Авторизация
 

Работнікі культуры Міёршчыны адзначылі прафсвята

Работники культуры Миорском районе отметили профпраздник У перадапошнюю кастрычніцкую пятніцу мясцовыя культработнікі ўрачыста адзначылі свой прафесійны дзень, які прыпадае на другую нядзелю месяца. Святкаванне адклалі, бо ішлі датэрміновыя выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і набліжаўся асноўны гарачы дзень важнай палітычнай падзеі, да якой спецыялісты культурнага рэчышча дасканала рыхтавалі не толькі забаўляльныя праграмы, але і ўдзельнічалі ва ўчастковых камісіях. Ды перанос настрою не азмрочыў. Свята адчувалася, бо скрозь гучалі віншаванні. Са сцэны іх адрасавала галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Ірына Кубарка. Яна і прааналізавала вынікі работы культработнікаў за сёлетні год.  

 

 

апраўды, 2015-ты—надта насычаны. Варта прыгадаць фестывалі: міжнародны кулінарны "Еўрапейскія прысмакі", сярэднявечнай культуры "Спадчына старажытнай Мерэі", свята райцэнтра, а таксама традыцыйныя: абласное нацыянальных культур "Нас з'яднала зямля Беларусі", брэндавае экалагічнае "Жураўлі і журавіны Міёрскага краю". 
Не сакрэт, што эфектыўнасць работы залежыць ад кадраў. У сферы заняты 203 чалавекі, у тым ліку 154—па профілі. Сёлета ў раён прыехалі 5 маладых спецыялістаў—усе яны мясцовыя. Аляксандр Крупко—выпускнік Віцебскага дзяржуніверсітэта імені П.М. Машэрава прыняты ў гісторыка-этнаграфічны музей, Вольга Арцімовіч і Анастасія Драба скончылі сталічны ўніверсітэт культуры і мастацтваў і працуюць у раённай цэнтральнай бібліятэцы, Дзіяна Маляўка пасля Наваполацкага музычнага каледжа папоўніла штат аддзела арганізацыйна-метадычнай работы РДК, Яўгенія Баговіч, выпускніца той жа ўстановы, настаўнічае ў дзіцячай школе мастацтваў. 
У дамах культуры і сельскіх клубах запрашаюць да разнастайных відаў творчасці 158 фарміраванняў, у іх удзельнічае 1681 чалавек. У тым ліку ў 80-ці дзіцячых 794 наведвальнікі. 10 творчых калектываў маюць званне "народны" і 2—"узорны". За актыўную дзейнасць на працягу года  ў раёне і за яго межамі варта адзначыць фальклорныя гурты "Язынка" (кіраўнік Ларыса Бервячонак) і "Іставіца" (Раіса Налівайка), узорны аркестр баянаў-акардэонаў (Ігар Лавец), эстрадную студыю "Зараніцы" (Ігар Бунта), народны тэатр РДК (Аляксей Гайдзель), народны тэатр мініяцюр РДК (Вольга Борская), клуб майстроў "Святліца" РДК (Алена Батарчук), клуб нацыянальнай кухні "Цвецінскія прысмакі" (Зінаіда Кадушка), узорны тэатр авангарднай моды "Гаворачыя мадэлі" (Святлана Яроменак). Творчыя калектывы, індывідуальныя выканаўцы, майстры народнай творчасці прадстаўляюць наш раён на шматлікіх конкурсах і фестывалях. Спынімся на абласных. У спаборніцтве маладых выканаўцаў "Песні юнацтва нашых бацькоў" выйшлі ў фінал Дар'я Шук і Святлана Атопкіна. Фіналістамі сталі і перабродцы ў конкурсе гульнёвых праграм. Паспяхова выступілі ў "Масленічным разгуляі" ( "Іставіца" і "Цвецінскія прысмакі"), на свяце гумару "Смяяцца не грэх" (тэатр мініяцюр РДК), у выставе народнай творчасці, прысвечанай юбілейным угодкам Перамогі (Дзісенскі Дом рамёстваў), аглядзе аматарскіх тэатраў сельскіх устаноў культуры (Паташнянскі СК). Скарылі і міжнародны памост. Фестываль народнай музыкі "Звіняць цымбалы і гармонік" (клуб народных майстроў "Святліца"), "Славянскі Базар у Віцебску" (РДК, Язна, Іст, Цвеціна). 
Павышае прафесійнае майстэрства агляд мастацкай самадзейнасці і народнай творчасці. Штогод на высокім узроўні, і сёлета не выключэнне, выступаюць Язна, Паташня, Іст, Наўгароды, Чапукі, Цвеціна, Павяцце, Дзісна. 
Традыцыйнымі сталі святы народнага календара, дзяржаўныя і прафесійныя. Рэгулярна ўшаноўваюцца вяскоўцы. 
Паслугамі бібліятэк за 9 месяцаў скарысталася больш за 10 тысяч чытачоў ці 47,6 % жыхароў раёна. Для іх увагі больш за 234 тысячы кніг, часопісаў, газет, дакументаў. Сёлета ў камплектацыю раёна паступіла 8540 асобнікаў друкаваных выданняў, на што затрачана 504,4 мільёна рублёў. Бібліятэкі актыўнічаюць і ў мерапрыемствах, наладжваюць выставы, прапануюць камп'ютарныя паслугі. Асобыя словы ўдзячнасці кіраўніцтва адрасуе Ларысе Карпавай, Алене Дулінскай, Тамары Сцепулёнак, Зінаідзе Бунта, Іне Цярэшка, Юліі Шоцік і іншым. 
У Міёрскай ДШМ  і яе філіялах у Дзісне і Язне 35 настаўнікаў, займаюцца 387 вучняў па 9 спецыяльнасцях. Пры школах 9 самадзейных калектываў, 2 з якіх маюць званні. Культурнае жыццё ніяк не абыходзіцца без настаўнікаў і выхаванцаў ДШМ. Слаўна праяўляюць сябе ўзорны аркестр баянаў і акардэонаў (кіраўнік Ігар Лавец), квінтэт ДШМ (Ігар Бунта), ансамбль скрыпачоў (Ірына Кісляк), дзіцячы хор (Зінаіда Пучкоўская), дзіцячы харэаграфічны калектыў (Аляксандра Катышава), інструментальны ансамбль "Каліна" з Дзісны (Галіна Мядзелец), а таксама супольныя выступленні настаўнікаў і вучняў, якія сёлета не раз станавіліся прызёрамі на славутых музычных спаборніцтвах. 
У музейным фондзе 4886 экспанатаў, практычна ўсе яны сабраны сваімі рукамі. Работнікі разам з супрацоўнікамі заказніка "Ельня" распрацоўваюць вандроўныя маршруты, праводзяць экскурсіі. 
Адрасавала віншавальныя словы культработнікам намеснік старшыні райвыканкама Таццяна Стальмачонак. 
—Самае радаснае ў рабоце—калі гараць вочы. Вам удаецца падарыць людзям добры настрой, захаваць і перадаць завядзёнкі,—гаварыла Таццяна Алегаўна і ўручыла ўзнагароды за шматгадовую і добрасумленную працу. 
Так, падзяка райвыканкама аб'яўлена мастаку-афарміцелю цэнтральнай раённай бібліятэкі Алене Чарнаок. Ганаровымі граматамі райвыканкама ўшанаваны дырэктар Дзісенскага ГЦК Аляксей Астукевіч, дырэктар кінавідэаўстановы Мікалай Пазнякоў. Ганаровыя граматы аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама—настаўніцы Міёрскай ДШМ Ірыне Кісляк, загадчыкам Істаўскага СК Раісе Налівайка, Мікалаёўскага СК Таццяне Івашкевіч і Даўгінаўскай сельскай бібліятэкі-клуба Таццяне Лакотка. 
Мясцовых культработнікаў канцэртнай праграмай павіншавалі калегі-суседзі з Браслава. Яны паасобку адрасавалі песні ўсім катэгорыям у спецыялізаванай, узроставай размаітасці. Парадаваў і тамашні народны тэатр мініяцюр "Покер".
Алена БАСІКІРСКАЯ.
Фота К. БЛАЖЭВІЧА. 

Работники культуры Миорском районе отметили профпраздник Cапраўды, 2015-ты—надта насычаны. Варта прыгадаць фестывалі: міжнародны кулінарны "Еўрапейскія прысмакі", сярэднявечнай культуры "Спадчына старажытнай Мерэі", свята райцэнтра, а таксама традыцыйныя: абласное нацыянальных культур "Нас з'яднала зямля Беларусі", брэндавае экалагічнае "Жураўлі і журавіны Міёрскага краю". Не сакрэт, што эфектыўнасць работы залежыць ад кадраў. У сферы заняты 203 чалавекі, у тым ліку 154—па профілі. Сёлета ў раён прыехалі 5 маладых спецыялістаў—усе яны мясцовыя. Аляксандр Крупко—выпускнік Віцебскага дзяржуніверсітэта імені П.М. Машэрава прыняты ў гісторыка-этнаграфічны музей, Вольга Арцімовіч і Анастасія Драба скончылі сталічны ўніверсітэт культуры і мастацтваў і працуюць у раённай цэнтральнай бібліятэцы, Дзіяна Маляўка пасля Наваполацкага музычнага каледжа папоўніла штат аддзела арганізацыйна-метадычнай работы РДК, Яўгенія Баговіч, выпускніца той жа ўстановы, настаўнічае ў дзіцячай школе мастацтваў. У дамах культуры і сельскіх клубах запрашаюць да разнастайных відаў творчасці 158 фарміраванняў, у іх удзельнічае 1681 чалавек. У тым ліку ў 80-ці дзіцячых 794 наведвальнікі. 10 творчых калектываў маюць званне "народны" і 2—"узорны".

 

Работники культуры Миорском районе отметили профпраздник За актыўную дзейнасць на працягу года  ў раёне і за яго межамі варта адзначыць фальклорныя гурты "Язынка" (кіраўнік Ларыса Бервячонак) і "Іставіца" (Раіса Налівайка), узорны аркестр баянаў-акардэонаў (Ігар Лавец), эстрадную студыю "Зараніцы" (Ігар Бунта), народны тэатр РДК (Аляксей Гайдзель), народны тэатр мініяцюр РДК (Вольга Борская), клуб майстроў "Святліца" РДК (Алена Батарчук), клуб нацыянальнай кухні "Цвецінскія прысмакі" (Зінаіда Кадушка), узорны тэатр авангарднай моды "Гаворачыя мадэлі" (Святлана Яроменак). Творчыя калектывы, індывідуальныя выканаўцы, майстры народнай творчасці прадстаўляюць наш раён на шматлікіх конкурсах і фестывалях. Спынімся на абласных. У спаборніцтве маладых выканаўцаў "Песні юнацтва нашых бацькоў" выйшлі ў фінал Дар'я Шук і Святлана Атопкіна. Фіналістамі сталі і перабродцы ў конкурсе гульнёвых праграм. Паспяхова выступілі ў "Масленічным разгуляі" ( "Іставіца" і "Цвецінскія прысмакі"), на свяце гумару "Смяяцца не грэх" (тэатр мініяцюр РДК), у выставе народнай творчасці, прысвечанай юбілейным угодкам Перамогі (Дзісенскі Дом рамёстваў), аглядзе аматарскіх тэатраў сельскіх устаноў культуры (Паташнянскі СК). Скарылі і міжнародны памост. Фестываль народнай музыкі "Звіняць цымбалы і гармонік" (клуб народных майстроў "Святліца"), "Славянскі Базар у Віцебску" (РДК, Язна, Іст, Цвеціна). Павышае прафесійнае майстэрства агляд мастацкай самадзейнасці і народнай творчасці. Штогод на высокім узроўні, і сёлета не выключэнне, выступаюць Язна, Паташня, Іст, Наўгароды, Чапукі, Цвеціна, Павяцце, Дзісна. 

 

Работники культуры Миорском районе отметили профпраздник Традыцыйнымі сталі святы народнага календара, дзяржаўныя і прафесійныя. Рэгулярна ўшаноўваюцца вяскоўцы. Паслугамі бібліятэк за 9 месяцаў скарысталася больш за 10 тысяч чытачоў ці 47,6 % жыхароў раёна. Для іх увагі больш за 234 тысячы кніг, часопісаў, газет, дакументаў. Сёлета ў камплектацыю раёна паступіла 8540 асобнікаў друкаваных выданняў, на што затрачана 504,4 мільёна рублёў. Бібліятэкі актыўнічаюць і ў мерапрыемствах, наладжваюць выставы, прапануюць камп'ютарныя паслугі. Асобыя словы ўдзячнасці кіраўніцтва адрасуе Ларысе Карпавай, Алене Дулінскай, Тамары Сцепулёнак, Зінаідзе Бунта, Іне Цярэшка, Юліі Шоцік і іншым. У Міёрскай ДШМ  і яе філіялах у Дзісне і Язне 35 настаўнікаў, займаюцца 387 вучняў па 9 спецыяльнасцях. Пры школах 9 самадзейных калектываў, 2 з якіх маюць званні. Культурнае жыццё ніяк не абыходзіцца без настаўнікаў і выхаванцаў ДШМ. Слаўна праяўляюць сябе ўзорны аркестр баянаў і акардэонаў (кіраўнік Ігар Лавец), квінтэт ДШМ (Ігар Бунта), ансамбль скрыпачоў (Ірына Кісляк), дзіцячы хор (Зінаіда Пучкоўская), дзіцячы харэаграфічны калектыў (Аляксандра Катышава), інструментальны ансамбль "Каліна" з Дзісны (Галіна Мядзелец), а таксама супольныя выступленні настаўнікаў і вучняў, якія сёлета не раз станавіліся прызёрамі на славутых музычных спаборніцтвах. У музейным фондзе 4886 экспанатаў, практычна ўсе яны сабраны сваімі рукамі. Работнікі разам з супрацоўнікамі заказніка "Ельня" распрацоўваюць вандроўныя маршруты, праводзяць экскурсіі. Адрасавала віншавальныя словы культработнікам намеснік старшыні райвыканкама Таццяна Стальмачонак. 

 

—Самае радаснае ў рабоце—калі гараць вочы. Вам удаецца падарыць людзям добры настрой, захаваць і перадаць завядзёнкі,—гаварыла Таццяна Алегаўна і ўручыла ўзнагароды за шматгадовую і добрасумленную працу. Так, падзяка райвыканкама аб'яўлена мастаку-афарміцелю цэнтральнай раённай бібліятэкі Алене Чарнаок. Ганаровымі граматамі райвыканкама ўшанаваны дырэктар Дзісенскага ГЦК Аляксей Астукевіч, дырэктар кінавідэаўстановы Мікалай Пазнякоў. Ганаровыя граматы аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама—настаўніцы Міёрскай ДШМ Ірыне Кісляк, загадчыкам Істаўскага СК Раісе Налівайка, Мікалаёўскага СК Таццяне Івашкевіч і Даўгінаўскай сельскай бібліятэкі-клуба Таццяне Лакотка. Мясцовых культработнікаў канцэртнай праграмай павіншавалі калегі-суседзі з Браслава. Яны паасобку адрасавалі песні ўсім катэгорыям у спецыялізаванай, узроставай размаітасці. Парадаваў і тамашні народны тэатр мініяцюр "Покер".

 

Алена БАСІКІРСКАЯ.

Фота К. БЛАЖЭВІЧА. 

 

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 605
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 94 297
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 539
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 563
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 709
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 743
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 894
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 26 ноября 2020
Герман, Иван

Именины 25 ноября 2020
Александр, Борис, Владимир, Даниил, Дмитрий, Иван, Константин, Лев, Матвей, Николай, Степан, Федор, Афанасий

Госці краін

free counters
Партнеры сайта