Загараемся от новых идей

Загараемся от новых идей Пра дзейнасць язненскіх Дома культуры і бібліятэкі ў раёне ведаюць дастаткова добра. Іх работнікі заўсёды на слыху, бо ўмеюць працаваць і разумеюць, што сакрэт поспеху не ў фармальным выкананні абавязкаў, а ў творчым падыходзе і любові да занятку. Нездарма ў мінулым годзе работа гэтых устаноў прызнана лепшай у вобласці, а сёлета Ларыса Карпава прызнана лепшым бібліятэчным работнікам Віцебшчыны. Адметна і тое, што тут працуюць сямейныя дынастыі: не толькі бацькі прысвячаюць сябе гэтай сферы, але і іх дзеці.

 

Загараемся от новых идей Уздымаемся на другі паверх пяць гадоў таму рэканструяванага "культурнага" будынка. На сценах вабіць вока мноства малюнкаў. Гэта справа рук "Вяснушак"—дзіцячага клуба, якім кіруе таленавіты бібліятэкар Ларыса Карпава.
— Строгі рэгламент ёсць для дакументацыі, але не для дзяцей, якія не маюць абмежаванняў і часта сюды наведваюцца разнастаіць свой вольны час. Дзейнасць клуба багатая—ладзім мерапрыемствы, гульнёвыя праграмы, спаборніцтвы, вырабляем падзелкі, малюем, вучымся арыентавацца ў кніжных фондах. Многія нашы пасядзелкі можна назваць хуткасным словам экспрэс, таму што іх задумы ўзнікаюць імгненна, дастаткова толькі пачаць цікавую размову. Такія заняткі падрастаючаму пакаленню даспадобы, таму яго прысутнасць тут прывычная,—расказвае Ларыса Эдуардаўна. 


Загараемся от новых идей —Словам, бібліятэка стала для многіх другім домам,—заўважаю я і прыкмячаю, што гаспадыня кніжных апартаментаў лічыць маю фразу пафаснай, але не можа не пагадзіцца. 
Гэтае месца ўлюбёнае не толькі між дзетак, але і дарослых. Сюды па справах завітвае амаль палова язненцаў. Падчас інтэрв'ю наведалася дэлегацыя лідараў прафсаюза са школ раёна.


Загараемся от новых идей Ларыса Карпава з Дуброўна, у Язне апынулася па размеркаванні. Спачатку планавала, што стане настаўніцай-філолагам, бо ў самой выкладала цудоўная педагог. Аднак прыехалі прафарыентатары з культасветвучылішча, і гэтая сустрэча стала лёсавызначальнай. Дзяўчына абрала культурны п'едэстал. І сын яе—Міхаіл—знайшоў сябе менавіта ў гэтым рэчышчы: скончыў музычнае аддзяленне педкаледжа, служыў у армейскім аркестры, баяніст, гітарыст. Спалучае працу і ў клубе, і ў садку, і ў школе мастацтваў. Дзеткі яго вельмі любяць. Некаторыя з дашкольнікаў мараць, як вырастуць, сядзець і граць на баяне ў такіх жа туфлях і бабачцы, як у Міхаіла Пятровіча. 
Мастацкі кіраўнік СДК Вольга Александроўская на сваёй пасадзе з 1986-га. У культасветвучылішчы набыла спецыяльную адукацыю дырыжора. Прыхільнасць да спеваў праяўлялася яшчэ з дзяцінства. Памятае, як хадзіла на ферму дапамагаць маме і па дарозе спявала, а настаўнікі пазнавалі яе па голасе—тоненькім па сваёй прыродзе. У вучылішчы пачаліся харавыя спевы для народных тэмбраў, таму прыходзілася складана, асабліва напачатку. Марыла колішняя выпускніца стаць медсястрой—лечыць людзей, а давялося, як адзначае сама, весяліць. У культуры яна на ўсе рукі майстар. Вядзе гурткі—вакальны і харэаграфічны. Задумы чэрпае з сусветнага павуціння. Актыўнічае ў канцэртах, якія, дарэчы, праходзяць на ўра. Спецыяльна з'язджаюцца нават дачнікі. Вользе Канстанцінаўне падабаецца культурны занятак. Калі радуе людзей—радуецца сама.


Загараемся от новых идей —Каб нешта ў прафесіі засмучала, столькі б гадоў не пратрымалася,—упэўнена творчая душа. Бацькі ў мастацкага кіраўніка—таксама мясцовыя спевакі. Хоць ім і па 86, усё роўна нагоды паспяваць не прамінуць, сустракаюць фальклорныя экспедыцыі. Дачушка Анастасія пайшла па маміных слядах. Вучылася ў музычнай школе, удасканальвала майстэрства ў педкаледжы. Дзяўчына—баяністка. Яе муж—Аляксандр Бурштэйн—піяніст. Разам вучыліся. Па накіраванні хлопец быў размеркаваны ў дзіцячы лагер "Зубраня", але прабыў там нядоўга, бо паклікала каханне, якое, па перакананнях маладых, даражэй за ўсё. Пажаніліся і асталяваліся ў Язне, знайшлі сябе ў выкладанні дысцыплін у мясцовым аддзяленні школы мастацтваў. Абое завочна набываюць вышэйшую адукацыю. Прычым адметна, што зусім па іншых спецыяльнасцях: Саша—гісторык, Насця—мастак. Маладыя хочуць развівацца ва ўсіх кірунках, а не цыкліцца на адным. Тым больш, будзе магчымасць стварыць мастацка-графічнае аддзяленне ў мясцовай ДШМ. Саша таксама не збіраецца развітвацца з культурай. Падрастае ў сям'і маленькае сонейка—Агнія, якой толькі пяты месяц. Дарэчы, мае вельмі тоненькі галасок і гучна пішчыць. Сын у Вольгі Александроўскай хоць і камп'ютаршчык, але сямейнага таленту не адняць—выдатна спявае. Дарэчы, толькі вярнуўся з арміі, таму творчаму калектыву будзе добрая падмога ў канцэртнай і самадзейнай дзейнасці.


Загараемся от новых идей Кіруе Домам культуры дзелавітая і ініцыятыўная Ларыса Бервячонак. Некалі пасля выступлення на школьных вечарынах інсцэніраванай песні ёй наказвалі "ісці на артыстку". Са школы два хлопцы паступілі ў інстытут культуры, дзяўчына лічыла гэта дастойным узорам для пераймання і пажадала адпавядаць. Так і адбылося. На пасадзе кіраўніка яна з 1986-га. Дачка Аксана таксама асоба творчая, актыўнічае ў мастацкай самадзейнасці, любіць музыку і танцы, грае на баяне і часам шкадуе, што не прыпынілася на культурнай старонцы ва ўласнай кнізе жыцця. Фальклорны гурт "Язынка", аматарскі клуб "Вера. Надзея. Любоў"—своеасаблівыя брэнды, мясцовыя візітоўкі, якімі Ларыса Генадзеўна вельмі ганарыцца. Пастаянныя пераможцы аглядаў мастацкай самадзейнасці — мужчынская і жаночая вакальныя групы, прыгожыя творы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва прадстаўляе таленавітая зямлячка Тамара Касатая.

 

Загараемся от новых идей —Здаецца, работа ў нас аднастайная. Але гэта на першы погляд. Як толькі задумваем новае мерапрыемства—нібыта агнём загараемся ад новых ідэй і іх увасаблення,—дзеліцца Ларыса Бервячонак.
Крэатыўным язненскім культработнікам усё пад сілу—па курсе зладжанай, супольнай працы яны упэўнена плывуць у непаўторны і бязмежны святочны свет, які ім дорыць натхненне і маладосць.


Алена БАСІКІРСКАЯ.
Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА.
 

 

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.