Авторизация
 

За 25-ым кадрам у Узмёнах

За 25-ом кадром в УзмёныДзень беларускага кіно

Цяпер раённыя кінатэатры пустуюць. Магчымыя прычыны--шырокі ўжытак інтэрнэту, лічбавае і кабельнае тэлебачанне, якія не толькі прапаноўваюць фільмы на любы густ, але і дазваляюць перанесці іх у часе. Жыхарка Узмён Валянціна ТУРЗЁНАК выдатна памятае, калі кіно круцілі кожны дзень, у зале не было дзе яблыку ўпасці. Яна—кінамеханік, пачала "дэманстрацыю" фільмаў у 1970-х…

 

Валянціна Іванаўна ўмее спраўляцца з відэаперасоўкай, склейваць плёнку, рамантаваць праектар, ведае, як круцяцца бабіны, што такое апаратаная і перамоткавы стол. Прыгадвае, як часта ім у школу прывозілі фільмы. Дзяўчынка, паглядаючы на гэты занятак, моцна яго ўпадабала. Паступіла ў Мінскае вучылішча кінамеханікаў. Год вывучала азы апаратуры, практыкавалася ў сталіцы і атрымала прапанову застацца ў вялікім горадзе. Вельмі хацела, аднак скарылася волі бацькоў і вярнулася ў Міёры. Цяпер, у даволі паважаным узросце шкадуе, чаму не стала гараджанкай.


За 25-ом кадром в УзмёныРаённая відэасетка размеркавала маладога спецыяліста ў Даўгінава, адтуль перавялі ва Узмёны, дзе Валянціна атабарылася, у апаратнай сустрэла хлопца Віктара, заручылася з ім, нарадзіліся сыны. Вясковае жыццё бруілася на адным дыханні. Тым больш, калі любімая работа па душы.
Кіно круцілі ў клубе. З раёна на кані прывозілі скрынкі з бабінамі, іх на плечы—і ў апаратную. Там стаялі два відэапраектары. Пакуль адзін выдаваў сеанс, другі на чарзе зараджаўся. Здараліся і казусы, калі, напрыклад, ірвалася плёнка. Тады Валянціна Іванаўна запальвала святло і хуценька склейвала. Усе ведалі, што значыць яркасць у зале. Работа механіка адказная і рамантычная. Падабалася дзецям, якія прыбягалі ў апаратную і прасіліся наводзіць парадак. Людзі ішлі, а кіно дэманстравалі кожны дзень. На вялікім экране па цане бохана хлеба ішла "Ясенія", індыйскія фільмы, "Брыльянтавая рука", "Аперацыя "Ы", "17 імгненняў вясны", "Белыя росы". Некаторыя ўжо не былі прэм'ерамі, але заманьваў павялічаны фармат. З Узмён і суседніх вёсак збіралася моладзь. Пабавіць час у кіно тады лічылася трэндам. Па сутнасці, у вялікіх гарадах традыцыя захавалася і зараз.


У бытнасць Валянціны Турзёнак карысталіся і стэрэаакулярамі, якія штучна набліжалі. Жанчына не ведае, што значыць будка "5D", але не забываюцца ўражанні з дзяцінства. Тады на вёску былі адзін-два чорна-белыя тэлевізары, ля якіх збіраліся аднасяльчане. Татка прывёў і малую Валянціну. Дзяўчынка вельмі напужалася цягніка, які, здавалася, ляцеў на яе.


Тым часам жыццё ідзе сваёй чаргой. Муж Віктар—электрык гаспадаркі—заслужана адпачывае і штодзень зранку рыбачыць. Заходняя Дзвіна амаль заўсёды радуе ўловам. Гэта цяпер муж мае вольны графік, а раней часта рыхтаваў апаратную, пакуль жонка прадавала білеты. Ці наадварот. Але ў кіно яны разам у якасці гледачоў так і не схадзілі. "Хто ж тады яго будзе паказваць?"—здзіўляецца добразычлівая Валянціна Іванаўна.
Затое муж і жонка зараз любяць глядзець тэлевізар. Ён як музычнае суправаджэнне ў доме Турзёнкаў. Але цалкам расслабляцца не прыходзіцца. У хлеўчуку чакаюць карова, конік, козы, куры. Ахоўваюць дом сабачка Рэкс, коцікі Барс і Аліса.


..А тым часам Валянціна Іванаўна, як альбом з прыемнымі ўспамінамі, гартае граматы, дзе занатавана, што яна--лепшы кінамеханік, пераможца сацыялістычнага спаборніцтва… Гэта засведчвалі раённая адміністрацыя, абласное ўпраўленне кінафікацыі і Цэнтральны камітэт.


Алена БАСІКІРСКАЯ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 603
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 94 250
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 531
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 558
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 708
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 742
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 889
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 25 ноября 2020
Александр, Борис, Владимир, Даниил, Дмитрий, Иван, Константин, Лев, Матвей, Николай, Степан, Федор, Афанасий

Именины 24 ноября 2020
Викентий, Виктор, Евгений, Максим, Степан, Тимофей, Федор

Госці краін

free counters
Партнеры сайта