Авторизация
 

Талентамі багатыяНа сцэне Павяцкага СДК прайшоў трэці тур раённага агляду-конкурсу мастацкай самадзейнасці “Беларусь—мая песня”. Яго ўдзельнікаў вітаў старшыня журы В. С. Мядзюха. Па традыцыі конкурсную праграму пачалі гаспадары. Яна была прысвечана першаму юбілею клуба ветэранаў “Надзея”. Ён правёў нямала цікавых сустрэч-пасяджэнняў. І кожны раз адбывалася нешта новае. Святкавалі Калядкі, увасабляліся ў валачобнікаў, рыхтавалі выставы, праводзілі конкурсы і гульні, арганізоўвалі танцы і юбілеі, спявалі песні. Запомніліся экскурсіі ў Мосар, Полацк, на крыніцу Святога Яна. Ды і самі бабулі не чакалі ад сябе такой актыўнасці. Аказваецца, і ў вёсцы пенсіянеры могуць жыць цікава, насычана.
А на конкурсе для сваіх бабуль з першым конкурсным нумарам выступілі ўнукі. Дарэчы, каб клуб дзейнічаў актыўна, шмат сіл і старання ўнесла мастацкі кіраўнік Аліна Мікалаеўна Капуста. А ў яе і самой юбілейная дата. З ёй павіншаваў начальнік аддзела культуры А. С. Тронькін, уручыў падарунак.

Далей праграму прадоўжылі Анастасія Няміра з песняй “Насця”, харэаграфічны гурт танца “Лявоніха”, вакальная жаночая група, што спявала пра “Родную хату”. Поспехам у гледачоў і журы карысталіся выступленні калектыву тэатра мініяцюр “Павяцкія калючкі”, якія падрыхтавалі сцэнкі “Сачыненне”, “Сварыся на мяне”, “Чалавек у лазні”, “Сем разгневаных жанчын”. Потым зноў песні ў выкананні вакальнай жаночай групы і Анастасіі Няміра.

Сцэнарый выступлення павятчан неаднаразова вяртаўся да юбілею “Надзеі”. А старшыня клуба Часлава Паршута нават выступіла з частушкамі. У заключэнне на сцэну выйшлі самадзейныя музыкі з ансамбля “Павятчанка”. Гучалі вальс, беларуская народная песня “Цячэ вада ў ярок”, “Весялуха”.
Дырэктар СДК А. У. Няміра, мастацкія кіраўнікі А. М. Капуста і А. А. Савуць не толькі працавалі над праграмай, але і самі неаднаразова выходзілі на сцэну ў якасці артыстаў.

Можна назваць рэжысёрскай знаходкай сцэнарый выступлення самадзейных артыстаў з Пераброддзя. Сутнасць яе ў тым, што ў вёску Таленавітая прыязджае карэспандэнт з аператарам, якія працуюць над праграмай “Слаўся, мая зямля!” А тут сельская ідылія: спяваюць птушкі, набірае з калодзежа вады дзяўчына, якая становіцца гідам для прыезджых. Вось гэтую ролю вядучай з поспехам выконвае будучы культработнік Надзея Мікалаеўна Малаток. Яна прадстаўляе жаночую вакальную групу з песняй “Чубарыкі”. Потым гучаць “На вуліцы скрыпка грае”, “Любіць па-беларуску”.

Талентамі багатыя
Але ж тут таленавітыя не толькі дарослыя, побач з імі гуляюць дзеці—вясковыя фіналісты тутэйшай “Фабрыкі зорак”. А гэта Уладзіслаў і Крысціна Глод, Ціма Фёдараў, Насця Касцюкевіч і іншыя. Школьнікі спяваюць песню “Ляціце, мае крылы”, а яшчэ меншыя дзеткі—“Кашалоціка”. У жвавым песенным напрамку і закончылася праграма: жаночая вакальная група спявала “Ночку цёмную”, дзяўчынка-весялінка—“Топні, ножка мая” і—заключная песня пра вёсачку.
Выдатнай рэжысёрскай работай можна назваць праграму Паташнянскага сельскага клуба. Пачалася яна ўрыўкам з п’есы “Калі заспявае певень”, ролю ў якой выконвалі Аляксандр Гайдзель, Алена Гайдзель, Алена Немянёнак, Антон Астукевіч, Эдуард Яроўскі і Валерый Блажэвіч, дырэктар клуба. Сцэнічнае дзеянне неўпрыкметку перайшло ў абрад “Пасад нявесты”, у якім дадаткова прынялі ўдзел Кацярына Такмакова, Яўгенія Шук і Святлана Гайдзель, Міхаіл Мілашэвіч. У далейшым усе нумары знітавалі “сваты”, ролю якіх выконвалі Аляксандр Гайдзель і Антон Астукевіч. “Я—беларусачка” спявала Яўгенія Шук, яе песняй “Сэрца ў тысячу свечак” падтрымаў Эдуард Яроўскі. Сяргей Шук з дачкой Дар’яй успомнілі пра “Шараду-ноч”, Антон Астукевіч выканаў песню “Няхай”, а Алена Немянёнак—“Зямля мая”. Гучна і дружна праграму завяршыла мужчынская вакальная група песняй “Люба”.

Таленавітыя жанчынкі групуюцца вакол Лявонпальскага сельскага цэнтра культуры і вольнага часу, кіруе якім Таццяна Канстанцінаўна Кліманская. Гэта Жанна Агурчонак, Любоў Юрэвіч, Таццяна Баранава. Яны спявалі паасобку і ўсе разам.

Праграму самадзейных артыстаў Даўгінаўскага сельскага клуба вяла бібліятэкар Таццяна Уладзіміраўна Лакотка. З цікавымі нумарамі выступілі жаночая вакальная група, салісты Алена Грэцкая і Наталля Мацур, Віктар Жарніковіч і юная спявачка Даша Грэцкая.

Лепшыя нумары ад гэтых калектываў для выступлення на раённай сцэне вылучыць журы, а цяпер усім самадзейным артыстам вялікі дзякуй за цудоўныя выступленні, якія прайшлі насуперак моцным маразам і першай хвалі прастудных захворванняў.

Леанід МАТЭЛЕНАК.
рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 28 октября 2021
Денис, Дмитрий, Ефим, Иван, Лукьян, Афанасий, Семен

Именины 27 октября 2021
Игнатий, Кузьма, Максимилиан, Михаил, Назар, Николай, Петр, Прасковья

Госці краін

free counters
Партнеры сайта