Авторизация
 

Агляд мастацкай самадзейнасці ў Язне і Дзісне

+
Смотр художественной самодеятельности в Язно и Дисне"Дружнаю сваёй сям'ёй Вам падымуць тут настрой госці з Істаўкай зямліцы— гурт вясёлы "Іставіца". Пявучая "Іставіца"—калектыў народны паглядзіце на іх, і на што яны годны."

З такога мажорнага ўступу артысты Істаўскага СК распачалі чарговы тур раённага агляду калектываў мастацкай самадзейнасці ў Язненскім СДК. Сцэна аформлена адпаведна тэматыцы, у зале цёпла, а мясцовая народная ўмеліца Таццяна Касатая прадставіла асабістую творчую выставу, здзіўляючы талентам. 
 
Артысты Істаўскага СК актыўныя носьбіты беларускай культуры і духоўнай спадчыны. З першых хвілін зачараваў аўтэнтычнымі песнямі гурт у складзе Зінаіды Люцкай, Ядвігі Фурс, Веры Грыдзюшка, Антаніны Тарарака, Алены Стома, Веры Глебка, Таццяны Козел, Людмілы Дзіміт-ровіч, Людмілы Альхімовіч і Раісы Налівайка. Адметна, што тром першым з названых жанчын ужо больш за 80. Усе ўдзельнікі калектыву на сцэне большую палову свайго жыцця і кажуць, што спеў душу лечыць. Рэпертуар заўсёды падбіраюць самі. На гэты раз прапанавалі абрадавую-"Аў полі жніўка" і народныя "Шумяць вербы" і "Я малада па грыбы пайшла".

Смотр художественной самодеятельности в Язно и ДиснеГэты ж фальклорны гурт прадэманстраваў парны бальны танец з характэрнымі элементамі іспанскай манеры крокаў і поз, які "прыйшоў у народ" са шляхецкіх залаў і раней карыстаўся папулярнасцю на гарадскіх і вясковых вечарынках.
Людміла Сямчонак развесяліла байкай "Закаханы морж", расказала верш-наказ "Не трацьце жыццё". Дуэтам спявалі Яўген Кабяк і Ірына Парадня, якая выступала і сольна.  

Віталі вакальную жаночую групу ў складзе Валянціны Кабяк, Алены Каланда, Ірыны Кадушка, Алены Парадня, Зінаіды Белавус, Алены Мурашка, Раісы Налівайка, Таццяны Белавус і Зінаіды Пальцавай.
Аксана Кулянок і Яўген Кулянок, Аляксандр Каланда і Наталля Дзімітровіч кружылі ў вальсе, а самыя юныя Данііл і Арына Стома танцавалі "Крыжачок."

—Усе ўдзельнікі дзіцячага танцавальнага гуртка, які дзейнічае пры нашым  клубе,—вучні Цвецінскай СШ, бо ў Ісце школы няма, а вось таленавітыя дзеткі—ёсць,—патлумачыла загадчыца культустановы Раіса Налівайка.—Прырода многіх адарыла прыгожымі галасамі рознай танальнасці, а ў супольным спеве такое рознагалоссе гучыць прыгожа. Таленавітыя вяскоўцы праяўляюць творчую ініцыятыву. Сёлета таксама загадзя паклапаціліся пра рэпертуар і арганізацыю рэпетыцый. У калектыве 27 удзель-нікаў. Ёсць сямейныя дынастыі, у гэтым ліку Антаніна Тарарака, яе дачка Алена Каланда і ўнук Аляксандр Каланда.  Брат і сястра Яўген і Аксана Кулянок, якія танчаць. Яўген Кабяк таксама танцор, а яго маці Валянціна спявае ў вакальнай групе.

Смотр художественной самодеятельности в Язно и ДиснеБольшасць песняў з Іста гучала на беларускай мове, а завяршылі праграму "Ты бацькоў не забывай" і "Гары касцёр" у выкананні квартэта.
Затым калектыў Цвецінскага СДК прапанаваў шматжанравую праграму с песнямі, вершамі і прозай, даючы магчымасць то паглыбіцца ў роздум, то са шчырай усмешкай дружна пляскаць у далоні. Вядучыя Марына Барысёнак і Ксенія Красько адзначылі, што "ў ахвоту паспяваць, пагуляць, настрой добры падтрымаць". Гэта пацвярджала і бадзёрая беларуская песня "Дранікі" ў выкананні змешанай вакальнай групы, якой акампанавала на баяне Ніна Мятла. Тут жа прадстаўнікі клуба беларускай нацыянальнай кухні "Цвецінскія прысмакі" вынеслі ў залу смачныя дранікі з мясам і салодкія пачастункі. Вакальная жаночая група вельмі задушэўна выканала "Каліна-маліна", дзе і словы краналі душу.
—У нашым творчым калектыве артысты рознага ўзросту і розных прафесій. Напрыклад, Лілія Сямчонак працуе аператарам на свінагадоўчым комплексе, а Наталля Вайцяховіч—настаўніца. Таццяна Капцюг—ідэолаг у сельгаставарыстве, далучыўся да мастацкай самадзейнасці і яе сын-школьнік Ваня. З 2002-га года выходзіць на сцэну  Алена Талапіла, каля 15 гадоў—Марына Барысёнак,—расказвалі пра сябе цвецінскія жанчыны.

Смотр художественной самодеятельности в Язно и ДиснеВаня Капцюг задушэўна спяваў пра Беларусь "Васількі". Затым з юнымі сябрамі Насцяй Лінкевіч, Алесяй Саковіч і Уладам Басянком гулліва зацягнулі "весело скрипели башмачки".  

Андрэй Галыня эмацыянальна дэкламаваў верш Э. Асадава, які дапамагаў асэнсаваць пэўныя моманты жыцця. Гэты ж артыст выконваў галоўную ролю ў жартоўнай мініяцюры "Пад балконам".
Вераніка Станкевіч дэкламавала аповяд пра маці, сын якой загінуў у Афганістане. У той момант некаторыя ў зале выціралі слёзы.
Пра каханне спяваў Арцём Філіповіч. Дуэт у складзе Ніны Мятла і Ліліі Сямчонак выканаў песню "Светят звёзды". Завяршыла выступленне змешаная вакальная група.

Калектыў Язненскага СДК вылучаўся высокім прафесіяналізмам. Лірычна распавялі пра Язненскі куточак вядучыя Ларыса Бервячонак і Ларыса Карпава. Трэба адзначыць, што аўтарам вершаваных радкоў сцэнарыя з'яўляецца паэтэса, сябра раённай газеты Марына Селівёрстава.

Пра гасціннасць і прыгажосць родных мясцін заспявала "Запрашаем у Язненскі край" вакальная змешаная група. Аўтар слоў—Леанід Гомельскі, які мінулым летам адпачываў у тутэйшых мясцінах і падзяліўся пачуццямі ў  вершаваных радках. Музыку на яго словы напісала выкладчыца Дзісенскага філіяла  школы мастацтваў Яўгенія Барок.

Народны фальклорны калектыў "Язынка" разам з дзяўчатамі з танцавальнага гурта прадставіў тэатралізаваную праграму "Дажынкі". Выкарыстоўваліся шматмятровыя жоўтыя атласныя палотны, якія, дзякуючы ўмелым рухам Валянціны Быкавай, Ларысы Карповіч, Валянціны Цітовай, Алены Бамко, Ганны Казлоўскай і Ларысы Карпавай трапяталіся ў паветры і здавалася, што гэта лёгкі вецер гойдае хлебную ніву, дзе працавалі юныя жнейкі. Дзяўчаты ў танцы трымалі ў руках сапраўдныя спелыя каласкі. На завяршэнні прыпаднеслі старшыні журы Васілю Мядзюху хлебны каравай. У ролі Гаспадыні выступіла старшыня Язненскага сельвыканкама Валянціна Фядзьковіч. Разам з Гаспадаром (Анатолем Дуброўскім) прымала ад жнеек дажніўны сноп, які паставілі ў "чырвоны кут". Паводле народнага абраду жнейкі надзелі на галаву Гаспадару сплецены з жыта і кветак вяночак, што пасля ўпрыгожыў важкі сноп, які стаў на сцэне нібы своеасаблівым "абярэгам" падчас выступлення язненцаў.

Загадчыца СДК Ларыса Бервячонак адзначыла, што пастаноўка тэатралізаванай праграмы патрабавала шмат цярпення і старання, бо трэба было "адшліфаваць" сінхроннасць рухаў у танцы, дабіцца сугучча галасоў падчас спеваў. 
Песню "Бераг белых буслоў" выканалі Дзіяна Коласава, Віка Бабінская і Міхаіл Карпаў (мастацкі кіраўнік Вольга Александроўская). Гучалі таксама "Закружило  да завьюжило" і "Белая яблыня" (мастацкі кіраўнік Ларыса Карпава).
Спявала дзіцячая вакальная група. Сольна выканаў песню Жэня Маліноўскі, а ў падтанцоўцы выступілі Дзіяна Кузьміч, Насця Козырава, Насця Свірко. Затым танцавальны калектыў дзяўчынак кружыў у белых сукенках у "Вальсе кветак". Удала спраўляліся з роляй юных вядучых падчас выступлення дзіцячага калектыву Яна Лавашова і Вольга Фурс. Дуэтам спявалі Міхаіл Карпаў і Уладзімір Каханчык. Чытала аўтарскія вершы Марына Селівёрстава.

Ад душы ўсе смяяліся падчас мініяцюры "Пра медыцыну з гумарам".
Насычаная праграма Язненскага СДК узяла гледача ў палон. Прыгожыя галасы, касцюмы, артыстызм—іх не зблытаеш ні з якім іншым калектывам.

Смотр художественной самодеятельности в Язно и ДиснеУ Дзісенскім ГЦК выступалі толькі гаспадары сцэны, якія падрыхтавалі паўтарагадзінны канцэрт. Вялі яго Галіна Мялешка і Ксенія Кагукіна. Першай саліравала Ядвіга Ганебная песняй "Люблю цябе, белая Русь". Харэаграфічны калектыў "Вясёлка" (мастацкі кіраўнік Наталля Астукевіч) паланіў прыгажосцю ўсім знаёмай "Полькі-янкі", танчылі і пад "Валёнкі".  Дружна апладзіравалі юнаму марачку Даніілу Астукевічу, які вясёла спяваў у коле дзяўчатак: "Капітан, капітан усміхніся…" 
Аляксей Астукевіч зацягнуў сольна "Каханая дзяўчына" і ў дуэце са Святланай Доўнер—"Дзве душы". Цудоўна выканаў "Маленства край" тэнар Аляксандр Ляшкевіч, а  вакальны гурт ветэранаў "Чырвоны гваздзік" спяваў пра "Дзісёнку". 
Тэатральны калектыў зрабіў жартоўную пастаноўку па п'есе Г. Марчука "Калі заспявае певень".  У ролі Кацярыны выступіла Ксенія Кагукіна, а яе жаніха Паўліка сыграў Аляксей Астукевіч. Перашкаджаў іх сяброўству Манах—Уладзімір Майсяёнак. Ён жа выступіў і ў вобразе Чорта. Удала пераўвасобіўся ў Пана Таўкачыка Пётр Ганебны. У ліку іншых персанажаў выступалі Галіна Мялешка, Аляксандр Швед, Валянціна Швед і Віктар Баўтот.

Квартэту ў складзе Аляксандра Ляшкевіча, Аляксея Астукевіча, Святланы Доўнер  і Людмілы Вершалоўскай акампанаваў на гітары Ігар Гіргель. "Рэха жураўлінае" спявала Джэсіка Двойніна.
Высока ацаніла журы мужчынскі вакальны гурт "Дзісенчукі", які выканаў дзве песні, з асаблівым запалам гучала: "Біла маці дзеўку бярозавым прутам, каб дзеўка не стаяла з маладым рэкрутам…"

Ансамбль "Каліна" праспяваў "Марусенька" і "Добрым людзям". На цымбалах грала Галіна Мядзелец, на баянах—Валянціна Кавалеўская і Святлана Доўнер, на гітары—Яўгенія Барок, на бубне—Аляксандр Ляшкевіч, спявалі Ядвіга Ганебная, Ала Цурыкава, Аляксей Астукевіч і Святлана Протас.

Змешаны вакальны гурт завяршыў рознажанравую канцэртную праграму песняй "Малітва".
Варта адзначыць, што творчыя гурты з Язненшчыны і Дзісны старанна падрыхтаваліся да агляду і ёсць імкненне да ўвасаблення новых ідэй і праектаў. Агляды-конкурсы мастацкай самадзейнасці калектываў праводзяцца штогод, і кожны з іх дае магчымасць выявіць новыя, адметныя, па-свойму яркія і самабытныя таленты.

Эліза БЛАЖЭВІЧ.
Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА.


рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках

  • да 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 279
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 87 395
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 84 343
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 459
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 41 661
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 532
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 656
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 26 мая 2020
Александр, Василий, Георгий, Ефим, Макар, Сергей, Тарас, Юрий, Ирина

Именины 25 мая 2020
Герман, Денис, Иван, Петр, Федор, Евдокия, Семен, Филипп

Госці краін

free counters
Партнеры сайта