Авторизация
 

Колас песеннай нівы ці яшчэ пра земляка Г. І. Цітовіча

Колос песенной нивы или ещё о земляке Г. И. Цитовиче З задавальненнем чытаў у газеце, што сярод намінантаў, вылучаных на атрыманне прэміі Саюзнай дзяржавы ў галіне літаратуры і мастацтва за 2015-2016г.г.,—дырыжор Нацыянальнага акадэмічнага хору Рэспублікі Беларусь імя Г. І. Цітовіча, фалькларыст і этнограф Міхаіл Паўлавіч Дрынеўскі. Гэта самы вядомы харавы калектыў Беларусі, які стварыў і выпеставаў наш зямляк, ураджэнец вёскі Новы Пагост Генадзь Іванавіч Цітовіч. Ён пакінуў спадчыну, блізкую і дарагую многім беларусам: запісаў больш за тры тысячы беларускіх песняў, ажыццявіў мноства фальклорных экспедыцый, ахапіўшы імі ўсе этнаграфічныя раёны, склаў шэраг зборнікаў. Напрыклад, "Песні беларускага народа", "Песні шчасця" і інш. 

 

 

ворчая дзейнасць Генадзя Івана-віча цесна звязана з Палессем. Яшчэ студэнтам Віленскай духоўнай семінарыі марыў дасканала пазнаёміцца з песенным багаццем гэтага рэгіёну. Спяваў у хоры Віленскай беларускай гімназіі, якім кіраваў Рыгор Шырма. У 1931-39 гадах вучыўся на прыродазнаўчым-матэматычным факультэце ва ўніверсітэце Стэфана Баторыя (цяпер Віленскі) і адначасова ў Віленскай кансерваторыі. Ужо тады ў юнака выспявалі планы па асваенні Палесся. 
У фальклорных запісах        Г. Цітовіч адзначаў: "Які каларыт, якая насычанасць радкоў, якая любоў да прыроды і ўсяго жывога на Зямлі". 
У 1952 годзе на базе самадзейнага калектыву з вёскі Вялікае Падлессе арганізаваў народны хор, які ў 1959 годзе быў рэарганізаваны ў Вялікі дзяржаўны ансамбль песні і танца, а ў 1964-ым—у дзяржаўны народны хор БССР (цяпер Нацыянальны акадэмічны народны хор Рэспублікі Беларусь імя Г. І. Цітовіча). Да 1974 года з'яўляўся мастацкім кіраўніком калектыву. 
Прыкладна 40 гадоў хорам кіруе Міхаіл Дрынеўскі—вучань і пераемнік Генадзя Іванавіча. У адным з інтэрв'ю М. П. Дрынеўскі выказаўся так: "Генадзь Іванавіч Цітовіч—выдатны дзеяч беларускай нацыянальнай культуры, мой "бацька" ў творчасці. Я часта чуў ад яго ласкавае "сынок". Калі я кіраваў капэлай Палаца культуры мінскага трактарнага завода, ён прапанаваў мне быць хормайстрам народнага хору БССР. Сказаць па сумленні, не вельмі ўзрадаваўся, быў прывязаны да акадэмічнай музыкі, але адмовіць мэтру не змог. Разам мы працавалі амаль 6 гадоў. Ён быў добразычлівым у зносінах. Яму было ўсё роўна, хто субяседнік—"ці начальнік, ці пастух". З павагай адносіўся да ўсіх лю-дзей. Быў улюбёны ў народную песню, адчуваў яе, зберагаў. Дапамог і мне зразумець усю глыбіню народнай песні". 
Канечне, за мінулыя гады адбыліся пэўныя перамены ў песенна-харавым мастацтве. Па вядомых прычынах Генадзь Іванавіч Цітовіч не выкарыстоўваў царкоўную музыку. Цяпер у харавых кампазіцыях яна ёсць. І менавіта за духоўныя песні хор атрымаў тры Гран-пры на фестывалях. 
Хор шмат гастралюе. Францыя, Германія, Канада, Кітай—і ўсюды поспех. Са слоў Міхаіла Паўлавіча Дрынеўскага, сакрэт у тым, што мы імкнёмся словам, музыкай, інтанацыямі перадаць асаблівасці народнай песні, яе душу. Глядач гэта адчувае і цёпла прымае. Перакладу не трэба.
Адметнасць рэпертуару хору ў тым, што ў ім багата песенных твораў нашых суседзяў-славян—найперш рускіх, украінцаў. 
…У сваіх фальклорна-этнаграфічных вандроўках Генадзь Іванавіч Цітовіч цікавіўся не толькі песнямі, але і побытам, узаемаадносінамі беларусаў. Адзначаў, што наш народ не ведаў сацыяльнага сіроцтва: асірацелых дзяцей і карыстанне іх маёмасцю бралі на сябе родзічы, што лічылася іх маральным абавязкам. Але гэта ўжо іншая тэма. 
Людвіг КАСАТЫ.
Фота К. БЛАЖЭВІЧА.

Творчая дзейнасць Генадзя Іванавіча цесна звязана з Палессем. Яшчэ студэнтам Віленскай духоўнай семінарыі марыў дасканала пазнаёміцца з песенным багаццем гэтага рэгіёну. Спяваў у хоры Віленскай беларускай гімназіі, якім кіраваў Рыгор Шырма. У 1931-39 гадах вучыўся на прыродазнаўчым-матэматычным факультэце ва ўніверсітэце Стэфана Баторыя (цяпер Віленскі) і адначасова ў Віленскай кансерваторыі. Ужо тады ў юнака выспявалі планы па асваенні Палесся. У фальклорных запісах  Г. Цітовіч адзначаў: "Які каларыт, якая насычанасць радкоў, якая любоў да прыроды і ўсяго жывога на Зямлі". У 1952 годзе на базе самадзейнага калектыву з вёскі Вялікае Падлессе арганізаваў народны хор, які ў 1959 годзе быў рэарганізаваны ў Вялікі дзяржаўны ансамбль песні і танца, а ў 1964-ым—у дзяржаўны народны хор БССР (цяпер Нацыянальны акадэмічны народны хор Рэспублікі Беларусь імя Г. І. Цітовіча).

 

Колос песенной нивы или ещё о земляке Г. И. Цитовиче Да 1974 года з'яўляўся мастацкім кіраўніком калектыву. Прыкладна 40 гадоў хорам кіруе Міхаіл Дрынеўскі—вучань і пераемнік Генадзя Іванавіча. У адным з інтэрв'ю М. П. Дрынеўскі выказаўся так: "Генадзь Іванавіч Цітовіч—выдатны дзеяч беларускай нацыянальнай культуры, мой "бацька" ў творчасці. Я часта чуў ад яго ласкавае "сынок". Калі я кіраваў капэлай Палаца культуры мінскага трактарнага завода, ён прапанаваў мне быць хормайстрам народнага хору БССР. Сказаць па сумленні, не вельмі ўзрадаваўся, быў прывязаны да акадэмічнай музыкі, але адмовіць мэтру не змог. Разам мы працавалі амаль 6 гадоў. Ён быў добразычлівым у зносінах. Яму было ўсё роўна, хто субяседнік—"ці начальнік, ці пастух". З павагай адносіўся да ўсіх людзей. Быў улюбёны ў народную песню, адчуваў яе, зберагаў. Дапамог і мне зразумець усю глыбіню народнай песні". Канечне, за мінулыя гады адбыліся пэўныя перамены ў песенна-харавым мастацтве. Па вядомых прычынах Генадзь Іванавіч Цітовіч не выкарыстоўваў царкоўную музыку. Цяпер у харавых кампазіцыях яна ёсць. І менавіта за духоўныя песні хор атрымаў тры Гран-пры на фестывалях. Хор шмат гастралюе. Францыя, Германія, Канада, Кітай—і ўсюды поспех.

 

Са слоў Міхаіла Паўлавіча Дрынеўскага, сакрэт у тым, што мы імкнёмся словам, музыкай, інтанацыямі перадаць асаблівасці народнай песні, яе душу. Глядач гэта адчувае і цёпла прымае. Перакладу не трэба.Адметнасць рэпертуару хору ў тым, што ў ім багата песенных твораў нашых суседзяў-славян — найперш рускіх, украінцаў. 

 

…У сваіх фальклорна-этнаграфічных вандроўках Генадзь Іванавіч Цітовіч цікавіўся не толькі песнямі, але і побытам, узаемаадносінамі беларусаў. Адзначаў, што наш народ не ведаў сацыяльнага сіроцтва: асірацелых дзяцей і карыстанне іх маёмасцю бралі на сябе родзічы, што лічылася іх маральным абавязкам. Але гэта ўжо іншая тэма. 

 

Людвіг КАСАТЫ.

Фота К. БЛАЖЭВІЧА.

 

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 530
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 93 109
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 149
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 252
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 668
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 714
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 817
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 31 октября 2020
Андрей, Гавриил, Давид, Иван, Иосиф, Николай, Сергей, Юлиан, Елизавета, Семен

Именины 30 октября 2020
Александр, Анатолий, Андрей, Антон, Иосиф, Кузьма, Леонтий, Сергей

Госці краін

free counters
Партнеры сайта