Авторизация
 

У Міёрскай цэнтральнай бібліятэцы нядаўна папоўніліся фонды

У цэнтральнай бібліятэцы нядаўна папоўніліся фонды, многая літаратура--айчынных выдаўцоў і пісьменнікаў. Навінкі беражліва раскладзены ў чытальнай зале. Каля іх завіхалася бібліятэкар Іна Януковіч.

Найбольш унушальны фаліянт памяці Уладзіміра Мулявіна "Сэрцам і думамі": успаміны, інтэрв'ю, даследаванні выйшлі ў выдавецтве "Мастацкая літаратура" на 615 старонак. Багата ілюстрацый. У кароткай анатацыі напісана: "залаты" фаліянт пра песняра, складаецца з раней вядомых фактаў пра жыццё і ўнікальную творчасць, успамінаў пра Уладзіміра Георгіевіча яго калег, родных і блізкіх. Гэтая кніга, як адзначана ў прадмове, дакументальна-мастацкі, народны партрэт нашага сучасніка, заснавальніка і шматгадовага кіраўніка легендарнага ансамбля "Песняры".

Акрамя таго, сярод фаліянтаў вялікі альбом з фотаздымкамі адораных маладых людзей Беларусі, стыпендыятаў прэзідэнцкага фонду. Другая ўважыстая паўнакаляровая кніга сабрала ўзоры слуцкіх паясоў, якія сталі гістарычнай рэдкасцю. Калекцыя з Дзяржаўнай карціннай галерэі БССР страчана падчас вайны. Яшчэ ў 1878 годзе слуцкія паясы  выклікалі захапленне ў замежных знаўцаў на сусветнай выстаўцы ў Парыжы. Зацверджана дзяржаўная праграма, паводле якой у Слуцку наладжана вытворчасць копій. Па гэтай праграме падрыхтаваны і альбом.

"Постаці: гэткай шукаю цэлы век чэсці…"—трэці і заключны том трылогіі Зіновія Прыгодзіча, якую пісьменнік стварыў пра знакавых постацей беларускай культуры. Жанр--гутаркі, толькі разнастайнага кшталту: эсэ, партрэты, нарысы, у якіх раскрываюцца цікавыя, часам драматычныя лёсы. У спісе постацей Аляксей Дудараў, Васіль Быкаў, Георгій Марчук, Аксана Волкава, Ігар Лучанок, Леанід Шчамялёў, Генадзь Аўсяннікаў, Мікалай Пінігін, Уладзімір Ліпскі, Генадзь Бураўкін. У дыялогу з Зіновіем Прыгодзічам Васіль Быкаў на пытанне: ці роўныя паміж сабою праўда жыцця і праўда мастацтва?—адказаў: "…праўда жыцця—гэта той ідэал, да якога імкнецца мастацтва. Рэалістычнае мастацтва, я маю на ўвазе".

Хочаце крымінальнае чытво? Чарговая кніга Валерыя Сарокі, былога супрацоўніка Беларускай транспартнай пракуратуры, сябра беларускага саюза журналістаў і пісьменнікаў, бізнесмена апавядае пра лёсы зняволеных. Многія з іх пісалі шматлікія скаргі, не пагаджаючыся з вынесенымі прысудамі. Называецца кніга "Ад турмы не заракайся", выдадзена ў Мінску і, несумненна, падасца вам цікавай.

З прадмовай ад дырэктара выдавецкага Дома "Звязда" Алеся Карлюкевіча зборнік перакладаў "Песня бамбуковай флейты" кітайскага літаратара Лі Хэ з эпохі Тан, якая ўвайшла ў гісторыю як перыяд росквіту ўсіх бакоў жыцця кітайскага грамадства, у тым ліку і як залаты век паэзіі. Менавіта ў гэтую эпоху жылі найбольш адметныя песняры Лі Бо, Ду Фу, Ван Вэй, Бо Цзюйі, Ду Му, Лі Шан'інь, Су Шы і многія іншыя. Перакладалі іх на беларускую мову многія творчыя беларусы, пры гэтым асобныя кнігі не выдаваліся. Пакуль лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі Мікола Мятліцкі не распачаў традыцыю… І кнігі кітайцаў на беларускай мове пасыпаліся як з рогу багацця. Чарговая з іх у нашай бібліятэцы.

У завяршэнне агляду—самае святое. Маю на ўвазе кнігу "Мамін шэпт пад абразамі" віцябляніна Сяргея Рублеўскага. На вокладцы старая маці, на адваротным баку-Багародзіца. Пісьменнік перакананы, што ўсе матулі ў сваіх светлых, азораных любоўю памкненнях падобыя адна на адну, і кожная--трошкі на Багародзіцу. Сваімі малітвамі за дзетак яны зацята імкнуцца надтачыць Яе покрыў.
У асобным раздзеле кнігі маміны лісты. Аўтар спадзяецца: "Можа, каторы сын, прачытаўшы ўрыўкі, тут жа патэлефануе сваёй маці, і яна дастане з кішэні ватоўкі ці кажушка сваю "мабілу", шчасліва ўсміхнецца мужу ці суседцы, ці бабам, калі сядзяць дзе на лавачцы: "Сынок звоніць…"

Алена БАСІКІРСКАЯ.
Фота аўтара.
рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 603
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 94 250
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 531
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 558
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 708
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 742
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 889
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 25 ноября 2020
Александр, Борис, Владимир, Даниил, Дмитрий, Иван, Константин, Лев, Матвей, Николай, Степан, Федор, Афанасий

Именины 24 ноября 2020
Викентий, Виктор, Евгений, Максим, Степан, Тимофей, Федор

Госці краін

free counters
Партнеры сайта