Авторизация
 

Пра міярчаніна Віталя Хаданёнка: "Хлопец так хораша выступаў. Нават лепш за П'еху!"

25 лістапада, у пятніцу, міярчане адчулі сапраўднае завяршэнне працоўнага тыдня. Ім у гэтым дапамог артыст-зямляк Віталь ХАДАНЁНАК, які жыве ў Наваполацку, але часта прыязджае ў родныя Міёры.

Неаднойчы выступаў на фігуральных мерапрыемствах у Доме культуры, і кожны раз зала прымае яго асабліва цёпла. Нібыта падсвядомай нітачкай злучаны з публікай. "За свайго лічыць хлопца і сталае пакаленне",— заўважаюць прадстаўнікі аддзела культуры.

У РДК у лістападаўскую пятніцу ў прамым сэнсе не было дзе яблыку ўпасці. Пайшлі ў ход прыстаўныя крэслы…Сольную прэм'еру земляка задумала мясцовы рэжысёр,  вопытны культработнік Вольга Борская, якая дбала пра ўдачу выступлення, запаўненне залы, выкшталцаны сцэнарый. Як заўсёды, канцэрты з яе лёгкае рукі праходзяць на "ўра". Тым больш, што артыст—усімі любімы Віталь Хаданёнак.

Не так даўно, у пачатку года, раённая газета публікавала матэрыял пра адоранага хлопца. Ён расказваў чытачам, што выкладае інфарматыку ў Наваполацкай школе, вядзе здаровы лад жыцця, займаецца спортам і, канечне, спявае. Рэгулярна бярэ ўрокі ў спрактыкаваных спецыялістаў.

Другім Хварастоўскім называў уладальніка акадэмічнага голасу былы культработнік, маэстра Сяргей Аляксееў. Віталь падарыў землякам акадэмічныя і эстрадныя песні з рэпертуару Дзяніса Майданава, Мусліма Магамаева, групы "Кватра", Юрыя Антонава, прысвячэнні маме і многае іншае. Асабліва гучна віталі знакамітую арыю з оперы "Містэр Ікс". Пад узнёслае магамаеўскае "За всё тебя благодарю" ўдзячны сын спусціўся ў залу і падарыў маме кветкі. Плакала яна, праслязіўся і сам, бо стрымаць пачуццяў ад шчырасці было амаль што немагчыма. "Хачу быць смерцю, нараджэннем, падзеннем тваім і высямі, вятрамі тваімі вясеннімі, завешчаным і незавешчаным"… Ніхто не мог устаяць перад гэтымі і іншымі грымлівымі нотамі. Віталю дарылі кветкі дзеці і дарослыя. "Хачу, каб у гэтага маладога чалавека ўсё атрымалася",—не хавала ўражанняў дырэктар СШ №3 імя Ягора Томкі Валянціна Атрошка. З "Рафаэла" і букетамі ўзняліся пацалаваць "калегу" прымадонны раённай сцэны Святлана Ішчук і Тамара Якімёнак. Нясмела ўзбіраліся на "пастамент" малыя, каб быць пацалаванымі.

Знакамітыя культработніцы Дар'я Шук і Дзіяна Маляўка прыйшлі на канцэрт звычайнымі глядачкамі. Заадно выступілі вядучымі і праспявалі "Нявесту". Прымяралі, якія былі б прыгожыя ў шлюбе з Віталём. А ёсць шанц, бо артыст нежанаты. У працяг тэмы ён выводзіў пра пачуцці па-італьянску.

Мінула больш за гадзіну. Але публіка не імкнулася мяняць прысмак нот на зімовую слоту. "Хочам яшчэ"—сціпла заўважалі міярчане. "Што ж зробіш, прыйдзецца яшчэ",—усміхаўся Віталь. Яму апладзіраваліі стоячы.

Для акадэмічага вакалу патрэбна адпаведная гукаўзмацняльная апаратура. Каб парадаваць землякоў якасцю, Віталь дамовіўся з мінскімі сябрамі, якія прывезлі калонкі аж з Мінска. У дадатак сам прыхапіў наваполацкія. Так што на неразборлівасць слоў ніхто не скардзіўся, што часта надараецца ў такім жанры пры выкарыстанні дрэннай апаратуры.

Часта запрашаем сталічных або расійскіх зорак, а, як аказваецца, якія слаўныя выгадаваны на нашай зямлі. Харызматычныя, высакародныя, геніяльныя. Пасля канцэрту з сябрам, школьным таварышам, суседам і проста знаёмым многія фатаграфаваліся. Дзякавалі, ціснулі руку і жадалі толькі плёну.
У нядзелю ў горадзе чую размову: "Казалі, што хлопец так хораша выступаў. Нават лепш за П'еху!". Я ўсміхнулася і пайшла далей... Якіх толькі асацыяцый не прыдумае наш народ.

Алена БАСІКІРСКАЯ.
Фота аўтара.  

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 9 декабря 2022
Василий, Георгий, Даниил, Иван, Илья, Иннокентий, Михаил, Назар, Николай, Петр, Тихон, Юлиан, Афанасий, Яков

Именины 8 декабря 2022
Александр, Андрей, Василий, Виктор, Григорий, Иван, Иларион, Климент, Кузьма, Николай, Павел, Петр, Ярослав, Семен

Госці краін

free counters
Партнеры сайта