Авторизация
 

"Радавыя" на вайне і сцэне…

"Рядовые" на войне и сцене ... 19 мая глядзельную залу раённага Дома культуры ў асноўным поўнілі школьнікі. Яны сабраліся пранікнуцца пачуццёвай атмасферай пастаноўкі "Жыць" па матывах балады Аляксея Дударава "Радавыя". Артысты — таленты з Паташні і Міёр, якія напярэдадні выступалі з гэтым прадстаўленнем у занальным туры абласнога агляду-конкурсу аматарскіх тэатраў сельскіх устаноў культуры "Тэатральныя далягляды вёскі" да 70-годдзя Вялікай Перамогі. Вынікі пакуль не падведзены, але ў землякоў ёсць вялікая мажлівасць перамагчы. Мяркую, мяне падтрымаюць усе, хто бачыў спектакль.  

 

Сцяна невялікага касцёла, прабітая амаль на ўсю даўжыню. Гурбы рудога, бы ссохлая кроў, друзу. Ідзе бой. Крыкі, кулямётныя чэргі, выбухі. Усё раптоўна сціхае. Спявае-заліваецца салавей. Здалёк павольна ідзе брудны, расхрыстаны Дзерваед (Аляксандр Гайдзель). Змучаныя вочы ўвесь час глядзяць пад ногі. Размаўляе з прывідам жонкі: "Не хадзі ты за мной, Мар'я. Не адводзь ад мяне бяду... Смерці не баюся... Жыць страшна..." Пасля апавядае пра сямейную трагедыю: у яго на вачах спалілі жонку і маленькага сына. Ён не мог да іх выйсці з жыта, выдаў бы гэтым партызан з важнымі дакументамі, дзякуючы якім пасля ўратавалі цэлую брыгаду. 
Камандзір аддзялення старшына Дугін (Ігар Сардыка) можа прапанаваць Дзерваеду, перажываючы душой яго гора, толькі выпіць на ўспамін душы спаленых Мар'і і Васілька. Сам Дугін у час вайны быў пакараны—званне панiзiлi да радавога, але потым зноў вярнулi. Зараз ён з новенькімі капітанскімі пагонамі, на грудзях Зорка Героя. Расказвае, як атрымаў узнагароду "і за Маскву, і за Сталінград, і за Курск, і за ўсю вайну".


Бушцеца (Юрыя Рачыцкага) узялi ў салдаты на ўласным вяселлi. Немцы забiлi бацьку, мацi, маленькiх сястрычак, а жонку спалiлi ў канцлагеры. "Ведаеш, што мне сніцца ад самага Ржэва?—звяртаецца Сярожа Бушцец да камандзіра,—Вяселле маё… Сядзім мы з Люськай—усе ў белым, перад кожным чарка, а там кроў замест віна. І ўсе госці на нас глядзяць—мы павінны выпіць, тады ім не давядзецца. Я стаю, бяру чарку, прачынаюся—халодны пот, а ў роце—салёны смак".
Адуванчык (Валерый Турзёнак)—хутчэй не салдат, а салдацёнак, якi амаль нараўне з ўсiмi змагаўся з ворагам. У рукапашнай немец яго моцна укусiў за вуха. Падлетак хоча лічыцца дарослым. Калi ў памяць аб загiнуўшых таварышах салдаты кураць цi п'юць, ён патрабуе папіросу і чарку. Расказвае, што цыганка ў маленстве нагадала баяцца толькі вады, агонь і куля перад ім бяссільныя. Фашысты спалілі ўсю сям'ю, ён жа застаўся жыць, толькі каля скроні галава абгарэла. Ваяваў у партызанах, і тут, на фронце, ніводная куля не зачапіла. Праз некаторы час, нягледзячы на моцнае супрацiўленне, хлопца адсылаюць ў тыл.


Санінструктар Ліда (Дар'я Шук) не прымае заляцанні Бушцеца. "Даруй, Сярожа... Холадна мне з табой і страшна",—гаворыць дзяўчына і просіць паклікаць Лёньку Адуванчыка. Бушцец спрабуе пераканаць, што ёй патрэбны не Лёнька, а такі чалавек, як ён: "Вайна нас з табой ніколі не адпусціць... Кветачкі, месяц над рэчкай, салодкі салоўка—гэта прайшло міма..." Ліда не згодна. Яна частуе Адуванчыка шакаладам, робіць яму перавязку, абяцае зрабіць закляцце ад вады. Сказала, што хоча нарадзiць "колькi на руках у яе памерла… колькi сама забiла". Марыць пра жыццё, дзе шмат цішыні і будзе булькатаць ціхая рэчка.
Салянiк (Сяргей Шук) падчас ліхалецця нiкога не забiў. Ён верыць у Бога. Лiчыць, што забойства, якое б яно не было: цi то на вайне, цi то пры iншых абставiнах, —грэх. "Бог раз і назаўжды сказаў: не ўбій... Нікога! Нідзе! Ніколі! Нізашто!" Разрываецца снарад—Салянік смяртэльна паранены. Ён просіць ва ўсіх прабачэння, а няверуючага Дзерваеда—адпусціць грахі. "У Бога можна не верыць, трэба жыць па ім,—даводзіць Салянік.—Тыя, хто мучае, забівае,—пройдуць па слядах пакутнікаў, па жыцці ахвяр сваіх... Пекла тут... На зямлі... I ачышчэнне чалавека... Госпадзі, што ты з намі робіш?"


Жыхары Германii ставяцца ў поўнае супрацьпастаўленне савецкiм людзям. Фашысты забiвалi дзяцей, старых, жанчын. Дугiн жа Дзерваеду кажа: "Сустрэну дзяцей тых, хто палiў тваю Мар'ю,—я iх не зачаплю! Руку сабе да локця адсяку, але не зачаплю!" Бушцец абураецца, што маладая немка перад ім распранулася i прапанавала "атрымаць кантрыбуцыю". Ён плюнуў і пайшоў. Нашы дзяўчаты сябе сажай мазалi, некаторыя палiлi кiслатой свае твары, каб не дастацца ворагам.
"І не ведалі яны, радавыя, хто з іх убачыць заўтрашні дзень, але гэта яны сваім жыццём, сваім подзвігам прынеслі Вялікую Перамогу, каб мы маглі жыць".
Пераўвасабленне артыстаў удалося на славу. Для гэтага стараліся яны самі і іх рэжысёр Святлана Гайдзель. Паспрыяў таму не адзін дзясятак рэпетыцый. Супольная праца не пакінула раўнадушных. Зала апладзіравала стоячы, дарылі кветкі. Шчыры водгук гледача—ці не гэта галоўная падзяка і прызнанне таленту?


Алена БАСІКІРСКАЯ.
Фота аўтара.

 

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 94 008
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 69 926
  • 1

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 35 555
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 34 298
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 33 770
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 32 997
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 22 010
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 14 декабря 2018
Дмитрий, Наум, Порфирий

Именины 13 декабря 2018
Андрей, Иван

Госці краін
free counters
Партнеры сайта