Авторизация
 

Міярчане на "Славянскім базары"

+
Миорчане на "Славянском базаре"Тры дзясяткі майстроў з Беларусі, Украіны, Латвіі ў час Міжнароднага фестывалю "Славянскі базар у Віцебску" ў некалькіх намінацыях спаборнічалі ў пляценні лазы на свяце-конкурсе "Лазовы прут—2016".
 
Журы пад кіраўніцтвам старшыні Беларускага саюза майстроў народнай творчасці Яўгена Сахуты станоўча ацаніла ўмельства многіх спецыялістаў, сярод іх адзначаны творчы дэбют Андрэя Званскага, які прадстаўляў Шаркаўшчыну. У суседні раённы цэнтр ён трапіў пасля заканчэння Віцебскага тэхналагічнага каледжа, а ў свой час вучыўся сакрэтам абыходжання з лазой у дырэктара Міёрскай дзіцячай школы мастацтваў Баляслава Чарняўскага. 

Миорчане на "Славянском базаре"На сёлетніх творчых спаборніцтвах былы вучань і настаўнік зноў сустрэліся. Баляслаў Часлававіч выступаў у намінацыі "Выраб мэблі" разам з яшчэ адной былой вучаніцай Анастасіяй Даргель, цяпер другакурсніцай таго ж Віцебскага тэхналагічнага каледжа. Яны разам у "Горадзе майстроў" плялі з лазы ўслончык і занялі з ім трэцяе месца. Вось і атрымалася, што на сцэне ў час узнагароджання Баляслаў Часлававіч знаходзіўся ў акружэнні сваіх таленавітых вучняў.

—На сёлетніх спаборніцтвах было ў каго павучыцца новаму,—нагадвае Баляслаў Чарняўскі.—Ювелірнай работай з лазой вызначаўся майстар з Даўгаўпілса Віктар Кухальскі. Ён да дасканаласці давёў сам працэс, прадэманстраваў калегам новыя ўзоры і тэхніку ў рабоце. Тым больш цікава было даведацца, што латышскі спецыяліст па рабоце з лазой родам з суседняй Браслаўшчыны.

Леанід МАТЭЛЕНАК.
На здымках: пляценнем услончыка займаюцца Баляслаў Чарняўскі і Анастасія Даргель; на сцэне ў час узнагароджання  Баляслаў Чарняўскі, Анастасія Даргель і Андрэй Званскі.


рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 629
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 94 966
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 691
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 652
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 723
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 770
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 923
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 5 декабря 2020
Алексей, Архип, Борис, Василий, Владимир, Герасим, Иван, Илья, Максим, Марк, Михаил, Павел, Петр, Фаддей, Федор, Прасковья, Афанасий, Яков

Именины 4 декабря 2020


Госці краін

free counters
Партнеры сайта