Авторизация
 

Чэраскіх вяскоўцаў збліжае кніжны храм

+
У Чэраскую бібліятэку прыходзяць не толькі для таго, каб узяць кнігі, зрабіць ксеракопіі дакументаў ці папрацаваць за камп'ютарам. Тут вучацца ствараць уласнымі рукамі прыгожыя рэчы юныя майстры, захоўваюць і адраджаюць традыцыі продкаў нераўнадушныя да мінулага свайго мястэчка аматары-краязнаўцы, гутараць па душах і дзеляцца сакрэтамі прыгажосці, кулінарыі і рукадзелля жанчыны-сяброўкі.

Адчыняеш дзверы на ўваходзе ў будынак, і адразу прыцягвае ўвагу куток беларускага побыту, створаны ў фае. Ручнікі, калаўрот, драўляны коўш і іншыя рэчы гаспадарчага і хатняга ўжытку, прызначэнне якіх вядома цяпер далёка не кожнаму, сабраны ў цікавую экспазіцыю. Калі хтосьці прыходзіць у бібліятэку ўпершыню, абавязкова затрымаецца ля выстаўленых прадметаў.
Наступнае памяшканне—абанемент і чытальная зала адначасова. Тут выдаюцца кнігі, газеты і часопісы, ладзяцца мерапрыемствы, праходзяць пасяджэнні клуба "Суседачкі" і заняткі гуртка "Чудесинки".

Вось і падчас нашага візіту за творчасцю засталі вучняў пачатковых класаў, якія старанна нанізвалі на жылку каляровыя бусінкі. Цікава, што разам з дзяўчатамі майстэрства бісерапляцення асвойваюць і хлопчыкі.
—Вучні-пачаткоўцы—мае добрыя памочнікі і актыўныя чытачы,—расказвае бібліятэкар Надзея Федуковіч.—З імі праводзім гутаркі на розныя тэмы, займаемся рукадзеллем. У большасці дзяцей старэйшага ўзросту з'яўляюцца іншыя інтарэсы, а вось з малодшымі працуем актыўна. 
Бібліятэкар адзначае, што сярод чытачоў шмат дарослых людзей. І гэта не толькі жыхары Чэрасаў. У ваколічных вёсках Сушкі, Вільнова, Слаўшчызна, Пціцкія таксама ёсць аматары друкаванага радка. Густы ва ўсіх розныя: хтосьці класіку перачытвае, апошнім часам узрасла цікавасць да творчасці Ф. Дастаеўскага, іншыя аддаюць перавагу выключна беларускай літаратуры, камусьці па душы гістарычныя і прыгодніцкія творы, не паспяваюць запыліцца дэтэктывы і лёгкія раманы. З перыядычных выданняў найбольш карыстаюцца попытам часопіс "Планета", газеты "Аргументы и факты", "Витебские вести" і, вядома, "Міёрскія навіны". Загадчыца ўстановы добра ведае чытацкія сімпатыі аднавяскоўцаў і заўсёды знойдзе, што прапанаваць. Калі раптам камусьці хвароба ці іншая прычына не дазваляе прыйсці памяняць кнігу, можна патэлефанаваць бібліятэкару, які не адмовіць у просьбе прынесці літаратуру на дом. 

Чересских сельчан сближает книжный храмНадзея Аркадзеўна загадвае Чэраскай бібліятэкай на працягу 30 год. За гэты час змянілася не адно пакаленне чытачоў, а ўстанова тры разы прапісвалася на новых адрасах. На працягу ўсёй працоўнай дзейнасці, першыя пяць год якой прайшлі ў Чэраскім СДК, жанчыне спадарожнічалі жаданне і імкненне зберагчы культурныя здабыткі роднага мястэчка і яго ваколіц. 

—Люблю сваю вёску, яе гісторыю і людзей. Хочацца, каб мінулае родных мясцін захавалі наступныя пакаленні,—гаворыць бібліятэкар.—Багатую спадчыну пакінулі сталыя жанчыны з вёскі Маляўкі, успаміны якіх запісвалі, калі яшчэ працавала ў сельскім Доме культуры. Яны шмат чаго расказвалі пра народныя традыцыі і абрады. Тыя запісы захоўваюцца і цяпер. Да іх часта звяртаюся.

Больш за 5 год Чэраская сельская бібліятэка працуе па праграме "Нам засталася спадчына". Збіраецца матэрыял пра мясцовыя традыцыі, вывучаецца гісторыя аграгарадка і яго ваколіц, пазнаюцца кулінарныя сакрэты продкаў, адкрываюцца новыя таленты ў асяродку вяскоўцаў. Алгарытмы даўніх абрадаў не толькі друкуюцца на паперы і складаюцца ў папкі, ім знаходзіцца практычнае прымяненне. Так, кожную зіму па Чэрасах ходзяць калядоўшчыкі. Апранутыя ў розныя касцюмы мясцовыя жыхары наведваюцца да аднавяскоўцаў з каляднымі песнямі і добрымі пажаданнямі. Гаспадары заўсёды ім рады.

Чересских сельчан сближает книжный храм—Да абрадаў далучаем і дзяцей, на Вялікдзень ходзім з імі да хворых,—адзначае бібліятэкар.—Увогуле, вяскоўцы заўсёды адгукаюцца на просьбу прыняць удзел у тым ці іншым мерапрыемстве.
Адносінамі плённага супрацоўніцтва звязана бібліятэка з мясцовым СДК. Нават сцэнарыі да святаў пішуць разам. Рыхтуючыся да штогадовага агляду-конкурсу мастацкай самадзейнасці выкарыстоўваюць назапашаны матэрыял пра мясцовыя традыцыі для тэатралізаванай пастаноўкі пэўнага абраду.

Узгадваецца спадчына продкаў і падчас пасяджэнняў клуба "Суседачкі", звычайна прымеркаваных да святаў народнага і свецкага каляндара. Аб'яднанню ідзе шосты год, а ўзнікла яно са звычайных пасядзелак.
—Аднойчы запрасіла мясцовых жанчын на мерапрыемства ў бібліятэку. Пагутарылі пра тое-сёе, і ўзнікла ідэя збірацца часцей,—расказвае Надзея Аркадзьеўна.—Хоць і жывём мы ў адной мясцовасці, але адна пра адну ведалі няшмат. "Суседачкі" зблізілі жанчын. 
Цяпер у клубе 17 удзельніц. Гэта жанчыны рознага ўзросту, у якіх свае інтарэсы і погляды на жыццё. Ім цікава збірацца разам, спяваць песні, дзяліцца сакрэтамі. Кожнае пасяджэнне мае свае адметнасці. Да прыкладу, на Масленіцу частуюцца блінамі, прыгатаванымі па ўласных рэцэптах "суседачак". У мінулым годзе адбылося знаёмства з міёрскім клубам "Бажэна", а сёлета ў студзені прымалі гасцей з райцэнтра ў сябе. Сяброўскія сустрэчы будуць працягвацца.

Кацярына РЫНКЕВІЧ.
Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 97 117
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 79 339
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 55 798
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 40 550
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 39 345
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 35 879
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 24 873
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 19 июля 2019
Александр, Анатолий, Андрей, Антон, Архип, Валентин, Василий, Виктор, Ефим, Иннокентий, Лукьян, Федор, Марфа, Ульяна

Именины 18 июля 2019
Василий, Геннадий, Сергей, Степан, Агния, Анна, Варвара, Елизавета, Афанасий

Госці краін

free counters
Партнеры сайта