Авторизация
 

З Міёраў на Пскоўшчыну, дзе Пушкінскія Горы

Из Миор на Псковщину, где Пушкинские Горы У самым цэнтры Пскоўскай вобласці, за 120 кіламетраў ад Пскова, на невысокіх пагорках, акружаных сасоннікам,— пасёлак Пушкінскія Горы. Некалі гэтае месца называлі Святыя Горы, што абумоўлена тамашнім знаходжаннем Свята-Успенскага манастыра, заснаванага ў 1569 годзе па загадзе цара Івана Грознага.  

 

 

Праз усё жыццё класік рускай літаратуры Аляксандр Пушкін пранёс любоў да гэтага цудоўнага куточка, дзе яго родавы маёнтак, куды часта наведваўся, тут правёў два гады высылкі (з 1824 па 1826 г.) і завяшчаў пахаваць свой прах. Гістарычныя мясціны ў мінулую суботу наведала больш за 40 міярчан. Экскурсію арганізаваў турысцка-інфармацыйны пункт аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама. За што вялікі дзякуй інструктару-метадысту Алене 
Лаўрыновіч!

Праз усё жыццё класік рускай літаратуры Аляксандр Пушкін пранёс любоў да гэтага цудоўнага куточка, дзе яго родавы маёнтак, куды часта наведваўся, тут правёў два гады высылкі (з 1824 па 1826 г.) і завяшчаў пахаваць свой прах. Гістарычныя мясціны ў мінулую суботу наведала больш за 40 міярчан. Экскурсію арганізаваў турысцка-інфармацыйны пункт аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама. За што вялікі дзякуй інструктару-метадысту Алене Лаўрыновіч! 

 

Из Миор на Псковщину, где Пушкинские Горы Галоўнае прыцягальнае месца Пушкінскага Запаведніка, што ў Гарах,—былы радавы маёнтак Ганібалаў-Пушкіных—Міхайлаўскае. Гэтае сяльцо імператрыца Лізавета падарыла прадзеду Пушкіна Абраму Ганібалу—афрыканцу, прывезенаму дзіцём у падарунак Пятру І. Арап стаў хрэснікам, паплечнікам, выхаванцам цара. Ганібалаўскі дом, дзе жыў паэт, не захаваўся, ды адноўлены па колішнім ладзе. З пярэдняй направа—кабінет Пушкіна, дзе ў цэнтры старадаўні пісьмовы стол, крэсла, якія памятаюць творцу. Сярод мемарыяльных рэчаў—вядомы адэскі жалезны кій (з падобным ён любіў ездзіць на святагорскія кірмашы), аксамітная падножная лавачка, якую падарыла ўнучка Ганны Керн, этажэрка, на якой футляр з дуэльнымі пісталетамі, у кніжнай шафе—сярэбраны падсвечнік, фарфоравая чарнільніца і вазачка для пер'яў.  Налева—пакой няні, дзе некалі працавалі за пяльцамі прыгонныя дзяўчаты, узоры іх сапраўдных вышывак тут і сёння. Тры пакоі з паўночнага боку—спальня, сталоўка і гасцёўня, дзе зараз тая ж штофная шпалера, партрэты дзядоў на сценах і печы са стракатай кафлі, старажытная мэбля. Злева ад Дома-музея драўляны флігель-лазня, дзе Пушкін, як і герой яго рамана Анегін, прымаў ледзяныя ванны. Па паданні, у свяцёлцы пры лазенцы жыла Арына Радзівонаўна Якаўлева, адсюль флігель атрымаў сваю другую назву—домік няні, якую паэт вельмі любіў, запісваў пачутыя ёй сюжэты для сваіх будучых казак: пра цара Салтана, мёртвую царэўну, папа і Балду. З яе слоў узнік пралог да паэмы "Руслан і Людміла" ("Ля Лукамор'я дуб зялёны"). 

 

Из Миор на Псковщину, где Пушкинские Горы На шляху ў Міхайлаўскае з боку Пушкінскіх Гор—старажытная вёсачка Бугрова, тут адбудаваны колішні з 1761-га вадзяны млын, знаходзіцца пскоўскі сялянскі двор з хатай і гаспадарчымі пабудовамі. 

Прыкладна за пяць кіламетраў ад Міхайлаўскага—сяло Трыгорскае (назва з-за размяшчэння на трох пагорках)—сядзіба блізкіх суседзяў і сяброў Пушкіна Осіпавых і Вульфаў. Гэтаму месцу прысвечаны бясцэнныя вершы і "вясковыя часткі" рамана "Яўген Анегін". Дом у Трыгорскім—той самы "дом Ларыных", а ў рысах герояў—канкрэтныя асобы насельнікаў сядзібы. З часам асобныя куточкі мясцовага парка набылі ўласныя імёны: "Алея Таццяны", "Лаўка Анегіна"… Асабліва прыцягвала ўвагу паэта тамашняя вялікая бібліятэка. Блізка да першапачатковага выгляду адноўлена ўнутранае ўбранне пакояў, карціны, мэбля, камінны гадзіннік, падарункі Пушкіна, яго партрэты і лісты. 

Сяло Пятроўскае таксама ўваходзіла ў склад зямель, падораных імператрыцай прадзеду Пушкіна. На старым падмурку адноўлены мемарыяльны дом Абрама Пятровіча. У 1782-м Пятроўскае атрымаў у спадчыну Пётр Абрамавіч Ганібал—стрыечны дзядзька паэта. У гэты час тут узводзіцца вялікі панскі дом (зараз Дом-музей). У экспазіцыі побач з прадметамі быту партрэты Пятра І і імператрыцы Лізаветы, ікона Ганібала "Спас Нерукатворны" і іншыя рэчыўныя сведчанні даўняй эпохі. Напрыклад, гравюры Палтаўскай бітвы. Пятроўскі парк—самы стары ў Запаведніку. Адрозніваецца ад Міхайлаўскага і Трыгорскага больш строгай планіроўкай. Асабліва прыгожая алея ліп, якая вядзе ад гаспадарскага дома да возера. Побач захаваліся старэйшыны—два магутныя вязы і ліпа, што раслі яшчэ пры Ганібале. 

 

Апошнім зямным прыстанкам Аляксандра Пушкіна стаў старажытны Святагорскі манастыр. Тут у 1837-м цела паэта аддадзена зямлі ля алтарнай сцяны сабора. Праз чатыры гады на магіле ўстаноўлены помнік, выкананы па заказе ўдавы Пушкіна пецярбургскім майстрам Пермагоравым. На масіў-ным цокалі абеліска залатымі літарамі высечаны гады і месцы нараджэння і смерці Паэта. 

 

Алена БАСІКІРСКАЯ.

Фота аўтара. 

 

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 530
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 93 109
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 149
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 252
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 668
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 714
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 817
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 31 октября 2020
Андрей, Гавриил, Давид, Иван, Иосиф, Николай, Сергей, Юлиан, Елизавета, Семен

Именины 30 октября 2020
Александр, Анатолий, Андрей, Антон, Иосиф, Кузьма, Леонтий, Сергей

Госці краін

free counters
Партнеры сайта