“Добры дзень, мае родныя людзі”
gazeta 14-01-2011, 14:49 3 060 КультураЗ творчасцю Браніслава Юльянавіча Мараза мы знаёмы па яго вершах і апавяданнях. Чытачы раёнкі ведаюць творчы почырк земляка і вельмі таленавітага чалавека. А яго жыццёвы шлях пачынаўся так: нарадзіўся 4 мая 1938 года ў вёсцы Міёркі-2. Пасля дзесяцігодкі на выдатна закончыў мінскую школу кінамеханікаў. З 1960-га па 2002 год працаваў у раённай кінасетцы старшым кінамеханікам, кінаінжынерам, мастаком па рэкламе. Яго працоўны стаж складае 52 гады.
Першае яго апавяданне “Дзень добры, сынок” і вершы добра прынялі чытачы. У канцы 60-ых аўтара прынялі ў літаб`яднанне пры раённай газеце. Шчаслівы лёс звязаў Браніслава Юльянавіча з газетай “Браслаўская звязда”. Потым пачалося плённае супрацоўніцтва з “Вожыкам”, газетамі “Літаратура і мастацтва”, “Звязда”, “Чырвоная змена”, “Знамя юности”, “Сельская газета”, “Віцебскі рабочы” і іншымі. У іх былі надрукаваны амаль 300 вершаў і баек, дзесяткі апавяданняў.
На тэксты паэта напісана шмат песень, адна з іх стала гімнам Міёр. Песня “Святы Юзафат” увайшла ў парафіяльны песеннік і спяваецца кожную пятніцу ў мясцовым касцёле.
Паэт неаднаразова выступаў са сваімі творамі ў бібліятэках і школах не толькі Міёр, але і Шаркаўшчыны, Браслава, Лётцаў, Дзісны.
А нядаўна выйшаў у свет яго першы зборнік вершаў “Добры дзень, мае родныя людзі”. Ён складаецца з пяці раздзелаў: “Край блакітных азёр”, “Хвала табе, пане”, “Вядзе сцяжынка ў свет прыроды”, “Ты для мяне заззяла зоркай”, “Ой ты, полечка мая”. Першы паказвае прыгажосць роднага краю, аўтар услаўляе не толькі ўсю Беларусь у цэлым, выдатных паэтаў Янку Купалу і Якуба Коласа, але і сваю родную Міёршчыну, яе вёсачкі, рачулкі. Ён дае наказ выпускнікам і расказвае пра пачуцці, якія перажываў, калі працаваў кінамеханікам.
Другі раздзел прысвечаны рэлігіі: тут змешчаны верш “Да 100-годдзя Міёрскага касцёла”, дзіцячая рэлігійная, польская і калядная песні.
Наступная частка зборніка ўключае ў сябе назіранні за прыроднымі з’явамі: нараджэннем дня, першым снегам, завеяй. У кожным радку адчуваецца любоў аўтара да прыроды.
Шмат твораў прысвечана каханню. Гэта мары і надзеі юнака, успаміны аб былым, расчараванні. Многія прасякнуты сумам па неажыццёўленым.
А ў заключэнне—байкі, гумарыстычныя куплеты, гумарэскі. Яны узнімуць настрой нават самаму патрабавальнаму чытачу. У жартоўнай форме тут прыпаднесены жыццёвыя сітуацыі.
Выдавец адзначае, што вершы, прадстаўленыя ў зборніку, напісаны ў розныя часы, пачынаючы з 70-х гадоў мінулага стагоддзя. Большасць твораў змешчана ў перыядычным друку. Час пакінуў на іх свой адбітак, але не сцёр галоўнага: замілаванасці аўтара роднай зямлёй, яе прыродай і людзьмі. Лепшыя рысы нацыянальнага характару ўвасоблены ў лірычным героі гэтай кніжкі.
Застаецца сказаць, што зборнік вершаў пабачыў свет у самым канцы 2010 года ў сталічным выдавецтве. На 75 старонках змешчана каля сотні твораў нашага таленавітага земляка.

І. МАТЭЛЕНАК.
Похожие статьи
0 комментариев
Добавить комментарий
Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.