Солнце побед на небосклоне талантов

Солнце побед на небосклоне талантов Падведзены вынікі сёлетняга раённага агляду-конкурсу калектываў мастацкай самадзейнасці і народнай творчасці "Пра веліч народа мы песні спяваем". 

Лідзіруюць жаночыя вакальныя групы Язненскага (мастацкі кіраўнік Ларыса Карпава), Узмёнскага СДК (Таццяна Філіпенка), аддзела адукацыі спорту і турызму райвыканкама (Святлана Атопкіна). Мужчынскія—Паташнянскага СК (Дзяніс Росал), ЖКГ (Ігар Бунта). Са змешаных вакальных груп перамаглі з Язненскага СДК (Вольга Александроўская) і ЖКГ (Ігар Бунта). Лепшыя дуэты прадставілі Паташнянскі СК (Яўгенія і Дар'я Шук), аддзел адукацыі, спорту і турызму (Уладзімір Ханецкі і Леанід Крэнь), дзіцячы санаторый "Расінка" (Людміла Войтава і Ірына Румянцава).  

 

Солнце побед на небосклоне талантов Між салістаў абсалютнымі пераможцамі прызнаны Дзіяна Маляўка (Наўгароды), Яўгенія Шук (Паташня), Цімафей Фёдараў (Пераброддзе), Ядвіга Ганебная, Аляксей Астукевіч (Дзісна), Сяргей Філіпаў (аддзел адукацыі, спорту і турызму), Ігар Мятла (ЖКГ). З дыпломам І ступені—танцавальныя калектывы традыцыйнай харэаграфіі Павяцкага СДК (Алена Няміра), аддзела адукацыі, спорту і турызму (Наталля Варанько), а таксама гурт сучаснай і эстраднай харэаграфіі ЖКГ (Аляксандра Катышава). Лепшыя драматычныя калектывы ў Паташні (Аляксандр Гайдзель) і аддзеле адукацыі, спорту і турызму (Іна Какорыч). Між фальклорных гуртоў абсалютныя пераможцы—песенны з Іста (Раіса Налівайка) і абрадавы з Язна (Ларыса Бервячонак). На першым месцы ансамблі народных інструментаў з Павяцця (Ігар Бунта) і дзіцячага санаторыя "Расінка" (Людміла Войтава). У размоўным жанры журы найбольш скарылі Ніна Кірылава (аддзел адукацыі, спорту і турызму), Іван Ісаковіч (Папшулёўскі СК), Таццяна Кашкур (ЦРБ). Рэжысёрскае рашэнне тэматычнай праграмы прызнана лепшым у Перабродскага СДК (дырэктар Ларыса Нікіціна, мастацкі кіраўнік Жанна Маслякова). 
Солнце побед на небосклоне талантов На другім месцы харавыя калектывы Наўгародскага СДК (Яўген Пяткевіч), дзіцячага санаторыя "Расінка" (Людміла Войтава), жаночыя вакальныя групы Цвецінскага (Анастасія Лаўрыновіч) і Чапукоўскага СДК (Алена Гедравец), Істаўскага клуба (Раіса Налівайка), а таксама ЖКГ (Ігар Бунта) і ЦРБ (Таццяна Іванова). Другімі прызнаны вакальныя мужчынская і змешаная групы Дзісенскага ГЦК (Аляксей Астукевіч), змешаны гурт з Цвеціна (Ніна Мятла), трыа Узмёнскага СДК (Алена Панікава, Святлана Свістун, Дзіна Тамашэвіч), дуэты ЖКГ (Лада і Кацярына Сушко) і Дзісенскага ГЦК (Святлана Доўнер і Аляксей Астукевіч), дзіцячага санаторыя "Расінка" (Людміла Войтава і Таццяна Паповіч). Між салістаў адзначаны Дзіна Тамашэвіч, Святлана Рэпніцына (Узмёны), Алена Зімнік, Ілья Пашковіч (ЦРБ), Андрэй Ліскоў (дзіцячы санаторый "Расінка"), Аляксей Конах (райгаз), Лада Сушко, Ала Цурыкава (ЖКГ), Святлана Бакевіч (аддзел адукацыі, спорту і турызму), Джэсіка Двойніна (Дзісенскі ГЦК). Сталі другімі танцавальныя калектывы традыцыйнай харэаграфіі дзіцячага санаторыя "Расінка" (Людміла Шук, Вераніка Максімовіч), ЦРБ (Аляксандра Катышава), гурты сучаснай і эстраднай харэаграфіі Дзісенскага ГЦК (Наталля Астукевіч) і Туркоўскага СДК (Кацярына Лахан). Між драмкалектываў вызначыліся Павяцкі (Алена Няміра), Наўгародскі (Святлана Паперадзень), Дзісенскі (Аляксей Астукевіч), дзіцячага санаторыя "Расінка" (Людміла Войтава). На другім месцы тэатралізавана-абрадавы Паташнянскі гурт (Аляксандр Гайдзель), інструменталістка Вікторыя Паперадзень (Наўгароды), ансамбль баяністаў з Дзісны (Валянціна Кавалеўская), дэкламатары Валянціна Ляшкевіч (Паташня), Сняжана Мацяс (Ідолта), гурт чыталь-нікаў з ЦРБ. За рэжысёрскае рашэнне адзначаны Павяцкі СДК (дырэктар Алена Няміра, мастацкі кіраўнік Аліна Капуста). 
Солнце побед на небосклоне талантов На трэцім месцы жаночыя вакальныя групы з Чэрасаў (Дзмітрый Рэдзіка), Пераброддзя (Сяргей Матэленак), Наўгарод (Яўген Пяткевіч), дзіцячага санаторыя "Расінка" (Людміла Войтава), змешаныя гурты з Чапукоў (Алена Гедравец), Наўгарод (Яўген Пяткевіч), дзіцячага санаторыя "Расінка" (Людміла Войтава), квартэт з Іста (Алена Парадня, Таццяна Белавус, Алена Каланда, Валянціна Кабяк), трыа "Сузор'е" з Новага Пагоста, дуэт ЦРБ (Валянціна Быкава, Аляксандр Сачыўка), дуэт з Дзісны (Джэсіка Двойніна і Кацярына Лесні-чова), салісты—Юрый Казлоў (Чэрасы), Міхаіл Карпаў (Язна), Анастасія Няміра (Павяцце), Юлія Гедравец (Чапукі), Людміла Бялевіч (Новы Пагост), Іна Капусціна (Чапукі), Дзіна Юдзіцкая (райгаз), Наталля Рудзь і Іна Елагіна (ЦРБ), Людміла Войтава (дзіцячы санаторый "Расінка"), Аляксандр Ляшкевіч (Дзісна), Таццяна Бяляева і Алена Гоч (аддзел адукацыі, спорту і турызму). Трэцімі таксама сталі танцавальныя калектывы традыцыйнай харэаграфіі Дзісенскага ГЦК (Наталля Астукевіч), Істаўскага (Раіса Налівайка) і Ідолтаўскага СК (Эдзіта Філіпава), Чапукоўскага СДК (Алена Гедравец), драматычныя калектывы з Туркова (Алена Філіпёнак), Чапукоў (Міраслава Цыцына), ЖКГ (Аляксей Гайдзель), тэатралізавана-абрадавыя фальклорныя гурты Цвецінскага Дома фальклору (Анастасія Лаўрыновіч), Чэраскага СДК (Сняжана Аксёнава), дуэт баяністаў Новапагосцкага СК. У размоўным жанры трэція—Людміла Сямчонак (Іст), Караліна Лапіцкая (Туркова), Аляксандр Балтрукевіч (дзіцячы санаторый "Расінка"). Адзначана рэжысёрскае рашэнне тэматычных праграм Ідолтаўскага СК (загадчык Эдзіта Філіпава), Паташнянскага СК (Валерый Блажэвіч). 
Солнце побед на небосклоне талантов За актыўны ўдзел і высокае выканальніцкае майстэрства ўзнагароджаны сем'і Шук, Баслак і Астукевіч, за лепшыя тэматычныя нумары і праграмы да 70-годдзя Вялікай Перамогі—творчыя калектывы Туркоўскага СДК, ЦРБ, Дзісенскага ГЦК, ЖКГ. За жанравую разнастайнасць і майстэрства ўшанаваны удзе-льнікі ад Дзісенскага ГЦК (дырэктар Аляксей Астукевіч, мастацкі кіраўнік Ганна Чабан).


Солнце побед на небосклоне талантов За актыўны ўдзел і арыгінальнасць узнагароджаны вакальна-інструментальны ансамбль Дзісенскага ГЦК (Аляксей і Данііл Астукевічы, Ігар Гіргель), дэкламатары ўласных вершаў—Вольга Хрол (Папшулі), Таццяна Дзямешка (Новы Пагост), Марына Селівёрстава (Язна), Таццяна Мядзелец (Сіцькова), выканальнік аўтарскага твору ў рэперскім стылі Аляксандр Свірко (Дзісна), чытальнік, вядучы Уладзімір Матэленак (дзіцячы санаторый "Расінка"), вядучы і выканальнік пад гітарны акампанемент Аляксандр Радзіхоўскі, акампаніятары з Перабродскага СДК Сяргей Матэленак і Істаўскага СК Міхаіл Карпаў. 
У народнай творчасці прызнаны лепшымі майстрамі—Наталля Валенцік (Дзісна) па пэчварку, Людміла Ганебная (Дзісна) па ткацтве, Уладзімір Майсяёнак (Дзісна) па разьбе па дрэве, Вольга Дзядзюра (Міёры) па бісерапляценні, Тамара Масленік (Міёры) па жывапісе, Вольга Сіцько (Дзісна) па вязанні, Наталля Даргель (Міёры) па роспісе па тканіне, Тамара Касатая (Язна) па аплікацыі з саломкі.


Солнце побед на небосклоне талантов Прадстаўлена хадайніцтва аб узнагаро-джанні падзякай старшыні райвыканкама за актыўны ўдзел і высокае выканальніцкае майстэрства калектываў унітарнага прадпрыемства жыллёва-камунальнай гаспадаркі Міёрскага раёна (дырэктар Уладзімір Мяцеліца, мастацкі кіраўнік Ігар Бунта), філіяла "Дзіцячы санаторый "Расінка" ААТ "Белаграздраўніца" (начальнік Іван Паплаўскі, мастацкі кіраўнік Людміла Войтава), установы аховы здароўя "Міёрская цэнтральная раённая бальніца" (галоўны ўрач Алена Сівая, мастацкі кіраўнік Таццяна Іванова), Дзісенскага гарадскога Цэнтра культуры (дырэктар Аляксей Астукевіч, мастацкі кіраўнік Ганна Чабан), Павяцкага сельскага Дома культуры (дырэктар Алена Няміра, мастацкі кіраўнік Аліна Капуста), Паташнянскага сельскага клуба (загадчык Валерый Блажэвіч), Істаўскага сельскага клуба (загадчык Раіса Налівайка).


Васіль МЯДЗЮХА, старшыня журы.
Фота К. БЛАЖЭВІЧА.

 

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.