага клуба "Залаты ўзрост" Ірына Ісаковіч. Распавяла пра заняткі і вандроўкі аб'яднання. У наступны раз паабяцала прыехаць са сваімі падапечнымі.


—У сталым узросце людзям не хапае зносін, а яны павінны быць. Не ўсё ж ля тэлевізара бавіць час,—заўважае бібліятэкар Яўгенія Фурс.—Пенсіянеры хоць і жывуць у адной вёсцы, але бачацца рэдка. На сустрэчу запрашала многіх, на жаль, адгукнуліся не ўсе. Назву для клуба пакуль думаем, плануем тэмы для наступных пасяджэнняў. Лічу, такія аб'яднанні павінны існаваць. Чаму б не сабрацца разам і ва ўтульнай абстаноўцы абмеркаваць пытанні, падзяліцца перажываннямі, заняцца творчасцю.


Кацярына РЫНКЕВІЧ.
Фота прадастаўлена Завуццеўскай бібліятэкай.

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.