Авторизация
 

Крэатыўнасць супрацоўнікаў Чапукоўскага СДК

Креативность сотрудников Чепуковского СДК Крэатыўнасцю, знаходлівасцю і адданасцю справе вызначаюцца супрацоўнікі Чапукоўскага СДК. Ставяць мэту прывабіць ва ўстанову культуры як мага больш наведвальнікаў і прадуманымі крокамі ідуць да яе дасягнення. Пагадзіцеся, што ва ўмовах сур'ёзнай канкурэнцыі са спакуслівым Інтэрнэтам, які без лішку паглынае вольны час, гэта даволі няпроста. Дапамагаюць культработнікам творчы падыход, захопленасць і асабістае імкненне да выніку. 

 

 

ругі год ла-дзяць "агеньчыкі"—мерапрыемствы з забаўляльнай праграмай і накрытым сталом на заказ. Да прыкладу, вырашылі сабрацца разам былыя аднакласнікі. Можна звярнуцца ў СДК, абгаварыць усе моманты і прыемна правесці час у цёплай кампаніі. З просьбай арганізаваць вечар звяртаўся супрацоўнік адной установы, які пераходзіў на новае месца працы і вырашыў на развітанне падарыць былым калегам добры адпачынак. Рознымі могуць быць нагоды для сустрэч, і ў СДК гатовы зрабіць іх вясёлымі і яркімі.
—Такія мерапрыемствы праходзяць цікава. Рыхтуючыся да свята, прадумваем усё: ад сервіроўкі стала і меню да конкурсаў і забаў. Ідэі з Інтэрнэту не пазычаем, хапае сваіх. Нават касцюмы самі шыем. Усе, каму даводзілася пабываць на "агеньчыках", засталіся вельмі задаволенымі,—адзначае дырэктар установы Міраслава Цыцына. 
—Радасна, што такі адпачынак прыйшоўся наведвальнікам даспадобы. У большасці заказчыкі—жыхары Міёр,—дадае мастацкі кіраўнік Тэрэза Корсак.—І адначасова шкада, што мясцовае насельніцтва гэтай паслугай не карыстаецца.
—Спрабавалі розныя формы работы, каб прывабіць людзей,—працягвае Міраслава Фёдараўна.—І для дзяцей падобныя пасядзелкі ладзілі, і моладзь запрашалі, аднак найлепш атрымалася з дарослымі. Дыскатэкі, на жаль, папулярнасцю не карыстаюцца. Праўда, у пачатку жніўня па просьбе міярчан праводзілі рэтра-дыскатэку, вось тады патанцавалі ад душы.
Маладое пакаленне ў сельскі Дом культуры прыцягвае іншае. Ёсць юныя артысты з ліку вучняў мясцовай школы. Гэта Паліна Паўлоўская, Віка Драба, Сямён Протас, Максім Дулінскі, Іна Драба, Люба Мароз. Многія наведваюць гурток "Затейники", дзе пад кіраўніцтвам Тэрэзы Чаславаўны вучацца ствараць прыгожыя рэчы сваімі рукамі.
Гледзячы на работы таленавітай майстрыцы, адразу хочацца запісацца да яе ў вучні, каб плесці посуд з газетных трубачак, рабіць яркія тапіарыі, арыгінальныя авангардныя ўборы і лялек, якія ў кожнага выклікаюць шчырае "Ах! Якая прыгажосць!" Лялькамі Тэрэза Чаславаўна захапілася адносна нядаўна, але ўжо здзівіла сёлета сваімі прыгажунямі ўдзельнікаў і гасцей фестывалю "Перабродская зорка". Цікавыя для яе лялькі ў нацыянальных строях. Пра асаблівасці іх стварэння шмат даведалася на курсах павышэння кваліфікацыі ў Віцебску. З такой жа захопленасцю працуе над лялькамі-шкатулкамі. Адразу і не здагадаешся, што пад пышнай сукенкай "барбі", аздобленай карункамі, бісерам і іншымі элементамі дэкору, ёсць схованка для ўпрыгожанняў ці іншых каштоўных рэчаў. Творчых планаў у Тэрэзы Чаславаўны яшчэ шмат. Трэба і саломапляценне асвоіць, і біжутэрую з поўсці зрабіць, і з бісерам больш пазаймацца. 
Бліжэй пазнаёміцца з цікавымі набыткамі майстрыцы можна было на экалагічным фестывалі "Жураўлі і журавіны Міёрскага краю", да якога ў СДК актыўна рыхтаваліся.
Традыцыйныя для сельскай установы культуры канцэрты з нагоды каляндарных дат і правя-дзенне святаў вёсак. Прычым выступаць могуць на любой пляцоўцы. Так, у апошні дзень ліпеня ладзілі зажынкі на мехдвары мясцовай гаспадаркі. У запасе заўсёды ёсць некалькі мастацкіх нумароў, таму нечаканая просьба выступіць з канцэртам праблему не створыць. І артысты нагатове.
—Заўсёды прыедзе на рэпетыцыю з Міёр наш акампаніятар Алена Гедравец,—расказвае пра сваю творчую каманду дырэктар СДК.—Удзячны пастаянным артыстам—работнікам бухгалтэрыі ААТ "Любінова" Ірыне Кажан і Марыне Усцінавай і ААТ "Пад'ельцы" Таццяне Качан, повару дзіцячага садка Але Байчук і бібліятэкару Алене Дулінскай. Гэта касцяк, з якім нам многае па сілах.
Хоць працоўны дзень культработнікаў мае пэўную працягласць, на гадзіннік не глядзяць. 
—Знаходзімся ў СДК столькі, колькі трэба,—адзначаюць яны.—Галоўнае, каб гэта было недарэмна і людзі да нас прыходзілі. 
Кацярына РЫНКЕВІЧ.
Фота К. БЛАЖЭВІЧА.

Другі год ладзяць "агеньчыкі"—мерапрыемствы з забаўляльнай праграмай і накрытым сталом на заказ. Да прыкладу, вырашылі сабрацца разам былыя аднакласнікі. Можна звярнуцца ў СДК, абгаварыць усе моманты і прыемна правесці час у цёплай кампаніі. З просьбай арганізаваць вечар звяртаўся супрацоўнік адной установы, які пераходзіў на новае месца працы і вырашыў на развітанне падарыць былым калегам добры адпачынак. Рознымі могуць быць нагоды для сустрэч, і ў СДК гатовы зрабіць іх вясёлымі і яркімі.—Такія мерапрыемствы праходзяць цікава. Рыхтуючыся да свята, прадумваем усё: ад сервіроўкі стала і меню да конкурсаў і забаў. Ідэі з Інтэрнэту не пазычаем, хапае сваіх. Нават касцюмы самі шыем. Усе, каму даводзілася пабываць на "агеньчыках", засталіся вельмі задаволенымі,—адзначае дырэктар установы Міраслава Цыцына. —Радасна, што такі адпачынак прыйшоўся наведвальнікам даспадобы. У большасці заказчыкі—жыхары Міёр,—дадае мастацкі кіраўнік Тэрэза Корсак.—І адначасова шкада, што мясцовае насельніцтва гэтай паслугай не карыстаецца.

 

—Спрабавалі розныя формы работы, каб прывабіць людзей,—працягвае Міраслава Фёдараўна.—І для дзяцей падобныя пасядзелкі ладзілі, і моладзь запрашалі, аднак найлепш атрымалася з дарослымі. Дыскатэкі, на жаль, папулярнасцю не карыстаюцца. Праўда, у пачатку жніўня па просьбе міярчан праводзілі рэтра-дыскатэку, вось тады патанцавалі ад душы.Маладое пакаленне ў сельскі Дом культуры прыцягвае іншае. Ёсць юныя артысты з ліку вучняў мясцовай школы. Гэта Паліна Паўлоўская, Віка Драба, Сямён Протас, Максім Дулінскі, Іна Драба, Люба Мароз. Многія наведваюць гурток "Затейники", дзе пад кіраўніцтвам Тэрэзы Чаславаўны вучацца ствараць прыгожыя рэчы сваімі рукамі.Гледзячы на работы таленавітай майстрыцы, адразу хочацца запісацца да яе ў вучні, каб плесці посуд з газетных трубачак, рабіць яркія тапіарыі, арыгінальныя авангардныя ўборы і лялек, якія ў кожнага выклікаюць шчырае "Ах! Якая прыгажосць!" Лялькамі Тэрэза Чаславаўна захапілася адносна нядаўна, але ўжо здзівіла сёлета сваімі прыгажунямі ўдзельнікаў і гасцей фестывалю "Перабродская зорка".

 

Креативность сотрудников Чепуковского СДК Цікавыя для яе лялькі ў нацыянальных строях. Пра асаблівасці іх стварэння шмат даведалася на курсах павышэння кваліфікацыі ў Віцебску. З такой жа захопленасцю працуе над лялькамі-шкатулкамі. Адразу і не здагадаешся, што пад пышнай сукенкай "барбі", аздобленай карункамі, бісерам і іншымі элементамі дэкору, ёсць схованка для ўпрыгожанняў ці іншых каштоўных рэчаў. Творчых планаў у Тэрэзы Чаславаўны яшчэ шмат. Трэба і саломапляценне асвоіць, і біжутэрую з поўсці зрабіць, і з бісерам больш пазаймацца. Бліжэй пазнаёміцца з цікавымі набыткамі майстрыцы можна было на экалагічным фестывалі "Жураўлі і журавіны Міёрскага краю", да якога ў СДК актыўна рыхтаваліся.Традыцыйныя для сельскай установы культуры канцэрты з нагоды каляндарных дат і правя-дзенне святаў вёсак. Прычым выступаць могуць на любой пляцоўцы. Так, у апошні дзень ліпеня ладзілі зажынкі на мехдвары мясцовай гаспадаркі. У запасе заўсёды ёсць некалькі мастацкіх нумароў, таму нечаканая просьба выступіць з канцэртам праблему не створыць. І артысты нагатове.

 

—Заўсёды прыедзе на рэпетыцыю з Міёр наш акампаніятар Алена Гедравец,—расказвае пра сваю творчую каманду дырэктар СДК.—Удзячны пастаянным артыстам—работнікам бухгалтэрыі ААТ "Любінова" Ірыне Кажан і Марыне Усцінавай і ААТ "Пад'ельцы" Таццяне Качан, повару дзіцячага садка Але Байчук і бібліятэкару Алене Дулінскай. Гэта касцяк, з якім нам многае па сілах.Хоць працоўны дзень культработнікаў мае пэўную працягласць, на гадзіннік не глядзяць. —Знаходзімся ў СДК столькі, колькі трэба,—адзначаюць яны.—Галоўнае, каб гэта было недарэмна і людзі да нас прыходзілі. 

 

Кацярына РЫНКЕВІЧ.

Фота К. БЛАЖЭВІЧА.

 

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 27 января 2023
Адам, Андрей, Аристарх, Вениамин, Давид, Иван, Илья, Иосиф, Макар, Марк, Моисей, Павел, Сергей, Степан, Агния, Нина

Именины 26 января 2023
Максим, Петр, Марфа, Афанасий, Яков

Госці краін

free counters
Партнеры сайта