Туркоўскі запеў
gazeta 4-02-2011, 10:20 2 608 Культура

30 студзеня на базе Туркоўскага сельскага Дома культуры праведзены першы тур раённага агляду-конкурсу калектываў мастацкай самадзейнасці і народнай творчасці “Беларусь—мая песня”. Тэматычная накіраванасць—“Таленты роднай зямлі”.
Начальнік аддзела культуры Аляксандр Сяргеевіч Тронькін адзначыў, што склалася традыцыя з году ў год праводзіць агляды мастацкай самадзейнасці. Пажадаў усім творчага поспеху.
Распачалі выступленне гаспадары—удзельнікі мастацкай самадзейнасці Туркоўскага сельскага Дома культуры. У выкананні хору прагучалі песні “Ой, за гаем—гай”, “Беларускі дом”. Харыстаў змяніў танцавальны гурт. У яго выкананні гледачы пабачылі польку, жартоўны танец “Жоўтая кветка”.
Караліна Лапіцкая прачытала верш.Вакальная жаночая група на развітанне праспявала песню “Чабарок”.

Самадзейныя артысты Сіцькоўскага сельскага клуба разыгралі інсцэніроўку па вядомаму фільму “Вяселле ў Малінаўцы”. Задумка добрая, але “тэхналагічнае” ўвасабленне з вядомага “Шынка 13 крэслаў”. Дзесяцігоддзі назад такія праграмы ўспрымаліся на “ўра”, а сёння хочацца бачыць дзейства “ўжывую”. Тым не менш з пастаўленай задачай выступоўцы справіліся. Пастараліся яны з дэкарацыямі і касцюмамі. Каларытным атрымаўся персанаж Папандопулы ў выкананні Аляксандра Івашкевіча. Стараўся Арцём Шымуковіч, які выконваў ролю салдата. Цёпла прымалі гледачы салістку Ядвігу Ганебную з песняй “Яблыневы вечар”. Частушачніцы Галіна Фурманава і Алена Шаўлюга разагрэлі прысутных. Сіцькоўцы паставілі сцэнку “Вешалка”, група сучаснай харэаграфіі падрыхтавала танец “Вечаровая гулянка”. Песенным акордам завяршалася праграма: Крысціна Глебка праспявала “Добры дзень, раніца!” і ў выкананні ўсіх удзельнікаў стаўшая ўжо традыцыйнай “Чарка на пасашок”.
Прыхільна сустрэлі гледачы выступленне жаночай вакальнай групы Чэраскага сельскага Дома культуры. Прагучалі песні “Пад акном шырокім” і “Вечарынка”.
Затым “Вясельны абрад” у выкананні фальклорнага калектыву.
Салісткі Ганна Шчасная і Сняжана Аксёнава прадэманстравалі сваё майстэрства. Раскавана, эмацыянальна прыпаднесла выступленне Сняжана Аксёнава, асабліва не пакінула раўнадушнымі гледачоў песня, прысвечаная матулі. А яшчэ ў Сняжаны была роля вядучай. Дуэтам салісткі праспявалі песню “Белая Русь”. Гожы фінал. На сцэну выходзяць усе ўдзельнікі мастацкай самадзейнасці і разам са сваімі салістамі заканчваюць спяваць гэтую песню.
Самадзейныя артысты Узмёнскага сельскага клуба паставілі “Калядкі”, “Жанілі Цярэшку”. Апладысменты гучалі ў зале, калі Д. Тамашэвіч і А. Панікава выконвалі песню “Белая касыначка”.

На здымках: 1. Маладыя харысты, вучні 11 класа; 2. Вясельны абрад у выкананні самадзейных артыстаў Чэраскага СДК; 3. Выстава ручнікоў; 4. Удзельнікі харэаграфічнага гурта пры Туркоўскім СДК.
Людвіг КАСАТЫ.
Похожие статьи
0 комментариев
Добавить комментарий
Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.